Пабудаваны ў 1986 (арх. В.Арсеньеў, А.Ляшук, В.Кескевіч, Р.Шылай, В.Гапіенка) за 18 км на У ад Брэста з боку Маскоўскай шашы. Разлічаны на 400 пасажыраў. Складаецца з трох квадратных у плане аб’ёмаў, злучаных паміж сабой. У цэнтр. аб’ёме аперацыйная зала, перакрытая метал. канструкцыяй (структурай), што надае своеасаблівасць інтэр’еру, у другім — рэстаран, сталовая, у трэцім — адм. памяшканні, багажнае аддзяленне і інш.
Фасады вылучаюцца выразнай пластыкай, своеасаблівай арх.-маст. кампазіцыяй, у якой дамінуюць цэнтральна размешчаная дыспетчарская вежа і вуглавыя лесвіцы. У аддзелцы выкарыстаны мармур і граніт, пліткі «акмігран» і гіпсавыя для столі, шклопакеты для вітражоў, высакаякасная тынкоўка. Аўтарам праекта прысуджана Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДО́Р ((Widor) Шарль Мары) (21.2.1844, г. Ліён, Францыя — 12.3.1937),
французскі арганіст, кампазітар, музыказнавец, педагог. Чл. Акадэміі прыгожых мастацтваў (1910). Праф. Парыжскай кансерваторыі (1891—1905). У 1870—1934 арганіст царквы Сен-Сюльпіс у Парыжы. Арганіст-віртуоз, імправізатар, канцэртаваў у многіх краінах. Па яго рэкамендацыі і пад яго наглядам устаноўлены арган фірмы «Кавае-Коль» у Вял. зале Маскоўскай кансерваторыі (у 1901 даў першы арганны канцэрт). Сярод твораў: 3 оперы, балет, творы для аркестра, 10 сімфоній і інш. творы для аргана, месы, камерна-інстр. ансамблі, фп. п’есы. Апублікаваў (разам з А.Швейцэрам) арганныя творы І.С.Баха (т. 1—5, 1912—14). Сярод вучняў: арганісты Л.Б’ёрн, М.Дзюпрэ, Швейцэр, кампазітары Д.Міё, К.Анегер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЕ́РУ ((Vieru) Анатал) (н. 8.6.1926, г. Ясы, Румынія),
румынскі кампазітар. Д-р музыказнаўства (1978). Вучыўся ў Бухарэсцкай (1946—51) і Маскоўскай (1951—54, клас А.Хачатурана) кансерваторыях. Адзін з вядучых рум. кампазітараў. Сярод твораў: оперы «Іона» (1976), «Свята жабракоў» (1978), 3 камічныя мікраоперы паводле твораў І.Л.Караджале (1983); араторыя «Міярыца» (1957), паэма-кантата «Дрозд Іліе Пінтыліе» (1948), кантата для барытона, аргана, віяланчэлі і кантрабаса «Опус 91» (1983); 5 сімфоній (1967—85); п’есы «Клепсідра-I» і «Клепсідра-II» (1968, 1970) для аркестра, канцэрты для аркестра (1955), для розных інструментаў з аркестрам (1963—85), камерна-інстр. ансамблі, сюіта для 2 хароў а капэла «Начныя сцэны» (1963) і інш.Дзярж. прэмія Румыніі 1949.
руская спявачка (мецца-сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1964). З 1984 праф.Маскоўскай кансерваторыі. З 1964 салістка Вял.т-ра Расіі. Выступае ў буйнейшых т-рах свету («Ла Скала» і інш.). Сярод партый: Марфа, Марына Мнішак («Хаваншчына», «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Графіня («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах імя П.І.Чайкоўскага (Масква), Ф.Віньяса (Барселона; абодва 1970). Дзярж. прэмія Расіі 1973, Ленінская прэмія 1976.
Літ.:
Тимохин В.В. Е. Образцова: Творч. портрет. 2 изд. М., 1988;
Шейко Р. Елена Образцова: Записки в пути. Диалоги. 2 изд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБО́ЎСКІ (Пётр Васілевіч) (28.6.1857, Чарнігаўская губ. — 30.3.1907),
расійскі гісторык. Д-ррус. гісторыі (1885), праф. (1898). Скончыў Кіеўскі ун-т. Належаў да школы У.Б.Антановіча. З 1886 выкладаў у Кіеўскім ун-це. Навук. працы па гіст. геаграфіі, гіст. бібліяграфіі, крыніцазнаўстве стараж. гісторыі. У працы «Гісторыя Смаленскай зямлі да пачатку XV ст.» (1895) паказаў ход славянскай каланізацыі з паўн.-ўсх. Прыкарпацця, месцы рассялення і найменні славянскіх плямён, утварэнне бел. мовы, адрозненні паміж полацкімі і смаленскімі крывічамі, узаемаадносіны Смаленскага княства з ВКПЛ і Маскоўскай дзяржавай.
Тв.:
История Северской земли до половины XIV столетия. Киев, 1881;
Критико-библиографический обзор трудов по древнейшему периоду русской истории // Унив. изв. 1907. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЛЯ́РАЎ-ПЛАТО́НАЎ (Мікіта Пятровіч) (4.6.1824, г. Каломна, Расія — 25.10.1887),
расійскі публіцыст, філосаф, гісторык рэлігіі. Скончыў Маскоўскую акадэмію (1848). У 1856—62 працаваў у Маскоўскім цэнзурным к-це, з 1863 кіраўнік Маскоўскай сінадальнай друкарні, з 1867 выдаваў «Современные известия» — першую маскоўскую штодзённую газету, у якой змяшчаў артыкулы па царк. і бягучых паліт. пытаннях. Навук. дзейнасць Гілярава-Платонава рознабаковая: распрацоўваў эканам. тэорыі («Асноўныя пачаткі эканоміі», 1889), вёў даследаванні ў галіне слав. мовазнаўства («Экскурсіі ў рускую граматыку», 1884). Асн. яго філас. праца прысвечана крытычнаму разгляду філасофіі Гегеля. Аўтар успамінаў «З перажытага» (1886).
Тв.:
Сборник соч. Т. 1—2. М., 1899;
Вопросы веры и церкви: Сб. статей 1868—1887 гг.Т. 1—2. М., 1905—06.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМАНО́ВІЧ (Маркіян Якаўлевіч) (10.11.1895, в. Дзяменічы Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 20.9.1937),
савецкі ваен. дзеяч, камкор. Удзельнік 1-й сусв. вайны. Скончыў школу прапаршчыкаў (1916), штабс-капітан. З 1918 у Чырв. Арміі. У 1919—20 камандзір брыгады, удзельнік разгрому англа-амер. інтэрвентаў на Поўначы, армій Урангеля, Махно. Узнаг. 2 ордэнамі Чырв. Сцяга. Пасля грамадз. вайны камандзір дывізіі, корпуса. З 1926 пам. камандуючага Беларускай, з 1928 — Сярэднеазіяцкай і Маскоўскайваен. акругамі. З 1933 нач. Акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА, адначасова з 1934 чл.Ваен. савета пры Наркамаце абароны СССР. З сак. 1937 нам. камандуючага Ленінградскай ваен. акругай. Чл.ЦВКБССР у 1925—27, канд. у чл.ЦВКБССР у 1927—28. Беспадстаўна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБЕ́ЛА (Урубель) Надзея Іванаўна
(1.4.1868, г. Каўнас, Літва — 4.7.1913),
расійская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Жонка М.А.Урубеля. Скончыла Пецярбургскую кансерваторыю (1891). Спявала ў оперных т-рах Кіева, Тбілісі, Пецярбурга і інш. У 1897—1902 салістка Маскоўскай прыватнай рус. оперы С.Мамантава, у 1904—11 у Марыінскім т-ры. Найб. блізкія ёй былі вобразы гераінь у операх М.Рымскага-Корсакава: Вольга, Панначка, Снягурачка, Валхава («Пскавіцянка», «Майская ноч», «Снягурачка», «Садко»); упершыню выканала партыі Веры, Марфы, Царэўны-лебедзі, царэўны Ненагляднай Красы («Баярыня Вера Шэлога», «Царская нявеста», «Казка пра цара Салтана», «Кашчэй бессмяротны»), напісаныя спецыяльна для яе. У апошнія гады жыцця выступала ў канцэртах, пераважна з рамансамі Рымскага-Корсакава.
Літ.:
Барсава Л. Н.И.Забела-Врубель глазами современников. Л., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАГА́Н (Алег Майсеевіч) (21.11.1946, г. Южна-Сахалінск, Расія — 15.7.1990),
расійскі скрыпач. Засл. арт. Расіі (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1969, клас Д.Ойстраха). З 1971 саліст Маскоўскай філармоніі. Выступаў у ансамблі з С.Рыхтэрам, Э.Вірсаладзе, з жонкай Н.Гутман, з аркестрамі пад кіраўніцтвам Я.Святланава, Г.Раждзественскага і інш. Першы выканаўца многіх твораў айч. кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму і Гутман (3-і скрыпічны канцэрт А.Шнітке, канцэрты для скрыпкі і віяланчэлі з арк. Т.Мансурана і А.Віеру і інш.). 1-я прэмія на Міжнар. конкурсах імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі, 1965), імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1968), 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя П.Чайкоўскага (Масква, 1966) і інш.
руская артыстка балета, педагог. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1952). У 1952—80 салістка, з 1980 педагог-рэпетытар Вял.т-ра. З 1980 адначасова выкладала ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва, з 1987 педагог Маскоўскайдзярж. акадэміі харэаграфіі. Яе танец вылучаўся лёгкасцю і паэтычнасцю. Сярод партый: Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Сільфіда («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Адэта—Адылія, Маша («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Шырын («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Ганна («Ганна Карэніна» Р.Шчадрына), Дзяўчына-птушка («Шурале» Ф.Яруліна), Муза («Паганіні» на муз. С.Рахманінава).