э-ыя залозы — залозы, якія выдзяляюць прадукты сваёй дзейнасці на паверхню цела або ў яго пустоты (слінныя, потавыя, сальныя, малочныя і іншыя залозы); параўн.эндакрынны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
впи́тьсяIсов.
1. упі́цца, прысмакта́цца; (глазами) утаро́піцца;
пия́вка впила́сь в те́ло п’я́ўка ўпіла́ся ў це́ла;
впи́ться глаза́ми(в кого-л.) утаро́піцца вача́мі (у каго-небудзь);
була́вка впила́сь в па́лец шпі́лька ўваткну́лася (убі́лася, уле́зла) ў па́лец.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
поко́ящийся
1.прич. які́ (што) знахо́дзіцца ў спако́і; які́ (што) спачыва́е; які́ (што) абапіра́ецца (апіра́ецца) (на што); які́ (што) ляжы́ць (на чым); які́ (што) стаі́ць (на чым); які́ (што) грунту́ецца; см.поко́иться;
2.в знач. прил. які́ (што) знахо́дзіцца ў спако́і;
поко́ящееся те́лофиз.це́ла ў спако́і;
поко́ящаяся по́чкабот. спачыва́ючая пупы́шка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ампліту́да
(лац. amplitudo = велічыня)
1) размах ваганняў, найбольшае адхіленне цела пры ваганні ад стану раўнавагі (напр. а. ваганняў маятніка);
2) розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. велічыня (напр. а. гадавой тэмпературы);
3) перан. размах, шырыня (напр. а. ацэнак).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
рэзана́нс
(фр. résonance, ад лац. resonans = які дае водгук)
1) узбуджэнне ваганняў аднаго цела намаганнямі другога з той жа частатой;
2) здольнасць узмацняць гучанне, уласцівае некаторым памяшканням (напр. зала мае добры р.);
3) перан. водгук, водгалас (напр. грамадскі р.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ЗАЦЬМЕ́ННІ,
астранамічныя з’явы, пры якіх нябесныя свяцілы часткова або поўнасцю робяцца нябачнымі. Адбываюцца з-за таго, што больш далёкае ад Зямлі нябеснае цела закрываецца больш блізкім, ці таму, што на адно нябеснае цела падае цень другога. Да З. адносяць сонечныя і месяцовыя З., а таксама закрыцці зорак і планет (Месяц пры руху закрывае зорку ці планету), праходжанні планет па дыску Сонца (назіраюцца ў Меркурыя і Венеры), З. спадарожнікаў іншых планет, праходжанні ценю спадарожніка па дыску планеты і інш. Звесткі аб момантах З. і ўмовах іх бачнасці прыводзяцца ў астр. штогодніках.
Сонечныя З. адбываюцца, калі Месяц (у фазе маладзіка), праходзячы паміж Зямлёю і Сонцам, поўнасцю ці часткова засланяе Сонца. Поўнае З. Сонца назіраецца там, дзе на Зямлю падае цень Месяца. Дыяметр ценю звычайна не перавышае 250—270 км. Месяц рухаецца, і яго цень перамяшчаецца і вычэрчвае паслядоўна вузкую паласу поўнага З. Фаза поўнага З. доўжыцца да 7 мін 30 с, найчасцей 2—3 мін. Па-за паласой, куды падае паўцень Месяца, назіраецца частковае З.
Сонца Калі бачны вуглавы дыяметр Месяца меншы за сонечны, назіральнік бачыць кольцападобнае З. У час сонечнага З. даследуюць дынаміку і спектральны састаў атмасферы Сонца, сонечную карону, праводзяць эксперыменты для праверкі эфектаў тэорыі адноснасці па адхіленні прамянёў святла, што ідуць ад далёкіх зорак паблізу Сонца ў полі яго прыцягнення. Месяцовыя З. адбываюцца, калі Месяц (у поўню) і Сонца знаходзяцца з процілеглых бакоў ад Зямлі і Месяц часткова ці поўнасцю трапляе ў цень Зямлі. Назіраюцца адначасова на ўсім паўшар’і Зямлі, павернутым да Месяца. Працягласць поўнага З. Месяца 1 гадз 4 мін, а ўсяго З. ад пачатку да канца — больш за 3 гадз. Месяц поўнасцю не знікае ў час З., а слаба бачны з прычыны сонечнага святла, што пераламляецца ў зямной атмасферы.
Літ.:
Дагаев М.М. Солнечные и лунные затмения. М., 1978.
Н.А.Ушакова.
Схема сонечнага зацьмення: 1 — зона поўнага зацьмення; 2 — зона частковага зацьмення; а, б, в — поўнае, частковае, кольцападобнае зацьменні.Схема зацьмення Месяца.Да арт.Зацьменні. Сонечная карона, сфатаграфаваная ў час сонечнага зацьмення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
іме́рсія
(лац. immersio = паглыбленне, апусканне)
1) астр. уваход аднаго нябеснага цела ў цень другога;
2) увядзенне кроплі вадкасці паміж аб’ектывам мікраскопа і прадметам, які разглядаецца, для ўзмацнення яркасці і атрымання больш выразнага малюнка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пара́ліч
(рус. паралич, ад гр. paralysis = расслабленне)
1) хвароба, якая пазбаўляе той або іншы орган цела здольнасці рухацца, дзейнічаць (параўн.парэз);
2) перан. стан бяздзейнасці, страта здольнасці выконваць свае функцыі (напр. п. чыгункі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Нябеснае цела, якое можна бачыць простым вокам у форме ззяючай кропкі на начным небе.
Палярная з.
З. першай велічыні (таксама перан.: пра выдатнага дзеяча мастацтва, навукі). Узыходзячая з. (таксама перан. пра чалавека: новая славутасць). Зорак з неба не хапае (перан.: пра звычайнага, нічым не прыметнага чалавека). Верыць у сваю зорку (перан.: у свой лёс).
2.перан. Пра дзеяча мастацтва, навукі, спартсмена.
3. Фігура, а таксама прадмет з трохвугольнымі выступамі па акружнасці.
Пяціканцовая з.
Марская з. (жывёліна).
|| прым.зо́рны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Зорная карта.
Зорная ноч (з добра бачнымі зоркамі).
◊
Зорная часінадля каго — момант найвышэйшага ўздыму, напружання і выпрабавання сіл, вялікі поспех, трыумф.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
безжыццёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены жыцця, мёртвы. Візэнер з жудасцю адпіхнуў ад сябе ўжо безжыццёвае цела.Шамякін.
2. Нерухомы, вялы, малавыразны. Правая рука [Каршукова] абыякава ляжала на Ядвісіным плячы. Гэтая безжыццёвая халодная рука чамусьці раздражняла Ядвісю.Асіпенка.У яго [гаспадара] быў безжыццёвы, пусты позірк, і пад вачыма ляжалі цені.Лупсякоў.
3. Без прыкмет якога‑н. жыцця, руху. Моцны звонкі гук набліжаўся, і нельга было зразумець, адкуль ён ідзе: ні то з горада, ні то з безжыццёвых караблёў, што стаяць па той бок бухты.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)