прылада для вымярэння лінейных памераў калібраў і дэталей машын адносным кантактным спосабам — параўнаннем з мерай. Асн. механізм — скручаная стужачная спружына, якая пераўтварае лінейныя перамяшчэнні вымяральнага стрыжня (у ніжняй ч.прылады) у вуглавыя адхіленні стрэлкі. Межы вымярэнняў ±(4—300) мкм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
piśmienny
piśmienn|y
1. пісьменны;
2. пісьмовы;
materiały ~e — пісьмовыя прылады;
egzamin ~y — пісьмовы экзамен
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
mierniczy
miernicz|y
1. межавы; каморніцкі;
przybory (narzędzia) ~e — каморніцкія прылады;
2. ~y м. каморнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
паве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Тое, што і павець. Пад вялікай паветкай на дварэ стаіць многа вазоў.Бядуля.Павець з гумном стаяла радам, А пад паветкаю прылады: Вазок, калёсы, панарады.Колас.Тут [ля крыніцы] струменьчык чысты ліўся і журчаў, як чмель над кветкай, пад бярозавай паветкай.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІРЫГА́ЦЫЯў медыцыне,
лячэбная працэдура, якая заключаецца ў арашэнні запаленчай тканкі струменем вады ці лек. вадкасцю. Пашырана ў хірургіі (І. ранавых паверхняў, прамой кішкі і інш.), уралогіі, гінекалогіі і інш.Прылады (цытаскопы, урэтраскопы, спрынцоўкі і інш.), што выкарыстоўваюцца пры І., наз. ірыгацыйнымі (прамыўнымі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Трал ’вялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў’, ’гідраграфічныя прылады для даследавання марскога дна’ (ТСБМ). Праз польскую ці рускую мовы з англ.trawl ’грунтавы невад у выглядзе доўгага мяшка’, ’цягнуць сеткі па дну’ < лац.tragula ’невад’ (Фасмер, 4, 93; ЕСУМ, 5, 617).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сна́добьеср., разг.
1.(народное лечебное средство из различных трав) зе́лле, -лля ср., зёлкі, -лак мн.;
2.уст. (принадлежности, предметы)прыла́ды, -ла́д мн., прычында́лы, -лаў ед. нет.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДАКЛА́ДНАСЦЬ,
ступень прыбліжэння сапраўднага значэння параметраў працэсу, прадмета, рэчыва да іх тэарэт. намінальнага значэння.
Д. апрацоўкі — ступень прыбліжэння формы, памераў і становішча апрацаванай паверхні дэталі да патрабаванняў чарцяжа і тэхн. умоў. Вызначаецца квалітэтам. Д. вымярэнняў — характарыстыка вымярэнняў, якая паказвае ступень блізкасці да нуля хібнасці вымярэнняў. Лікава выражаецца значэннем, адваротным модулю адноснай хібнасці (АХ) вымярэння. Напр., пры АХ, роўнай 2% (або 0,02), Д. вымярэнняў роўная 1/0,02 = 50. Д. меры і вымяральнай прылады — ступень блізкасці значэнняў меры або паказання прылады да сапраўднага значэння велічыні, якая ўзнаўляецца мерай або вымяраецца прыладай (гл.Класы дакладнасці). Д. лічбавай вымяральнай машыны характарызуецца значэннем макс. хібнасці выніку вылічэнняў. Павышаецца зменай метаду вылічэнняў (павелічэннем ліку аперацый, зменай іх парадку і г.д.) або ўвядзеннем аперацый з лікамі павялічанай разраднасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖЫ́НСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1985 на базе гіст. музея сярэдняй школы № 3 г. Дзяржынск, адкрыты ў 1987. Пл. экспазіцыі 400 м², 4 тыс. адзінак асн. фонду (1997). Сярод экспанатаў прылады працы эпохі неаліту, бронзавага і жал. вякоў, ляпны і ганчарны гліняны посуд, бронзавыя і жал. ўпрыгожанні з археал. помнікаў Дзяржыншчыны, манетны скарб 17 ст., абраз-складзень 19 ст., кантракт 1897 графа Г.Чапскага на перадачу зямлі ў арэнду. Экспануюцца дакументы часоў 1-й сусв. і Вял.Айч. войнаў, асабістыя рэчы і рукапісы землякоў-пісьменнікаў К.Каганца, А.Вольскага, С.Шушкевіча і інш., карціны мастакоў Дзяржыншчыны, бел.нар. адзенне і абутак, прылады працы і побыту сялян 19—20 ст., вырабы дзіцячай творчасці, прамысл. прадпрыемстваў раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЕНСАЦЫ́ЙНЫ МЕ́ТАД ВЫМЯРЭ́ННЯЎ,
метад, заснаваны на кампенсацыі (ураўноўванні) напружання (эрс), якое вымяраецца, напружаннем, што ствараецца на вядомым супраціўленні токам ад дапаможнай крыніцы. Рабочы ток устанаўліваюць па нармальным элеменце з вядомай эрс. К.м.в. выкарыстоўваюць для вымярэння розных эл. велічынь (эрс, напружанняў, токаў, супраціўленняў), а таксама інш.фіз. велічынь (мех., светлавых, т-ры і інш.), якія папярэдне пераўтвараюць у эл. велічыні.
Пры К.м.в. выніковы эфект уздзеяння велічынь, што вымяраюцца, на прыладу параўнання (нулявую прыладу) даводзяць да нуля (гл.Нулявы метад вымярэнняў). К.м.в. вызначаецца высокай дакладнасцю, якая залежыць ад адчувальнасці нулявой прылады. Электравымяральныя прылады, заснаваныя на К.м.в., наз.патэнцыёметрамі або электравымяральнымі кампенсатарамі.
Літ.:
Электрические измерения. 5 изд. Л., 1980;
Электрические измерения. М., 1985;
Справочник по электроизмерительным приборам. 3 изд. Л., 1983.