фо́рум, ‑а і ‑у. м.

1. ‑а. У Старажытным Рыме — плошча, рынак, дзе збіраўся народ, адбываліся сходы, суды і пад. // ‑у. Народны сход, суд на гэтай плошчы. Гувернёр стаяў .. у позе Гракха на форуме: рука выцягнута дагары далонню, вялікі палец адстаўлен убок. Караткевіч.

2. ‑а; перан.; каго-чаго або які. Месца вялікіх сходаў, грамадскіх выступленняў, чыёй‑н. дзейнасці.

3. ‑у. Шырокі прадстаўнічы сход, з’езд. Сусветны форум моладзі. □ Па вялікіх пісьменніцкіх форумах у Маскве нацыянальныя літаратуры выступаюць як роўныя, аднолькава правамоцныя ў вырашэнні творчых праблем. Гіст. бел. сав. літ. / у перан. ужыв. Сёння птушак, Гоман бору, Далячынь зямлі вялікай На ўрачысты майскі форум Небасхіл вясны паклікаў. Матэвушаў. І там, дзе над грэчкаю белай Пчолы сабралі свой форум, Неба, як шкло, зазвінела — Лайнер шугнуў метэорам. Непачаловіч.

[Лац. forum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaciąć

зак.

1. парэзаць, параніць; уцяць;

zaciąć sobie palec — парэзаць [сабе] палец;

2. надрэзаць; зрабіць знак;

3. завастрыць;

zaciąć patyk — завастрыць палку;

4. укалоць; куснуць; уджаліць;

5. сціснуць; сцяць;

zaciąć usta (wargi) — сцяць вусны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

qutschen

1. vt

1) душы́ць, мяць, расціска́ць;

etw. breit ~ расплю́шчваць што-н.;

etw. weich ~ мяць што-н. да мя́ккага ста́ну

2) прыці́снуць, ушчамі́ць;

sich (D) inen Fnger ~ ушчамі́ць сабе́ па́лец

3) канту́зіць

2. ~, sich штурха́цца, знахо́дзіцца ў це́сных умо́вах

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

finger

[ˈfɪŋgər]

1.

n.

1) па́лец -ьца m. (рукі́ і пальча́ткі)

little finger — ме́зенец -ца m.

2) стрэ́лка (гадзі́ньніка, прыймача́)

2.

v.

1) дакрана́цца па́льцамі

2) гра́ць па́льцамі на інструмэ́нце

3) кра́сьці (што-н. мало́е), сьцягну́ць

4) Sl. пака́зваць на каго́; выдава́ць каго́; здра́джваць каму́

- burn one’s fingers

- have a finger in the pie

- twist around one’s little finger

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

засадзі́ць

1. npflanzen vt, bepflnzen vt (чым-н. mit D);

2. (усадзіць, убіць) hinintreiben* vt, hininschlagen* vt;

засадзі́ць стрэ́мку ў па́лец sich (D) inen Spltter in den Fnger inreißen*;

3. (за работу і г. д.) an die rbeit stzen, j-n rbeiten lssen*;

4. разм. (куды-н.):

засадзі́ць у турму́ ins Gefängnis stcken; insperren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ву́гал, род. скл. вугла́ (БРС, Нас., Др.-Падб., Шат., Касп., Бяльк., Інстр. I, КЭС, Жд., 1) ’частка сушы, якая вуглом уразаецца ў балоцістае месца або сенажаць’ (Яшк.), вуго́л ’месца, дзе межы поля ўтвараюць прамы вугал’ (Яшк.). Рус. у́гол, род. скл. угла́, укр. ву́гол, ст.-рус. уг(ъ)лъ, ст.-слав. ѫгълъ, польск. węgieł, род. скл. węgla, чэш. úhel, славац. uhol, в.-луж. nuhł, н.-луж. nugeł, балг. ъ́гъл, серб.-харв. у̏гао, у̏гал, род. скл. у̏гла, славен. vȏgǝl, род. скл. vȏgla. Прасл. ǫgъlъ (Махэк₂, 666; Скок, 3, 536). Роднаснымі з’яўляюцца лац. angulus ’вугал’, умбр. anglom‑e ’ad angulum’, арм. ankiun, angiun ’тс’, ст.-інд. áṅgam н. р. ’член’, aṅgúriḥ, aṅgúliḥпалец’, aṅgulīyam ’пярсцёнак’, а таксама лат. ancus ’крывы, выгнуты’, unkus ’тс’ ст.-інд. aṅkáh ’круг’ (Вальдэ-Гофман, 1, 46; Майргофер, 1, 19). Думка Вальдэ (KZ, 34, 513) аб запазычанні слав. *ǫgъlъ з лац. angulus адмаўляецца большасцю даследчыкаў (Праабражэнскі, 2, 117 і наст.; Фасмер, 4, 145; Махэк₂, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Zeh m -(e)s, -en, Zhe f -, -n па́лец (на назе);

auf den ~en ghen* хадзі́ць на па́льчыках [ды́бачках];

j-m auf die ~n trten* наступа́ць каму́-н. на нагу́; перан. пакрыўдзіць, задзе́ць каго́-н.

2) до́лька, зубо́к (часнаку), карэ́ньчык (хрэну)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

grubo

1. тоўста;

grubo posmarowany — тоўста (густа) намазаны;

grubo na palec — таўшчынёй у палец;

2. шмат, многа, багата;

grubo zarobić — добра (многа) зарабіць;

grubo więcej — нашмат больш;

grubo się mylić — глыбока памыляцца;

3. нізкім голасам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́круціць, ‑кручу, ‑круціш, ‑круціць; зак., што.

1. Круцячы ў адваротны бок, дастаць, выняць, выцягнуць што‑н. Выкруціць электрычную лямпачку. // Вывернуўшы руку, прымусіць каго‑н. адпусціць што‑н. Я рвануў.. [Капейку] раз і другі і кульнуў пад сябе на мох. Я намагаўся выкруціць з рук наган. Брыль. // Разм. Узмацніць, павялічыць (пра агонь у лямпе). Зося падышла да стала, выкруціла ў лямпе агонь, прысела на ўслоне. Гартны.

2. Круцячы што‑н., выціснуць ваду. Туравец сеў на траву і, стараючыся не вярэдзіць раненую руку, зняў боты, выкруціў мокрыя анучы. Мележ.

3. Высвідраваць. Выкруціць дрылём дзірку.

4. Разм. Вывіхнуць, вывернуць. Выкруціць руку, палец.

5. Разм. Круцячы, зрабіць, утварыць што‑н. Выкруціць мудрагелісты подпіс.

6. Разм. Выгадаць. Грамадой.. падручыўся напалавіну.. шнурок урабляць. Колькі там тае палавіны.., а Грамабой яшчэ і з гэтай палавіны сабе выкруціць. Крапіва.

•••

Мокры, хоць выкруці гл. мокры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.

1. Адразаючы па краях ці з канцоў, пакараціць, паменшыць што‑н.; падрэзаць. // Аддзяліць, адрэзаць што‑н.; зрэзаць. Абрэзаць на яблыні сухія галіны. □ Не марудзячы ні хвіліны, ён [Маеўскі] абрэзаў стропы і адскочыў убок. Шамякін. // Зняць, зразаючы збоку, па ўсёй паверхні. Абрэзаць гарэлую скарынку ў хлебе. // перан. Паменшыць, скараціць памеры ці колькасць чаго‑н. Абрэзаць паёк. □ У адных абрэзалі зямлю, другім далі. Каваль.

2. Пашкодзіць, параніць чым‑н. вострым. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавалі: ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць. Крапіва.

3. перан. Разм. Рэзка перапыніць, абарваць чым‑н. гаворку, прымусіць змоўкнуць. — Як з цябе прымак, калі кашуля ў цябе чорная, як у камінара, — абрэзала жартаўніка бойкая Зоя. Грахоўскі.

•••

Абрэзаць (падрэзаць) крылле (крылы) каму — перашкодзіць каму‑н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць, выкарыстаць свае здольнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)