со́ма

(гр. soma = цела)

цела арганізма, акрамя мацярынскіх клетак спораў у раслін і клетак зародкавага шляху або палавых клетак у жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

статацы́сты

(ад гр. statos = які стаіць + цыста)

1) слыхавыя пузыркі, органы раўнавагі беспазваночных жывёл;

2) клеткі раслін, у якіх утвараюцца статаліты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

таўро́

(цюрк. tujra)

кляймо на скуры ці на рагах сельскагаспадарчых жывёл як распазнавальны знак, а таксама прылада для нанясення такога кляйма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трафала́ксіс

(ад гр. trophe = ежа + allaksis = абмен)

абмен ежай і выдзяленнямі залоз, які назіраецца ў некаторых грамадскіх жывёл, напр. у мурашак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трыпсі́н

(ад гр. tripsis = расціранне)

стрававальны фермент чалавека і жывёл, які змяшчаецца ў соку падстраўнікавай залозы і ўдзельнічае ў расшчапленні бялкоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

урасты́ль

(ад гр. ura = хвост + stylos = палачка)

косць у некаторых пазваночных жывёл, якая ўтварылася зліццём хваставых пазванкоў (напр. у бясхвостых земнаводных).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фасіліза́цыя

(ад лац. fossilis = выкапнёвы)

працэс ператварэння рэштак рэшткаў вымерлых жывёл і раслін у выкапнёвы стан шляхам замяшчэння арганічных рэчываў мінеральнымі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хетагна́ты

(ад гр. chaite = грыва + gnathos = сківіца)

тып марскіх драпежных пазваночных жывёл, якія захопліваюць здабычу пры дапамозе двух пучкоў шчацінак-кручкоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хі́мус

(п.-лац. chymus, ад гр. chymos = сок)

змесціва тонкіх кішак жывёл і чалавека, утворанае з ежы пад уплывам стрававальных сокаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цыстыцэ́рк

(ад гр. kystis = пузыр + kerkos = хвост)

лічынка саліцёраў што мае форму круглага пузыра і паразітуе ў арганізме жывёл і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)