(фр. bureaucratisme, ад bureau = бюро + + гр. kratos = улада)
1) канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы;
2) тое, што і бюракратыя 1.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
«АГРАБУДМЕХАНІЗА́ЦЫЯ»,
Дзяржаўны канструктарска-тэхналагічны інстытут «Аграбудмеханізацыя» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1986 у Мінску на базе праектна-канструктарскага бюро (з 1965), да 1992 — Усесаюзны канструктарска-тэхнал.ін-тбуд. механізацыі.
Асн. кірункі дзейнасці: стварэнне сродкаў механізацыі буд.-мантажных работ, у т. л. па ліквідацыі вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС; распрацоўка бетонамяшальных установак і комплексаў, вагавых дазатараў вады, цэменту і напаўняльнікаў, тэхналогій і абсталявання для вытв-сці сценавых блокаў павышанай дакладнасці.
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1977), праф. (1984). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1996 заг. аддзела Мінскага паталагаанат. бюро. Навук. працы па пытаннях перынатальнай паталогіі, паталаг. эмбрыялогіі і мед. генетыкі, патамарфалогіі шчытападобнай залозы ў дарослых.
Тв.:
Тератология человека. 2 изд. М., 1991 (у сааўт.);
Морфологическая характеристика тиреоидной патологии взрослого населения Минска за 1980—1993 гг. (у сааўт.) // Здравоохранение Беларуси. 1994. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ БАРАЦЬБІТО́Ў СУПРАЦІЎЛЕ́ННЯ (Fédération Internationale des Résistants; ФІР),
міжнароднае аб’яднанне нац. асацыяцый б. удзельнікаў Руху Супраціўлення, партызан, вязняў фаш. канцлагераў, ахвяр фаш. рэжыму. Утворана ў 1951. Аб’ядноўвае 75 нац. арг-цый з 27 краін (1998). Вядзе барацьбу за мір, супраць адраджэння фашызму ва ўсіх яго формах, у абарону правоў і інтарэсаў барацьбітоў Супраціўлення. Вышэйшы орган — кангрэс, на якім выбіраюцца прэзідэнт, віцэ-прэзідэнты, члены Бюро і Ген. Савета. Выканаўчы орган — Сакратарыят. Штаб-кватэра ў Вене.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКІ ГІДРАМЕТЭАРАЛАГІ́ЧНЫ ЦЭНТР Дзяржаўнага камітэта па гідраметэаралогіі Рэспублікі Беларусь, Гідраметцэнтр, навукова-вытворчая ўстанова. Засн. ў Мінску ў 1969 на базе Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі і Бюро прагнозаў. Асн. кірункі работы: складанне метэаралагічных, аграметэаралагічных і гідралагічных прагнозаў на тэр. Беларусі, правядзенне комплексных гідраметэаназіранняў у Мінску, ажыццяўленне кіраўніцтва гідраметэаралагічнымі станцыямі і абсерваторыямі, правядзенне н.-д. работ па вывучэнні аграметэаралагічнага рэжыму і распрацоўцы рэгіянальных методык прагнозаў, збор аператыўнай гідраметэаралагічнай інфармацыі, выданне даведнікаў, штогоднікаў і інш. матэрыялаў па аграгідраметэаралагічным рэжыме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Méldeamtn -(e)s, -ämter
1) бюро́ прапі́скі
2) міжгаро́дняя тэлефо́нная ста́нцыя
3) вайск. прызыўны́ ўча́стак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
падаро́жжан. Réise f -, -n;
кругасве́тнае падаро́жжаéine Réise um die Welt [Wéltreise];
бюро́ падаро́жжаў Réisebüro n -s, -s;
зрабі́ць падаро́жжаéine Réise máchen [unternéhmen*]; auf Réisen géhen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЕЛАРУ́СКІ ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ І ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПЕРАПРАЦО́ЎЦЫ І ЗАХАВА́ННІ ПЛОДААГАРО́ДНІНЫ І БУ́ЛЬБЫ (Беларускі плодаагароднінатэхпраект) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1978 у Мінску як Спец. канструктарска-тэхнал.бюро з доследнай вытворчасцю. З 1989 ін-т. Асн. кірункі дзейнасці: арганізацыя і правядзенне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхнал. работ у галіне перапрацоўкі і захавання плодаагароднінных прадуктаў і бульбы; распрацоўка праектна-канструктарскай дакументацыі на машыны і комплексы тэхнал. абсталявання для перапрацоўкі і захавання плодаагародніны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗБУКІН (Мікалай Васілевіч) (1894, Бабруйск — 24.11.1943 ?),
бел. географ, краязнавец. У 1912—17 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. З 1917 выкладаў у Бабруйскай гімназіі, у 1921—30 на кафедры геаграфіі Інбелкульта і АН Беларусі. Адзін з арганізатараў краязнаўчага руху на Беларусі, чл.Цэнтр.бюро краязнаўства пры АН Беларусі. Асн. працы па геаграфіі Беларусі і інш. краін: «Геаграфія Еўропы» (1924), «Геаграфія пазаеўрапейскіх краёў» (у сааўт.), «Паселішчы гарадскога тыпу ў БССР» і інш. У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЬЕЎ (Анатоль Андрэевіч) (1900—25.5.1942),
дзярж. і парт. дзеяч БССР. У 1918—33 у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны. У 1934 на Паўн. Каўказе. З 1935 1-ы сакратар Мазырскага акр.к-таКП(б)Б. У 1937—38 нам. Старшыні СНКБССР, 2-і сакратар ЦККП(б)Б. Чл.ЦК (1936—38) і БюроЦККП(б)Б (1937—38). Чл.ЦВКБССР (1935—38). У 1940 рэпрэсіраваны, асуджаны на 20 гадоў зняволення. Рэабілітаваны ў 1954.