2.што і чаго. Добраахвотна адмовіцца ад каго-, чаго-н., перадаўшы каму-н. іншаму (разм.).
С. сваю чаргу.
С. месца ў аўтобусе (вызваліць для іншага). Не саступім ворагу зямлі роднай (не здадзім).
3. Перастаць супраціўляцца, пярэчыць; пайсці на ўступкі (разм.).
Ён жа малы, трэба яму с.
4. Аказацца горшым у якіх-н. адносінах пры параўнанні з кім-, чым-н.
У ведах па геаграфіі ён не саступіць нікому.
5.што. Пры продажы аддаць танней вызначанай цаны.
Каб саступіла трохі, то можна купіць і больш яблыкаў.
|| незак.саступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
міну́та, ‑ы, ДМ ‑нуце, ж.
1. Адзінка часу, роўная шасцідзесятай частцы гадзіны, якая складаецца з 60 секунд. Гадзіннік паказваў без дзесяці мінут дзевяць.Васілёнак.Стрэлка гадзінніка адлічыла сорак мінут.Алешка.// Які‑н. кароткі прамежак часу. Мінута радасці. □ Мужчыны зараз па сняданні Пайшлі ў гумно на спачыванне — Аддаць мінуту для дрымоты.Колас.
2.Спец. Адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная 1/60 градуса, якая абазначаецца на пісьме значком ′. Кожны градус дзеляць на шэсцьдзесят мінут (60′), а кожную мінуту на шэсцьдзесят секунд (60″).
[Ад лац. minutus — паменшаны, малы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́бства, ‑а, н.
1. Грамадскі лад, заснаваны на рабаўладанні. Антычнае рабства.// Пра грамадскі лад, пры якім клас стваральнікаў асноўных матэрыяльных каштоўнасцей з’яўляецца бяспраўным, пазбаўленым уласнасці на сродкі вытворчасці. Прыгоннае рабства. Каланіяльнае рабства. Наёмнае рабства.
2. Стан, становішча раба (у 1 знач.). Аддаць у рабства. Вызваліцца ад рабства.// Палітычна залежнае становішча чалавека. І паралелі, і мерыдыяны Ім хочацца жалезнымі зрабіць, Каб шар зямны ў краты быў закован, І ў рабстве жыў пакораны народ.Панчанка.
3.перан. Поўнае падпарадкаванне чужой волі, уплыву. Сямейнае рабства.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
долг платежо́м кра́сенпосл. што ві́нен, адда́ць паві́нен;
в долгу́ как в шелку́погов. у даўгу́ як у шаўку́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ахвярава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
1.каго-што і без дап. Добраахвотна аддаць (аддаваць), прынесці (прыносіць) у дар што‑н. Пані Вашамірская ахвяравала на званіцу старасвецкія пярсцёнкі з дарагімі камянямі.Бядуля.У гэты перыяд М. Федароўскі ахвяруе многім .. музеям сабраныя ім на Беларусі прадметы матэрыяльнай культуры.Саламевіч.
2.кім-чым. Не пашкадаваць (не шкадаваць) каго‑, чаго‑н., адмовіцца (адмаўляцца) ад каго‑, чаго‑н. Грысь адзначыў: — Пчала ахвяруе сваім жыццём, калі трэба...Кулакоўскі.[Артысты] летась ахвяравалі сваім адпачынкам і ездзілі з канцэртамі аж на цаліну.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пры дапамозе грошай, падарункаў схіліць на свой бок. Падкупіць сведак. □ [Дзед:] — А стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў, і тыя пераправілі планы.Якімовіч.Іх [камуністаў] не падкупіш і не зломіш І не завабіш іх нічым.Колас.
2.перан. Выклікаць сімпатыю да сябе. Рыбак наўперад для паказу Сам заіграў на дудцы той і падкупіў малога зразу Сваёю шчодрай дабратой.Колас.Андрэю вельмі цяжка было гаварыць, але наіўная шчырасць дзяўчыны неяк падкупіла яго.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распарадзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
1.Аддаць загад; загадаць. [Мікітка] зараз жа распарадзіўся паслаць у вёску Міхалку Крупіка.Колас.— Дык збірайся, і каб да вечара выехаў, — распарадзіўся маўклівы і заўсёды стомлены прараб.Б. Стральцоў.
2. Абысціся з кім‑н. або з чым‑н. тым або іншым чынам. Ні весткі, ні паўвесткі стуль. Адна даверлівасць прадбачання салдата. Ды гнаць адкуль, што лёсам Сашкі-брата Інакш, распарадзілася вайна.Чэрня.// Спатрэбіць, скарыстаць што‑н. Тысяча на сяле немалыя грошы. Калі па-гаспадарску, то можна імі разумна распарадзіцца.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)