крафт-цэлюло́за

(ад ням. Kraft = сіла + цэлюлоза)

слаба правараная дрэўная цэлюлоза з доўгімі валокнамі; выкарыстоўваецца пры вырабе асабліва моцнай паперы (крафт-паперы), напр. мяшкоў для цэменту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ту́тка ‘бляшаная трубка пры серах у калаўротку, праз якую праходзіць нітка’ (бельск., Ніва, 1979, 7 студз.). Запазычана як тэрмін, хутчэй за ўсё, з ням. Dütte ‘скручаны з паперы кулёк, трубка’ (Брукнер, 585), н.-в.-ням. Tüte, Tute ‘конусападобны скрутак з паперы’, ід. tut ‘тс’, праз. польск. tutka ‘тс’ і ў пераносных значэннях (Борысь, 655; Вінцэнц). Параўн. балг. ту́туля ‘цэўка’, якое семантычна — паводле значэння бліжэй да беларускага слова, што, на думку Куркінай (Этимология–1971, 77), можа ўзыходзіць да *tyti (гл. тыць) або мець мажлівую сувязь з чэш. мар. tutati ‘трубіць’, паводле Махэка₂ (662) — гукапераймальнага паходжання, аднак вузкая тэрміналагізацыя такія збліжэнні робіць малаверагоднымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АШЧА́ДНЫ БА́НК,

крэдытная ўстанова, якая акумулюе зберажэнні і свабодныя грашовыя сродкі насельніцтва, выдае спажывецкі і іпатэчны крэдыты, банкаўскія пазыкі, купляе каштоўныя паперы. Звычайна знаходзіцца пад кантролем дзяржавы ці належыць ёй. У СССР функцыі ашчаднага банка выконвалі ашчадныя касы. У Рэспубліцы Беларусь ашчадны банк з’яўляецца дзярж. камерцыйным банкам (з 1995 акцыянерны ашчадны банк «Беларусбанк»).

т. 2, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКТЫ́Ў,

1) любая ўласнасць кампаніі: машыны, абсталяванне, будынкі, запасы, банкаўскія ўклады і інвестыцыі ў каштоўныя паперы, патэнты, а ў практыцы зах. краін і дзелавая рэпутацыя.

2) Частка бухгалтарскага балансу, якая адлюстроўвае матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства паводле іх складу і размяшчэння.

3) Перавышэнне даходаў над расходамі ў некаторых відах балансаў (плацежных і інш.).

т. 1, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕКТО́ГРАФ (ад гекта... + ...граф),

простая друкавальная прылада для размножвання тэкстаў і ілюстрацый. Дзеянне заснавана на здольнасці застылай жэлаціна-гліцэрынавай масы ўспрымаць спец. (гектаграфскае) чарніла, якім выконваюцца тэксты і ілюстрацыі, а потым перадаваць іх (пры прыцісканні) на лісты паперы. На гектографе можна атрымаць да 100 адбіткаў. Вынайдзены рус. вынаходнікам М.​І.​Алісавым у 1869.

т. 5, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗГУШЧА́ЛЬНІКІ,

апараты, у якіх адбываецца аддзяленне цвёрдых часцінак рэчыва ад вадкасці. Бываюць гравітацыйныя (часцінкі ападаюць пад дзеяннем сілы цяжару), інерцыйныя (выдаленне часцінак адбываецца за кошт узнікнення сіл інерцыі пры вярчэнні) і фільтрацыйныя (згушчэнне суспензіі адбываецца пры выдаленні часткі вадкасці). Выкарыстоўваюцца пры здабычы карысных выкапняў і высакародных металаў, у вытворчасці паперы і цэлюлозы.

т. 7, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРДО́Н (франц. carton, італьян. cartone ад carta папера),

1) разнавіднасць паперы, якая вызначаецца высокай удзельнай масай (больш за 250 г/м²). Бывае адна- і мнагаслойны; упаковачны, паліграф., абутковы і інш. 2) У мастацтве — дапаможны буйнафарматны малюнак (часам каляровы), выкананы ў памеры будучага твора (насценнай размалёўкі, мазаікі, вітража, габелена). Выкарыстоўваецца ў дэкар.-прыкладным і манум. мастацтве.

т. 8, с. 66

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гафрырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Рабіць на якім‑н. гладкім матэрыяле (метале, тканіне, паперы і пад.) рады паралельных хвалепадобных складак. Гафрыраваць каўнер. Гафрыраваць бляху.

[Фр. gaufrer — адціскаць узор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замаро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць і замарачы́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Разм. Збіць з толку; заблытаць. Замарочыць чалавека. □ Замарачылі галаву паперы ды разлікі. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыво́зіць, ‑вожу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-чаго.

Прывезці ў вялікай колькасці. [Рыгор:] — Нам усяго [дачка] напрывозіла: рабой паперы на сцены — аж дванаццаць трубак. А бабе — усяго. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)