ве́чна, прысл.

1. Без пачатку і без канца, заўсёды, бясконца, спрадвеку. Матэрыя існуе вечна. □ Сонца вечна людзям свеціць. Колас. // На працягу вякоў, вельмі доўга. Жыць вечна ў памяці народа.

2. Пастаянна, заўсёды. Пах смалы.. шырокай хваляй вечна плыве з густых хвояў лесу. Чорны. Бацька вечна заняты: то ў абходзе, то высочвае.. глушцоў ці лася, то вязе ў замак рыбу або качак. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

студзянцы́ Месца на балоце, дзе заўсёды халодная вада (Глуск. Янк. II).

м. Студзяне́ц Крыч. (Меер, 81), с. Студзяне́ц Касц.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

голь, ‑і, ж.

Разм. Тое, што і галота. — Ну, вось вам і праўда, — адказвае.. пан, — голь нямытая, працаваць вам заўсёды на нас, паноў. Нар. казка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́міць, кемлю, кеміш, кеміць; незак., што і без дап.

Разм. Разумець, разбірацца, цяміць. Чаму ў Сабатажніка было заўсёды гладка, без нечаканасцей? Кеміць чалавек, разбіраецца. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зла́гада, ‑ы, ДМ ‑гадзе, ж.

Разм. Згода, дружба. Жыць у злагадзе. □ [Сяргей Іванавіч] заўсёды імкнуўся, каб у сям’і панавала злагада, каб у доме была ўтульнасць. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неадлу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які заўсёды знаходзіцца пры кім‑, чым‑н. Неадлучны спадарожнік.

2. Такі, пры якім не адлучаюцца, пастаянна прысутнічаюць дзе‑н. Неадлучнае дзяжурства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́вуцкі, ‑ая, ‑ае.

Які ўласцівы невукам, неадукаваным людзям. Тлумачэнні і заўвагі [гіда] былі амаль заўсёды банальныя і блытаныя, а часам проста недарэчныя і невуцкія. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненажэ́ра, ‑ы, м. і ж.

Разм. Пражэрлівы; заўсёды галодны. З бору ляцяць вароны. Выцягнуўшы шыі, дыбаюць па раллі.. Гэтыя ненажэры могуць выбраць усё зерне. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самалюбі́васць, ‑і, ж.

Тое, што і самалюбства. [Шыковіч] не вызначаўся залішняй самалюбівасцю, але яго заўсёды абурала, калі дзе пачыналася палітыканства — гульня ў важнасць і строгасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АКІСЛЕ́ННЕ ў хіміі,

працэс злучэння якога-н. рэчыва з кіслародам; хімічная рэакцыя, пры якой адбываецца адыманне электронаў ад атамаў, пераразмеркаванне электроннай шчыльнасці паміж атамамі (гл. Акісленне-аднаўленне). Ступень акіслення не заўсёды адпавядае валентнасці атама і можа быць адмоўнай або дадатнай велічынёй. Сярод працэсаў акіслення вылучаюцца: акісленне арган. злучэнняў, у т. л. нафтапрадуктаў, акісленне металаў і акісленне біялагічнае. Сучаснае разуменне механізма акіслення арган. злучэнняў засн. на пераксіднай тэорыі, паводле якой з кіслародам рэагуюць злучэнні, што папярэдне перайшлі ў актыўны стан (гл. Пераксіды арганічныя). Пачатковая стадыя акіслення — ланцуговая хімічная рэакцыя. Актыўныя акісляльнікі — кісларод O2, азон O3, пераксід вадароду H2O2, хлор Cl2, фтор F2, перманганат калію KMnO4 і інш.

т. 1, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)