сімульта́нны

(фр. simultané = адначасовы, ад лац. simul = у адзін і той жа час);

с-ая дэкарацыя — тып афармлення спектакля ў сярэдневяковым тэатры, пры якім на сцэне па прамой лініі ўстанаўліваліся адначасова ўсе дэкарацыі, неабходныя па ходу дзеяння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэрміна́л

(лац. terminalis = які мае адносіны да канца)

1) адзін з пультаў у складзе вылічальнай сістэмы, які прызначаны для ўводу інфармацыі ў сістэму і вываду інфармацыі з яе;

2) частка порта, дзе апрацоўваюцца кантэйнерныя і пакетаваныя грузы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цы́цэра

[ад лац. Cicero = імя старажытнарымскага пісьменніка, філосафа і палітыка (106—43 да н.э.)]

адзін з буйных друкарскіх шрыфтоў, кегель якога роўны 12 пунктам (4,5 мм); шрыфтам такога памеру ўпершыню былі надрукаваны ў 1467 г. лісты Цыцэрона.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шпі́лька

(ням. Spill = іголка)

1) засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне (галоўку);

2) заколка для валасоў у жаночай прычосцы;

3) мн. высокія тонкія абцасы ў жаночых туфлях, а таксама туфлі на такіх абцасах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эльсго́льцыя

(н.-лац. elsholtzia)

травяністая расліна сям. ясноткавых з чаранковым лісцем і дробнымі лілова-пурпуровымі кветкамі ў густых коласападобных суквеццях, пашыраная пераважна ва Усх. Азіі; на Беларусі трапляецца адзін від паблізу жылля (народныя назвы — меліса, падтынная мята).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БУ́РБІС (Аляксандр Лаўрэнавіч) (псеўд. Стары Піліп; 20.10.1885, Вільня — 20.3.1922),

дзеяч бел. нац.-вызв. руху. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), чл. яе ЦК. У ліст.снеж. 1905 пад яго кіраўніцтвам ў Мейшагольскай вобл. Віленскага пав. ўзнікла «Мейшагольская рэспубліка». З пач. 1906 у Мінску вёў агітацыю і арганізоўваў забастоўкі рабочых-сталяроў Мінска і с.-г. рабочых Навагрудскага пав. У жн. 1906 арыштаваны і да 1909 зняволены ў турме. Пасля працаваў у Віленскім т-ве сельскай гаспадаркі, з 1915 — у Нар. банку ў Маскве. У 1917 узначальваў Маскоўскую арг-цыю БСГ. У 1918 консул Бел. Нар. Рэспублікі ў Маскве. З лют. 1919 у ВСНГ РСФСР, з мая 1919 у Наркамземе Літ.-Бел. ССР. У 1920 удзельнічаў у выданні газ. «Савецкая Беларусь». У 1921 уступіў у Камуніст. партыю. З ліп. 1921 нам. наркома замежных спраў БССР, адзін з арганізатараў Т-ва Чырв. Крыжа БССР. Чл. ЦВК БССР у 1921—22. Выступаў у абарону самастойнасці Сав. Беларусі, яе тэр. цэласнасці, культ.-духоўнай самастойнасці. Прапагандаваў неабходнасць кансалідацыі ўсіх плыняў бел. нац. руху, у т. л. на эміграцыі. Яго ідэі, погляды і дзейнасць паўплывалі на фарміраванне дзярж. палітыкі БССР у 1920-я г., спрыялі ўзбуйненню тэр. БССР. Аўтар навук. працы «Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі» (1920, апубл. ў 1922), арт. «Кароткі агляд беларускага нацыянальна-рэвалюцыйнага руху» (апубл. 1921). Вядомы як акцёр, чытальнік і рэжысёр, адзін са стваральнікаў бел. прафес. тэатра. Удзельнічаў у рабоце Першай бел. трупы І.​Буйніцкага, Бел. муз.-драм. гуртка ў Вільні. Паставіў спектаклі «Па рэвізіі» (1906) і «Пашыліся ў дурні» (1910) М.​Крапіўніцкага, «Залёты» В.​Дуніна-Марцінкевіча (1915).

М.​В.​Біч.

А.Л.Бурбіс.

т. 3, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУАНТЫЛІ́ЗМ (франц. pointillisme ад point кропка),

1) у выяўленчым мастацтве (дывізіянізм) — жывапісная сістэма неаімпрэсіянізму, заснаваная на раскладзе складанага колеравага тону на чыстыя, спектральныя колеры. У тэхніцы П. мазкі ў выглядзе кропак або дробных квадратаў наносяцца на палатно асобна, без накладання адзін на адзін ў разліку на іх аптычнае змяшэнне пры зрокавым успрыняцці карціны. Узнік у франц. жывапісе каля 1885, пашырыўся ў Бельгіі, Італіі. У тэорыі П., распрацаванай яго буйнейшымі прадстаўнікамі Ж.Сёра і П.Сіньякам, атрымалі паслядоўнае развіццё каларыстычныя ідэі Э.Дэлакруа, імпрэсіяністаў, тагачасныя навук. дасягненні ў псіхалогіі ўспрыняцця колеру. У творах пуантылістаў спалучаліся прыёмы аб’ёмна-прасторавай трактоўкі кампазіцыі, павышаная цікавасць да аптычных эфектаў, колеравай індукцыі, храматычнай гарманізацыі фарбаў. У рэчышчы П. працавалі А.​Э.​Крос, М.​Люс (Францыя), Т. ван Рыселберг, В.​Фінч, Ф.​Шарле, В.​Шлобах (Бельгія), Г.​Прэвіяці, Дж.​Сеганціні (Італія) і інш. Паўплываў на творчасць групы «Набі», кубістаў, футурыстаў, фавістаў, мастакоў оп-арта.

2) У музыцыадзін з метадаў Сучаснай муз. кампазіцыі. Муз. тканіна ствараецца не шляхам злучэння меладычных ліній ці акордаў, а з «кропак»-гукаў (двухгуччаў, іншы раз — «кропак»-акордаў), раз’яднаных паўзамі ці скачкамі (заканчэнне п’есы «Ізаляваныя кропкі ў прасторы» Э.​Дзянісава). Пачынальнік П. — А.Веберн. Найб. пашырыўся ў 2-й пал. 20 ст. Сярод яго прадстаўнікоў П.Булез («Структуры» для 2 фп.), К.Штокгаўзен («Кантрапункты»), М.​Кагель («Пераўтварэнні 11») і інш. Пуантылістычная музыка стала крокам да больш позняй прасторавай музыкі (выканаўцы размяшчаюцца ў розных канцах залы), а ў тэхн. музыцы — ад стэрэафаніі і пластавай кампазіцыі ў спалучэнні са статычнай і кінетычнай прасторавай праекцыяй. З бел. кампазітараў да пуантылістычнага метаду кампазіцыі звярталіся Я.​Паплаўскі, Дз.​Смольскі, А.​Сонін і інш.

М.​Л.​Цыбульскі (жывапіс), В.​С.​Клакоцкая (музыка).

т. 13, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́РМІНГ ((Warming) Іаганес Эўгеніус) (3.11.1841, в-аў Манё, Данія — 2.4.1924),

дацкі батанік-эколаг і сістэматык; адзін з заснавальнікаў экалагічнай геаграфіі раслін і вучэння пра жыццёвыя формы. Праф. Капенгагенскага ун-та (1885—1911) і дырэктар Бат. саду ў Капенгагене. Навук. працы па вывучэнні разнастайных марфал. прыстасаванняў раслін да ўмоў існавання. Аўтар кн. «Сістэматыка раслін» (1879, рус. пер. 1893), «Расліна і яе жыццё» (1900, рус. пер. 1904).

т. 4, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРО́НІН (Міхаіл Сцяпанавіч) (2.8.1838, С.-Пецярбург — 5.3.1903),

рускі батанік, міколаг і фітапатолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1898). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1858). Вучань Л.С.Цанкоўскага і Г.А. дэ Бары. Адзін з заснавальнікаў антагенетычнага кірунку ў мікалогіі. Выявіў мікраарганізмы ў каранёвых клубеньчыках бабовых (1866). Даследаваў цыклы развіцця грыбоў. Навук. працы па грыбных хваробах с.-г. культур. Выявіў цыкл развіцця ўзбуджальніка кілы капусты (1874—80).

Тв.:

Избр. произв. М., 1961.

т. 4, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́РТЭШСЁЛЁШ (Vértesszöllös),

стаянка эпохі палеаліту за 50 км на З ад Будапешта (Венгрыя). Адзін з найстаражытнейшых археал. помнікаў Еўропы, датуецца часам міндэльскага зледзянення (350 тыс. г. назад). Адкрыта ў 1962. Выяўлены рэшткі гамінідаў, у т. л. фрагмент чэрапа, які спачатку быў аднесены да гома эрэктус. Некаторыя навукоўцы лічаць яго прымітыўнай формай гома сапіенс, якую назвалі гома палеахунгарыкус. Знойдзены прылады з галькі (чоперы) і з крамянёвых адшчэпаў.

т. 4, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)