КІПРЫЯНУ́ ((Kyprianu) Спірас) (н. 28.10.1932, г. Лімасол, Кіпр),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Кіпр. Атрымаў юрыд. і эканам. адукацыю ў Вялікабрытаніі. Удзельнік заключэння Цюрыхска-Лонданскіх пагадненняў 1959 пра незалежнасць Кіпра. У 1960—72 міністр замежных спраў. У 1976 заснаваў і ўзначаліў Дэмакр. партыю. У 1976—77 старшыня палаты прадстаўнікоў. У 1977—88 прэзідэнт Рэспублікі Кіпр. Актыўны ўдзельнік руху недалучэння, выступаў супраць акупацыі паўн.ч. Кіпра тур. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛАН ((Mellon) Эндру Уільям) (24.3.1855, г. Пітсбург, ЗША — 26.8.1937),
амерыканскі дзярж. дзеяч, прадпрымальнік, банкір. Узначальваў заснаваны ў 1869 яго бацькам прыватны «Мелан нэшанал банк», лічыўся вядучым банкірам ЗША. У 1921—32 міністр фінансаў ЗША, удзельнічаў у распрацоўцы Даўэса плана і Юнга плана для Германіі. У 1932—33 пасол у Вялікабрытаніі. Яго карцінная галерэя ўвайшла ў Нац. галерэю мастацтва ў Вашынгтоне. Адыграў найб. значную ролю ў стварэнні багацця сям’і Меланаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙХСКА́НЦЛЕР (ням. Reichskanzler),
1) у Германскай імперыі 1871—1918 адзіны агульнагерманскі міністр і старшыня бундэсрата, які прызначаўся імператарам. Узначальваў выканаўчую ўладу імперыі.
2) У Веймарскай рэспубліцы (1919—33) кіраўнік урада, які назначаўся прэзідэнтам з ухвалення рэйхстага. З 1933 пачалі стварацца т.зв. прэзідэнцкія кабінеты, якія ў абыход канстытуцыі не абапіраліся на давер парламента. У 1933—45 Р. быў А.Гітлер, які ў 1934 аб’яднаў паўнамоцтвы кіраўніка ўрада і дзяржавы, скасаваўшы пасаду прэзідэнта.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Уругвая. Скончыў ун-т Рэспублікі (г. Мантэвідэо). Працаваў адвакатам і журналістам. З 1962 чл. уругвайскага парламента ад партыі «Каларада»; з 1981 лідэр, з 1983 ген. сакратар партыі «Каларада». У 1969—71 міністр прам-сці і гандлю, у 1972 — культуры і асветы Уругвая. У 1985—90 першы цывільны прэзідэнт Усх. Рэспублікі Уругвай пасля перыяду ваен. рэжыму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
szef
м.
1. шэф;
2. начальнік;
szef rządu — прэм’ер-міністр;
szef kuchni — шэф-кухар;
szef sztabu вайск. начальнік штаба
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́РЫНГ ((Göring) Герман) (12.1.1893, г. Розенгайм, Германія — 15.10.1946),
адзін з кіраўнікоў фаш. Германіі. Рэйхсмаршал (1940). Прафесійны ваенны. Удзельнік 1-й сусв. вайны, лётчык. Чл. нацыянал-сацыялісцкай партыі з 1922. Кіраўнік штурмавых атрадаў (1922—23). У час нацысцкага путчу 1923 у Мюнхене цяжка паранены. Дэп. (з 1928) і старшыня (1932—45) рэйхстага, садзейнічаў прызначэнню А.Гітлера рэйхсканцлерам. Мініструнутр. спраў Прусіі (1933—34), прэм’ер-міністр (1933—45); ініцыятар стварэння гестапа і канцлагераў, гал. сведка абвінавачвання на Лейпцыгскім працэсе 1933. Рэйхсміністр авіяцыі (з 1933) і галоўнакаманд. ВПС (з 1935). Кіраваў (з 1936) рэалізацыяй 4-гадовага плана (1934—38) падрыхтоўкі Германіі да вайны і ажыццяўленнем аншлюса (сак. 1938). Наведваў з дыпламат. візітамі Італію, Венгрыю, Югаславію, Польшчу. У 2-ю сусв. вайну прызначаны пераемнікам Гітлера, адказваў за дзеянні ВПС; падпісаў 30.7.1941 загад аб знішчэнні 11 млн.еўрап. яўрэяў; рабаваў музеі і калекцыі твораў мастацтва і інш. 7.5.1945 здаўся ў палон амерыканцам. На Нюрнбергскім працэсе як адзін з гал. нацысцкіх ваен. злачынцаў прыгавораны да пакарання смерцю; скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗА́Л ((Özal) Тургут) (13.10.1927, г. Малацья, Турцыя — 17.4.1993),
дзярж. і паліт. дзеяч Турцыі. Скончыў Стамбульскі тэхн.ун-т (1950). Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, працаваў у розных мін-вах і прыватных кампаніях, у 1967—71 узначальваў дзярж. планавую арг-цыю. У 1980—82 нам. прэм’ер-міністра па эканам. пытаннях. У 1983 пасля зняцця ў Турцыі забароны на паліт. дзейнасць — ген. старшыня Партыі айчыны. У 1983—89 прэм’ер-міністр, у 1989—93 прэзідэнт Турэцкай рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬЕ́НДЭ ГО́СЕНС ((Allende Gossens) Сальвадор) (26.7.1908, г. Вальпараіса, Чылі — 11.9.1973),
дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т (1932). Па адукацыі ўрач. Адзін з заснавальнікаў (1933) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Чылі. У 1937—41 дэп.Нац. кангрэса. У 1939—42 міністр аховы здароўя ва ўрадзе Нар. фронту. У 1945—70 сенатар (у 1966—69 старшыня сената). У 1970 выбраны ад блока Нар. адзінства прэзідэнтам краіны. Загінуў у час ваен. перавароту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУМЕДЗЬЕ́Н (Хуары) (23.8.1927, г. Гельма, Алжыр — 27.12.1978),
палітычны, дзярж. і ваен. дзеяч Алжыра. Скончыў ун-т аль-Азхар (Каір, Егіпет). З 1955 удзельнік узброенай барацьбы алж. народа супраць франц. каланізатараў. У 1960—62 член Нац. савета алж. рэвалюцыі і нач. генштаба Арміі нац. вызвалення. З 1962 міністрнац. абароны Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі. У 1963—65 віцэ-прэм’ер урада, з 1965 пасля ваен. перавароту кіраўнік дзяржавы (старшыня Рэв. савета, з 1976 прэзідэнт) і ўрада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАН АНЬШЫ́, Ван Цзэфу (1021—86),
дзяржаўны дзеяч Кітая, вучоны, пісьменнік. У 1069 саветнік пры двары, у 1070—74 і 1075—76 — 1-ы міністр. Увёў новы кадастр з мэтай упарадкавання падатковай сістэмы, дзярж. крэдытавання сялян пад ураджай, рэкруцкі набор, спрабаваў рэгуляваць рыначныя цэны. Рэформы адпавядалі інтарэсам дробных і сярэдніх памешчыкаў, часткова сялян. У выніку супрацьстаяння буйных феадалаў большая ч. рэформаў Ван Аньшы ў 1085 была скасавана. Аўтар прац па тэалогіі, гісторыі кіт. літаратуры.