ЭСА́КІ (Esaki) Лео (н. 12.3.1925, г. Осака, Японія),
японскі фізік. Чл.Яп. акадэміі (1975), замежны чл.Нац.АН ЗША (1975), Рас.АН (1994) і інш. Скончыў Такійскі ун-т (1947). З 1960 у карпарацыі «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс» (з 1976 кіраўнік яе яп.аддзялення). У 1992—98 прэзідэнт ун-та Цукуба, з 2000 прэзідэнт Тэхнал. ін-та Шыбаура ў Токіо. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, паўправадніковай электроніцы, звышправоднасці. Адкрыў з’яву тунэлявання ў паўправадніках, стварыў першае квантава-электроннае прыстасаванне — тунэльны дыёд (1957). Упершыню атрымаў штучную перыяд. структуру ў сістэме паўправаднікоў — паўправадніковую звышрашотку (1969). Прадказаў і эксперыментальна пацвердзіў існаванне з’явы рэзананснага тунэлявання (1973), стварыў першы рэзанансны тунэльны дыёд (1974). Нобелеўская прэмія 1973 (з Б.Д.Джозефсанам і А.Джаеверам).
Тв.:
Рус.пер. — Молекулярно-лучевая эпитаксия и развитие технологии полупроводниковых сверхрешеток и структур с квантовыми ямами // Молекулярно-лучевая эпитаксия и гетероструктуры. М., 1989. С. 7—36.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сцяна́
1. Тое, што і сценка 1; межавая дарожка для аддзялення розных палёў (Нас. АУ).
2. Абрывісты бераг (Ветк.).
3. Лінія; мяжа (Шпіл.).
4. Адно звяно ў прасле з дзвюх пар калоў і жэрдак (Слаўг.).
□ ур. Сцяна́ (стромы бераг Сажа) недалёка ад в. Шарсцін Ветк.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
КАНАВА́ЛАЎ Яўмен Рыгоравіч (19.9. 1914, в. Чарнарэчка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 16.6.1974),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акад.АНБССР (1969, чл.-кар. 1967), д-ртэхн.н. (1962), праф. (1964). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1972). Скончыў Ленінградскі мех.-тэхнал.ін-т (1936). З 1955 заг. лабараторыі Фіз.тэхн. ін-та, з 1973 акадэмік-сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. навук АН Беларусі. Навук. працы па новых відах апрацоўкі металаў, стварэнні металаапрацоўчага абсталявання і інструменту, трываласці металаў і сплаваў у ультрагукавым полі. Адкрыў ультрагукавы капілярны эфект. Дзярж. прэмія Беларусі 1974. На будынку Фіз.-тэхн. ін-та Нац.АН Беларусі мемар. дошка.
Я.Р.Канавалаў.
Тв.:
Ультразвуковая обработка металлов. Мн., 1966 (у сааўт.);
Новые способы пропитки изделий с помощью ультразвуковых колебаний. Мн., 1967 (разам з І.М.Германовічам);
Чистовая и упрочняющая ротационная обработка поверхностей. Мн., 1968 (разам з В.А.Сідарэнкам);
Основы электроферромагнитной обработки. Мн., 1974 (разам з Ф.Ю.Сакулевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МАН Мікалай Афанасьевіч (н. 1.1.1941, в. Загор’е Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рбіял.н. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1963). З 1968 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі, з 1974 вучоны сакратар Аддзяленнябіял. навук Нац.АН Беларусі, з 1979 заг. лабараторыі, з 1997 адначасова нам. дырэктара Ін-та эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па марфафізіял. заканамернасцях структурна-функцыян. арганізацыі раслін, біял. асновах павышэння прадукцыйнасці с.-г. раслін і ўстойлівасці іх аграфітацэнозаў, эвалюцыйных аспектах фарміравання функцыян. сістэм аўтатрофаў. Прапанаваў гіпотэзу аб перыядычнасці светлавых крызісаў у эвалюцыі жыцця на Зямлі.
Тв.:
Биологический потенциал ячменя: Устойчивость к полеганию и продуктивность Мн., 1984 (разам з Н.М. Стасенка, С.А. Калер);
Потенциал продуктивности хлебных злаков: Технол. аспекты реализации. Мн., 1987 (разам з Б.Н. Янушкевічам, К.І. Хмурцом);
Методическое руководство по исследованию смешанных агрофитоценозов. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НЬШЫН Геральд Рыгоравіч (н. 5.8.1937, г.п. Фрунзе Луганскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-ртэхн.н. (1983), праф. (1986). Скончыў Кіеўскі ін-тінж. грамадзянскай авіяцыі (1961). З 1970 вучоны сакратар Аддзялення фіз.-тэхн. навук, з 1974 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1985 у Ваен. акадэміі Беларусі. З 1993 прэзідэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Навук. працы па тэорыі аналізу і сінтэзу складаных комплексаў «чалавек-машына», метадах і сродках забеспячэння якасці і надзейнасці эргатычных сістэм, метадах аўтаматызацыі эрганамічнага праектавання складаных сістэм, сродках кантролю і кіравання функцыянальным станам чалавека-аператара. Дзярж. прэмія СССР 1985.
Тв.:
Управление режимами профилактик сложных систем. Мн., 1976;
Методы профилактического обслуживания эргатических систем. Мн., 1983 (разам з Я.Ю.Барзіловічам, В.Ф.Васкабоевым);
Обеспечение качества функционирования автоматизированных систем. Мн., 1986 (разам з С.В.Кірпічом).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЕ́ЖДЗІНА Надзея Сяргееўна (3.6.1908, Вільня — 11.10.1979),
расійская артыстка балета, балетмайстар. Нар.арт. Расіі (1959). Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1978). Скончыла Дзярж. балетную школу ў Петраградзе (1924, педагогі М.Легат, А.Ваганава). У 1925—34 артыстка Вял.т-ра ў Маскве. З 1943 балетмайстар, у 1946—48 маст. кіраўнік балетнага аддзялення Масэстрады і адначасова (з 1945) Рус.нар. хору Калінінскай філармоніі. Выконвала сольныя партыі і характарныя танцы ў балетах «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок» Ц.Пуні, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса, «Чырвоны мак» Р.Гліэра, «Раймонда» А.Глазунова і інш. Арганізатар (1948), маст. кіраўнік і пастаноўшчык праграм акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка». Стварыла новы стыль у харэаграфіі, заснаваны на сінтэзе танц. фальклору і школы класічнага танца. Сярод пастановак, прасякнутых рамант. паэтычнасцю і высакароднасцю — «Лябёдачка», «Бярозка», «Карусель», «Пралля», «На восеньскім кірмашы», «Паўночнае ззянне», «Сібірская сюіта» і інш. Аўтар кн. «Рускія танцы» (1951), артыкулаў па праблемах танц. мастацтва. Дзярж. прэмія СССР 1950. Залаты медаль Міру імя Жаліо Кюры 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ТЧАНКА Іван Мікалаевіч (н. 10.1.1939, в. Горыцы Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі с.-г. жывёл. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1968 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1971 заг. сектара, з 1974 нам. дырэктара), з 1986 нам. старшыні Дзяржаграпрама Беларусі, з 1988 старшыня Зах.аддзялення УАСГНІЛ, у 1991—93 віцэ-прэзідэнт Нац. цэнтра стратэг. даследаванняў, дырэктар рэсп. праграмы «Экалогія». Навук. працы па гадоўлі і селекцыі с.-г. жывёл, біятэхналогіі. Распрацаваў спосаб адбору свіней па ўстойлівасці да стрэс-сіндрому, вызначэння буйн. раг. жывёлы, устойлівай да лейкозу. Вывеў бел. мясную пароду свіней, Віцебскі тып буйной белай пароды свіней. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Гетерозис в свиноводстве. Л., 1987;
Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн., 1988 (разам з С.І.Пляшчанкам, А.С.Зяньковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСКА́РБІ,
службовая асоба ў ВКЛ у 15—18 ст. 1) П. земскі (у 17—18 ст. П. вялікі літоўскі) першапачаткова захоўваў скарб ВКЛ, выконваў фін., гасп., а таксама судовыя і дыпламат. даручэнні вял. князя і Рады ВКЛ. З 1520 адначасова і пісар. Уваходзіў у склад Рады ВКЛ. З 2-й пал. 16 ст. набыў самаст. распарадча-выканаўчыя функцыі, вёў улік крыніц дзярж. даходаў, збіраў і распараджаўся дзярж. даходамі, адказваў за чаканку манеты, прызначаў мытнікаў і зборшчыкаў розных плацяжоў і падаткаў, праводзіў рэвізіі. З 1569 з’яўляўся членам Сената Рэчы Паспалітай.
2) П. дворны (у 17—18 ст. П. надворны літоўскі) быў спачатку намеснікам П. земскага. З вылучэннем сталовых маёнткаў у 1588 іх фінансавы і эканам. кіраўнік.
3) П. трокскі (скарбовы) у 16 ст. быў памочнікам П. земскага, хавальнікам аддзялення скарбу, якое знаходзілася ў г. Трокі. Свае П. меліся таксама ў прыватных асоб ВКЛ, напр., у віленскага кашталяна, гетмана ВКЛ К.І.Астрожскага, віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ М.М.Радзівіла і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎСКІ Станіслаў Гіляравіч (224.1902, с. Вендзічаны Магілёў-Падольскага р-на Вінніцкай вобл., Украіна — 9.8.1973),
савецкі і польскі ваен. дзеяч. Ген. арміі (1955), Герой Сав. Саюза (1945). У арміі з 1923. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1938). З ліп. 1940 нач. аператыўнага аддзялення штаба 162-й стралк. дывізіі БВА. У Вял.Айч. вайну на Зах., Калінінскім, 1-м і 3-м Бел. франтах: камандзір палка, дывізіі, корпуса. У 1944 адкамандзіраваны ў Войска Польскае, у якім камандаваў 2-й (вер.—снеж. 1944) і 1-й (са снеж. 1944) арміямі. Удзельнік Маскоўскай бітвы 1941—42, Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, Вісла-Одэрскай, Берлінскай (1945) і інш. аперацый. Пасля вайны працягваў службу ў Войску Польскім, камандуючы войскамі ваен. акругі (1945—47), галоўнакаманд. сухапутнымі войскамі (1947—50), гал. інспектар баявога абучэння (1950—53), нам. міністра нац. абароны Польшчы (1949—56). З канца 1956 у СССР: 1-ы нам.гал. інспектара Мін-ва абароны СССР (1956—58).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ Міхаіл Аляксандравіч (6.11.1904, С.-Пецярбург — 12.10.1994),
расійскі геафізік; адзін з заснавальнікаў фізікі выбуху. Акад.Рас.АН (1966; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1949). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1928). З 1930 у Сейсмалагічным ін-це АНСССР, з 1941 у Прэзідыуме АНСССР, з 1948 нам. дырэктара Ін-та хім. фізікі АНСССР. З 1960 дырэктар, з 1989 ганаровы дырэктар Ін-та фізікі Зямлі Рас.АН. У 1967—69 акад.-сакратар Аддзялення навук аб Зямлі АНСССР. Навук. працы па гравіметрыі, фізіцы выбуху і ўдарных хваль, мех. і сейсмічным дзеянні выбуху, мадэліраванні геафіз. асяроддзя, геамеханіцы горных парод, сейсмічнай бяспецы і прагназаванні землетрасенняў. Распрацаваў метад вызначэння сейсмічна небяспечных адлегласцей пры ўзрыўных работах. Прапанаваў блочна-іерархічную мадэль структурнай будовы літасферы (1979). Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1985). Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1948, 1949, 1951, 1953.