Ску́ра ‘верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы’, ‘вырабленая шкура жывёлы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3). Ва ўсходнеславянскіх помніках скура з’яўляецца пасля XVI ст., да XV ст. — ст.-бел.скора (Ст.-бел. лексікон). З прычыны наяўнасці ‑у‑ лічыцца запазычаннем з польск.skóra (Карскі, Белорусы, 146; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 56), таксама як чэш.дыял.skura і рус.шкура (Махэк₂, 547; Фасмер, 4, 451). Польскае слова, як і формы з каранёвым ‑о‑ (гл. скорка) працягваюць прасл.*skora, вытворнае ад і.-е.*(s)ker‑ ‘рэзаць’.
1. Аказаць дапамогу, садзеянне, падтрымку ў чым‑н. Памагчы грашыма. Памагчы пабудавацца. □ [Іван:] — Тут.. прарэзаць дзірку наскрозь цяжка будзе.. — Нічога. Я табе памагу, — падтрымаў Арцём. — Будзем рэзаць напераменку.Ставер.Прывіталіся [сыны].., пагаварылі. Старэйшы сын нават молат у рукі ўзяў — памог кавалю парог выкаваць.Якімовіч.[Зося:] — Ты паслухай.. Можа ты ведаеш [у каго крадзеныя грошы], то памажы следчым.Чорны.// Выратаваць, выручыць. [Човен] гойдаўся на хвалях і, здавалася, вось-вось схаваецца пад імі.. Лена стаяла на беразе і не ведала, як памагчы чалавеку.Ваданосаў.— Матуля, памажы мне! — Яшчэ ўсё задыхана шаптаў.. [палонны].Брыль.
2. Аказаць патрэбнае дзеянне, даць патрэбны вынік. Лякарства памагло. □ Прыход Зарубы, фельчара, памог Падняцца Януку.Танк.Прыходзячы з работы дахаты, Дзяніс прымаў душ, абедаў і клаўся адпачываць. Асабліва аддаваўся адпачынку ў нерабочую суботу, а пасля — нядзелю.. Але, урэшце, і гэта не памагло. Цераз сем месяцаў мускулы звалі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Рэ́дчыкі, рэ́ччыкі ’бульбяны суп’ (івац., Нар. словатв.), рэ́ччыкі ’рэдкі суп’ (стаўб., Сл. ПЗБ). Відавочна, ад рэдкі (гл.), параўн. яшчэ назвы бульбянага супу рэ́дкія (маг., Нар. словатв.), рэ́дкая картошка (бяроз., глус., акц., ЛА, 4). Таму неапраўдана параўноўваць фанетычны запіс беларускага слова, дзе [‑чч‑] < ‑дч‑, з рускім речи́ки, речеги ’дробныя часткі, аскепкі, чарапкі’, і суадносіць яго з чэшскім proráčit ’праламіце, літоўскім ràkti ’калоць вострым прадметам’, матывуючы тым, што ’бульбяны суп’ — гэта ’суп з пакрышанай, рэзанай бульбы’ (Гарачава, Этимология–1985, 65–66), тым больш што існуюць і такія назвы бульбянога супу, як кры́шанка (гл. крышыць, крыха), рэ́занкі (гл. рэзанка, рэзаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́занка ’бульба (рэзаная, насенная)’ (Мат. Гом.; маст., Сл. ПЗБ, ТС), рэ́зынка ’тс’ (Яўс.), рэ́занка, рэ́занчык ’адзін кавалачак пакрышанай бульбы’ (Вешт.), рэ́занка ’рэзь у жываце’ (Нар. словатв., Нас.), ’хустка без махроў’ (ПСл), ’хустка (паўшарсцяная)’ (Мат. Гом.), різанка, рызанка ’невялікая галаўная хустка’ (Сакал.), рэза́нка, рэза́нчык ’адрэзаны кавалак сала’ (ТС), сюды ж рэзанік ’звараная неабіраная перарэзаная бульбіна’ (Нар. словатв.), рэзанікі ’тс’ (ТС, Шатал.), рэзакі́, рэзанкі́, рэзуны́, рэзу́нкі (Вешт. яшчэ назва палавінкі), рэзаны́ ’тс’ (ТС), рэзьнікі ’тс’ (ваўк., Сл. ПЗБ); рэзанкі ’бульбяны суп’ (ЛА, 4, ПСл), рэзкі ’тс’ (ЖНС), рэзанка, рэзкі́ ’тс’ (ТС). Параўн. славац.rezance ’локшыны’, серб. і харв.реза́нцы ’тс’. Ад рэзаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
shred
[ʃred]1.
n.
1) шмато́к -ка́m., абрэ́зак -ка m., абры́вак (ску́ры, ткані́ны)
The wind tore the sail to shreds — Ве́цер парва́ў ве́тразь на шматкі́
2) кава́лак -ка m.
not a shred of evidence — ні найме́ншага до́казу
2.
v.t.
1) рэ́зацьабо́ рва́ць на малы́я кава́лачкі
2) шаткава́ць
shredded cabbage — шаткава́нка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Збро́я ’прылада для нападу ці абароны’. Укр.зброя ’тс’. Польск. (з XIV ст.) zbroja ’панцыр, браня ў старых рыцараў і іх коней’, чэш., славац.zbroj ’абароннае адзенне’. Ст.-бел., ст.-укр.зброя (XVI ст.) ’зброя’, ’браня’ (Сінаніма славенарос.), збройныи (Александрыя). Параўн. в.-луж.zbroić, н.-луж.zbrojś ’прыводзіць у беспарадак, спусташаць’, рус.ніжнегар.сбройный ’сварлівы, свавольны’. Саднік-Айцэтмюлер (1, 416–417) суадносяць з broj‑ ’рэзаць’ (гл. броіць, брыць), дапускаючы ўздзеянне кораня bor‑ (гл. бароцца), адкуль польск.broń > бел.бронь (гл.). Гэта дапушчэнне больш прымальнае, калі лічыць польск.zbroja крыніцай бел., укр. слоў. Голуб-Копечны (77) не лічацца з такім уздзеяннем, выводзячы brojiti, zbrojti, zbroj з broj‑. Махэк₂ (68), наадварот, адносіць гэтыя словы да кораня bor‑ з метатэзай. Мартынаў–Міхневіч (Маладосць, 1969, 4, 136) узводзяць зброя да і.-е. кораня *bhrei‑ ’востры, рэзаць’ і лічаць, што польск.zbroja запазычана з бел. ці ўкр. Апошняе малаверагодна, калі ўлічваць наяўнасць слова ў чэш., славац. і фіксацыю zbroja у польск. з XIV ст. Адваротная накіраванасць запазычання ці падыход да слова як прасл. дыялектызма, што адлюстроўваўся ў польск., укр., бел., чэш., славац., здаюцца больш адпаведнымі. У карысць польск. паходжання бел., укр. слоў адсутнасць фіксацыі ў ст.-рус. мове, дзе наогул ваенная лексіка прадстаўлена добра. Пра польск.zbroja падрабязна Астроўска, JP, 32, 112–117; ст.-бел. ужыванне слова апісвае Крыўчык, Труды яз., 34–35.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́вадзень (на́ва дзень) ’бохан хлеба’ (Грыг.), навадзянь ’тс’ (Пал.). Укр.чарніг.на́водзень ’бохан, вялікі жытні хлеб’. Карскі (2–3, 99) лічыць чарніг.новодзень ’усякі цэлы (непачаты) хлеб’ складаным словам тыпу вялікдзень і пад., аднак семантыка яго застаецца нявытлумачанай. Можна бачыць у ім табуізаваную назву або эўфемізм, параўн. naujinis, naujas ’новы’ як назва баравіка ў літоўскіх дыялектах, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, II, 193, што пацвярджаецца таксама забаронай рэзаць хлеб да заходу сонца, параўн.: Нельга было почынаць ббхона увечэры наноч (ТС). Страхаў сведчыць пра рытуальнае дзяленне хлеба на Палессі: «…бралі буханку і ішлі на двор, станавіліся там, дзе зайшло сонца, і пачыналі рэзаць. Лусту адрэжа гаспадар і вяртаецца ў хату» (Полесье и этногенез славян. M., 1983, 99). Магія цэлага, непачатага адлюстравалася і ў паняцці новы, параўн. ст.-рус.новый ’іншы; яшчэ адзін’, што павінна было забяспечыць працяг дастатку і ў будучым; параўн. таксама выкарыстанне таго ж паняцця ў гадавым сялянскім цыкле: чэш.мар.prednov(ok), славац.donovok, dönovie ’час перад жнівом, як правіла, непасрэдна перад жаданым «новым» хлебам, калі трэба вытрымаць «да новага» хлеба’. З фармальнага боку другая частка слова можа быць узведзена да *dšti ’рабіць’, параўн. польск.дыял.dziono, dzienie, dzień ’выраб’ і рус.пск.борть новодетъ, борть стародетъ ’дрэвы з новымі і старымі борцямі’, новодѣль ’новая борць’ і пад.; у такім выпадку першапачатковае значэнне слова можна ўзнавіць як ’новапачаты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
не́сціся1, нясуся, нясешся, нясецца; нясёмся, несяцеся; пр. нёсся, неслася і няслася, неслася і няслося; заг. нясіся; незак.
1. Хутка рухацца, імчацца ўперад. Ашалелыя коні несліся наперад.Новікаў.І ўсё кружылася, няслося, як на кароў находзіў зык.Гаўрусёў.Раптам вецер сціх. Усё насцеражылася і прыціхла. Толькі, не спыняючыся, несліся і несліся хмары.Мележ.
2.перан. Распаўсюджвацца (пра гукі, пахі). Ад хат рыбаводаў нёсся звон малаткоў І кос.Чарнышэвіч.З берага няслося моцнае «ура».Лынькоў.//перан. Распаўсюджвацца, станавіцца вядомым (пра чуткі, звесткі і пад.). Неслася з канца ў канец сяла маланкай вестка: — Паехалі рэзаць лес у Дуброву. Выражуць, а тады навозяць і будуць рабіць хату дзеду Ігнату.Васілевіч.
3.Зал.да несці (у 1 знач.).
не́сціся2, нясецца; пр. неслася і няслася; незак.
Класці яйцы (пра птушак). [Дар’я:] — Цып! цып! цып! Дзе ж .. [куры] падзеліся? Каб часам зноў не пайшлі несціся ў суседаву крапіву!Чарот.Калі давядзецца, то і певень нясецца.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
razić
razi|ć
незак.
1. паражаць, біць;
2.перан.рэзаць; рабіць непрыемнае ўражанне;
jego głos razić ucho — яго голас рэжа слых;
to razić oko — гэта рэжа вока;
~ł otoczenie swoim zachowaniem — ён рабіў непрыемнае ўражанне на навакольных сваімі паводзінамі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
*Вы́скарачэнь, вы́скороченʼ, вы́скоротенʼ, ви́скорожэнь, ви́скорошэнʼ, ви́скочэнʼ ’загнуты канец полаза — нос саней; планка, якая ідзе ад загнутага канца полаза саней да першага капыла’ (Маслен.). Бясспрэчна, звязана з рус.вы́скорь і далей выскордь ’дрэва з аголеным карэннем, якое звалена бурай’, таму што полаз часта рабілі з выгнутага кораня (параўн. ко́паны полоз ’полаз з выгнутага кораня’, Маслен., 183). Ад *vyskъriti, якое да і.-е.*(s)ker‑ ’рэзаць, аддзяляць’ (аналагічна рус.выскордь < *vyskъrdnǫti, якое да *s(ker)‑d‑; гл. Мяркулава, Этимология, 1973, 55 і наст.). Бел. формы, відавочна, з расшырэннем дзеепрыметніка на ‑to‑, г. зн. першапачатковая форма вы́скоротенʼ. Але не выключана і ўтварэнне па аналогіі з выварацень (гл.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 370 і наст.