1.(1і2ас.неўжыв.). Пасеяцца. Кожную вясну адскоквае на пасеках .. малады сасняк, што сам насеяўся за вайну.Пташнікаў.// Нападаць густа, раўнамерна. Усюды насеяўся пыл.
2.Разм. Стаміцца, наравіцца сеючы; уволю, доўга пасеяць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
негусты́, ‑ая, ‑ое.
1. Даволі рэдкі. Негусты лес. Негусты мёд. □ Праз негустую пажоўклую лістоту цадзілася яркае сонечнае святло.Дзенісевіч.
2. Разрэджаны, ненасычаны (пра газы, пыл і пад.). Негусты туман. □ Негустая снегавая мітульга гойдалася перад ветравым шклом і расступалася, абцякаючы кабіну.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не́пагадзь, ‑і, Т ‑ддзю, ж.
Зацяжная непагода. Зверху, амаль што нячуйны, сыпаўся дробненькі, як пыл, дожджык-імжака; .. абцяжаранае змрокам і непагаддзю, нізка асела неба.Быкаў.Мікола развітаўся і выйшаў з хаты ў цемень, у гразь, у халодную асеннюю непагадзь.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсо́хлы, ‑ая, ‑ае.
Які злёгку высах, стаў больш сухім. У пакоях свежа пахла падсохлай фарбай.Мележ.Дзьмуў свежы вецер, на падсохлым асфальце ўжо курыўся пыл.М. Стральцоў.// Які часткова засох. Каля плоту, што адгароджваў сад ад двара, стаяла падсохлая чарэшня.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папылі́ць, ‑пылю, ‑пыліш, ‑пыліць; зак.
Разм. Пайсці, паехаць, узнімаючы пыл. Шафёр махнуў на развітанне рукой, і «Масквіч» папыліў далей па дарозе ў горад.Курто.Санька не даслухаў, таропка крутнуўся на месцы і шпарка, ледзьве не подбегам, папыліў назад у вёску.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счы́сціць, счышчу, счысціш, счысціць; зак., што.
Зняць чысткай тое, што пакрывае ці забруджвае паверхню чаго‑н. Счысцілі [салдаты] суконкай пыл з ботаў, падцягнуліся, агледзелі адзін аднаго.Хомчанка.Пад туфелькамі храбусцеў мяккі сняжок, які яшчэ не паспелі счысціць з тратуараў.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насе́стьсов., в разн. знач. насе́сці, мног. панасяда́ць;