га́ндаль, -длю, м.

Гаспадарчая дзейнасць, звязаная з абаротам, купляй і продажам тавараў.

Дзяржаўны г.

Кааператыўны г.

Г. таварамі першай неабходнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арбітра́ж, -у, м.

Вырашэнне спрэчак не судовага характару арбітрамі, трацейскім судом; дзяржаўны орган, які займаецца гэтым.

|| прым. арбітра́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́нны, -ая, -ае.

1. У манархічных краінах: дзяржаўны, урадавы (уст.).

К. суд.

Каронныя землі.

2. Найбольш удалы, лепшы.

К. нумар канцэрта.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ КАНЦЭ́РН ПА БУДАЎНІ́ЦТВЕ І ЭКСПЛУАТА́ЦЫІ МЕЛІЯРАЦЫ́ЙНЫХ І ВОДАГАСПАДА́РЧЫХ СІСТЭ́М,

«Белмеліявадгас». Створаны ў 1993 на базе Мін-ва меліярацыі і аднаўлення зямель (б. Мінвадгас) як «Белвадгас», з 1995 сучасная назва. Уключае: ВА «Брэстмеліявадгас», «Гомельмеліявадгас», «Магілёўмеліявадгас», «Віцебсквадбуд», «Гроднавадбуд», «Мінсквадбуд», «Магілёўвадбуд», «Магілёўбуд», «Палесжылбуд», «Будіндустрыя» (з Беларускім экскаватарным заводам), трэсты «Калінкавічывадбуд», « Салігорсквадбуд», «Пінсквадбуд»; арэндныя прадпрыемствы «Брэствадбуд», «Гомельвадбуд», «Гомельсаўгасбуд»; акц. т-ва «Пінсксаўгасбуд»; каля 350 ПМК, міжраённыя ўпраўленні асушальных і арашальных сістэм (МААС), Мінскі доследна-эксперым. мех. з-д, шэраг з-даў жалезабетонных вырабаў (у Калінкавічах, Скідзелі, Хойніках і інш.). У складзе «Белмеліявадгаса» н.-д. і праектныя ін-ты «Белдзіправадгас» (Мінск) і «Палесседзіправадгас» (Пінск). Ажыццяўляе меліярац. і водагасп. буд-ва і эксплуатацыю меліярац. сістэм, навук.-тэхн. распрацоўкі і стварэнне праектаў па праблемах меліярацыі зямель, гасп. водакарыстання і рацыянальнага комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

В.А.Філімонаў.

т. 2, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пада́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

Дзяржаўны збор з насельніцтва і прадпрыемстваў.

Падаходны п.

Браць п.

Абкладаць падаткам.

|| прым. пада́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяржбу́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Дзяржаўны камітэт па будаўніцтву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дзяржба́нк м. (Дзяржа́ўны банк) Госба́нк (Госуда́рственный банк)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзярждэпарта́мент м. (дзяржа́ўны дэпарта́мент) госдепарта́мент (госуда́рственный департа́мент)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяржсе́ктар м. (дзяржа́ўны се́ктар) госсе́ктор (госуда́рственный се́ктор)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяржэкза́мен м. (дзяржа́ўны экза́мен) госэкза́мен (госуда́рственный экза́мен)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)