паверхня, якая ўтвараецца сукупнасцю прамых, залежных ад аднаго параметра. Яе можна апісаць рухам прамой (утваральнай) па некаторай лініі (накіроўнай).
Л.п. падзяляюцца на разгортвальныя (з’яўляюцца цыліндрам, конусам або паверхняй, што складаецца з датычных да нейкай прасторавай крывой) і касыя (у іх датычныя плоскасці ў розных пунктах адной і той жа ўтваральнай розныя). Прыклады Л.п. — аднаполасцевы гіпербалоід, гіпербалічны парабалоід. Уласцівасці Л.п. выкарыстоўваюцца ў тэорыі механізмаў.
Лінейчастая паверхня: а — разгортвальная, з датычных да прасторавай крывой L (P — плоскасць, якая ўтварае ў сячэнні з паверхняй крывую ABC з пунктам звароту B; S1 S2 — поласці); б — касая (O — цэнтр утваральнай, p і p′ — датычныя плоскасці да паверхні ў пунктах O і O′).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗГАВЫ́Я АБАЛО́НКІ,
злучальнатканкавыя плевачныя мембраны, якія пакрываюць галаўны мозг і спінны мозг у пазваночных жывёл і чалавека. Аднаслойную першасную М.а. маюць рыбы. У наземных пазваночных М.а. дыферэнцыруецца на цвёрдую (вонкавую) і мяккую (унутр.); мяккая падзяляецца на павуцінную і сасудзістую. Цвёрдая М.а. высцілае ўнутр. паверхню чэрапа і пазваночнага канала, утварае вянозныя сінусы, якія служаць для адцёку вянознай крыві ад галаўнога мозга. Павуцінная М.а. ў поласці чэрапа прылягае да паверхні звілін кары вял. паўшар’яў. Сасудзістая М.а. непасрэдна пакрывае паверхню галаўнога і спіннога мозга, шчыльна злучана з ёю, багатая крывяноснымі сасудамі, якія забяспечваюць мозг і служаць для ўсмоктвання спіннамазгавой вадкасці (ліквара). Разам з павуціннай абалонкай утварае сасудзістыя спляценні жалудачкаў мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГАНАФО́РЫ (Pogonophora),
тып беспазваночных жывёл. Вядомы з позняга дакембрыю (каля 600 млн.г. назад). 2 кл.: вуздэчкавыя, або франуляты (Frenulata), і безвуздэчкавыя, або афрануляты (Vestimentifera, або Afrenulata), больш за 150 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Жывуць на дне, на глыб. 3—10 км, пераважна прымацаваныя.
Даўж. 5,5—150 см, дыяметр 0,1 мм — 3,5 см. Цела нітка- або чэрвепадобнае, у ахоўнай хіцінавай трубцы. Газаабмен ажыццяўляецца шчупальцамі, размешчанымі на пярэднім канцы цела. Крывяносная сістэма замкнутая.
Жыўленне адбываецца пераважна за кошт арган. рэчыва, якое сінтэзуецца аўтатрофнымі сернымі бактэрыямі, што жывуць у поласці цела П. Раздзельнаполыя.
А.М.Петрыкаў.
Паганафора: 1 — шчупальцы; 2 — галаўная лопасць; 3 — вуздэчка; 4 — другі аддзел цела; 5 — трэці аддзел цела; 6 — задні аддзел цела.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛТА́НАЎ Уладзімір Усеваладавіч (н. 15.2.1936, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рбіял.н. (1977), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1959). З 1965 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1978 заг. лабараторыі, нам. дырэктара). Навук. працы па аналізе функцыян. арганізацыі аферэнтных сістэм унутр. органаў, механізмаў віцэра-вісцэральных рэфлекторных рэакцый, механізмаў самарэгуляцыі вегетатыўных функцый. Вывучыў функцыян. ўласцівасці адчувальных валокнаў органаў брушной і тазавай поласці, паказаў наяўнасць уласных вегетатыўных аферэнтных нейронаў перыферычнага паходжання.
Тв.:
Электрофизиологический анализ висцеральных афферентных систем. Мн., 1973 (разам з І.А.Булыгіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСТАТЫ́ЧНАЕ ПО́ЛЕ,
поле фізічнае, створанае нерухомымі эл. зарадамі; асобны выпадак электрамагнітнага поля. Сілавая характарыстыка Э.п. — напружанасць электрычнага поля, энергетычная — электрычны патэнцыял.
Сілавыя лініі напружнасці Э.п. не замкнутыя: яны пачынаюцца на дадатных эл. зарадах і канчаюцца на адмоўных (ці ідуць у бясконцасць). У дыэлектрыках Э.п. характарызуецца вектарам электрычнай індукцыі, які падпарадкоўваецца Гаўса тэарэме. У аднародных дыэлектрыках у выніку палярызацыі дыэлектрыка Э.п. аслабляецца ў ε разоў, дзе ε — дыэлектрычная пранікальнасць. Унутры праваднікоў Э.п. роўнае нулю (у т. л. ўнутры поласці пустацелага правадніка), на чым грунтуецца эл.экранаванне. Э.п. патэнцыяльнае, г.зн. што работа па перамяшчэнні эл. зараду паміж любымі 2 пунктамі Э.п. не залежыць ад формы траекторыі і вызначаецца толькі рознасцю эл. патэнцыялаў паміж гэтымі пунктамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЕ́ШКА Аляксандр Аляксандравіч (н. 25.12.1952, в. Цяплухі Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне медыка-біял.навук.Д-рмед.н. (1997), праф. (2003). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975). 15 гадоў працаваў практычным урачом. З 1990 у Бел.мед. ун-це. Навук. працы па праблеме тромбаэмбалічных ускладненняў. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку сучасныя метады дыягностыкі і лячэння вострага інфаркту кішэчніка, траўмаў сасудаў брушной поласці, варыкознай хваробы.
Тв.:
Послеоперационный тромбоз глубоких вен нижних конечностей и тромбоэмболия легочной артерии: эпидемиология, патогенез, профилактика. М., 2000;
Неотложные состояния. диагностика, тактика, лечение: Справ. для врачей. Мн., 2002 (разам з П.І.Булаем, І.В.Васілеўскім);
Анриология и сосудистая хирургия: Курс лекций. Мн., 2003.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пу́нкцыя
(лац. punctio = уколванне)
пракол сценкі якой-н.поласці цела, сасуда, органа для лячэння або даследавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСТЭО́Н (ад грэч. osteon косць), гаверсава сістэма,
структурная адзінка кампактнага губкаватага рэчыва касцей пазваночных жывёл і чалавека. Утвараецца пры замяшчэнні храсткоў касцявой тканкай, што суправаджаецца іх разбурэннем, урастаннем у іх крывяносных сасудаў і адкладаннем вакол іх астэабластамі міжклетачнага рэчыва, якое пасля мінералізуецца. У выніку фарміруецца сістэма з 5—20 касцявых пласцінак, складзеных з калагенавых валокнаў, рознанакіраваных (пад вуглом) у кожнай з сумежных пласцінак, што надае косці высокую мех. трываласць. Пласцінкі канцэнтрычна акружаюць цэнтральны (гаверсаў) канал, праз які праходзяць крывяносны сасуд і нерв. валокны. У поласці паміж пласцінкамі месцяцца астэацыты. Сістэма рацыянальных трафічных канальцаў у астэоне забяспечвае жыўленне косці і сувязь (апастамоз) цэнтр. крывяносных сасудаў астэона з сасудамі надкосніцы і касцявога мозга. Паміж суседнімі астэонамі ёсць т.зв. ўставачныя, або прамежкавыя, касцявыя пласцінкі.