РАВАЛПІ́НДЗІ,

горад на Пн Пакістана, на р. Лех, паблізу г. Ісламабад (практычна зліліся). Каля 2 млн. ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: тэкст., цэм., хім. і нафтахім., гарбарна-абутковая, харч., маш.-буд. і металаапрацоўчая. Нар. промыслы: ручное дыванаткацтва, вышыўка, вытв-сць ювелірных вырабаў з серабра, каштоўных і паўкаштоўных камянёў, саматужна-маст. вырабаў з дрэва, металаў, тэкстылю (нац. адзенне, кашмірскія хусткі). Ун-т. Археал. музей.

На месцы Р. да н.э. знаходзіўся стараж. г. Гаджыпур; у сярэднявеччы — г. Фатэхпур-Баоры, які ў пач. 14 ст. разбурылі манголы. Адноўлены правадыром племя гакхараў Равал-ханам, які назваў яго сваім імем. У 1-й пал. 19 ст. належаў сікхам, у 1849 захоплены брыт. войскамі і да 1947 важная брыт. ваен. база. Пасля ўтварэння Пакістана (1947) значэнне Р. пабольшала. У 1959—65 часовая сталіца Пакістана.

т. 13, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́БЕРТ ГВІСКА́Р (Robert Guiscard; каля 1015—17.7.1085),

адзін з правадыроў нарманаў, якія ўварваліся ў Італію. Удзельнічаў у войнах з візантыйцамі за тэр. ў Паўд. Італіі, разбіў войскі папы Льва IX пры Чывітатэ (1053). З 1057 граф Апуліі. Папа Мікалай II узаконіў заваяванні Р.Г. і абвясціў яго ў 1059 герцагам Апуліі, Калабрыі і Сіцыліі, а Р.Г. прынёс папу васальную прысягу. Да 1072 валодаў Паўд. Італіяй і Сіцыліяй, залажыў асновы Сіцылійскага каралеўства. Папа Грыгорый VII, імкнучыся прыпыніць далейшыя заваяванні Р.Г., адлучыў яго ў 1074 ад царквы, але ў 1080 зняў адлучэнне і перадаў Р.Г. ў лен усе занятыя ім тэрыторыі. Р.Г. перамог візантыйскія войскі Аляксея I Камніна каля Дырахія (1081). У 1084 прыйшоў на дапамогу папе Грыгорыю VII, якога ў Рыме трымаў у аблозе імп. Генрых IV. Выцесніў войскі імператара з Рыма, зруйнаваў і разрабаваў горад.

т. 13, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́МУЛ (Romulus),

заснавальнік Рыма і першы рымскі цар [753—716 да н.э.]. Паводле стараж.-рым. падання Р. і яго брат-блізня Рэм былі сынамі весталкі Рэі Сільвіі і бога вайны Марса. Кінутых паводле загаду дзядзькі Рэі Амулія ў р. Тыбр братоў-немаўлят рака вынесла на бераг. Ваўчыца выкарміла іх сваім малаком (Капіталійская ваўчыца), пасля братоў знайшоў пастух Фаўстул, які разам з жонкай выхаваў іх. Р. і Рэм вярнулі свайму дзеду Нумітару царскую ўладу над Альба-Лонгай, несправядліва захопленай Амуліем, а на месцы свайго выратавання заснавалі горад. Падчас сваркі Р. забіў Рэма і стаў адзіным уладаром горада, які атрымаў яго імя. Ва ўяўленнях нашчадкаў Р. быў ініцыятарам выкрадання сабінянак, заснавання рым. сената, курый, арганізацыі войска, падзелу грамадзян на патрыцыяў і плебеяў. Пасля смерці Р. абагаўлёны, пазней атаясамліваўся з богам Квірынам.

А.​Г.​Зельскі.

т. 13, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЕ́АБО́РГ, Суаменліна (швед. Sveaborg, фін. Suomenlinna),

горад-крэпасць у Фінляндыі, на а-вах Фінскага зал., каля ўваходу ў Хельсінкі.

Засн. шведамі ў 2-й пал. 18 ст. Асн. ўмацаванні пабудаваны ў 1749—70 пад кіраўніцтвам ген. А.​Эрэнсверда. У 1809—1917 у складзе Рас. імперыі, адна з баз Балт. флоту. У Крымскую вайну 1853—56 у жн. 1855 абстраляны англа-франц. флотам, ч. ўмацаванняў узарвана. У 1860—70 крэпасць рэканструявана. У час рэвалюцыі 1905—07 у Расіі тут адбылося ўзбр. выступленне салдат і матросаў (гл. Свеаборгскае паўстанне 1906). У 1-ю сусв. вайну нач. Свеаборгскай крэпасці быў з 1915 ген. К.​А.​Аляксееўскі. Ён і інш. вайскоўцы крэпасці, што паходзілі з Беларусі, у 1917—18 удзельнічалі ў бел. руху, у т. л. кантактавалі з арг-цыяй БСГ у Гельсінгфорсе (цяпер Хельсінкі), пратэставалі супраць разгону бальшавікамі 1-га Усебел. з’езда.

т. 14, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́льны

1. (свабодны) frei;

во́льны час fréie Zeit;

во́льны чалаве́к ein fréier Mensch;

2. (пра паводзіны) frei; úngebunden, úngezwungen;

во́льныя паво́дзіны ein zu fréies Benéhmen;

во́льны го́рад гіст. Fréistadt f -, -städte;

во́льны страло́к гіст. Fréischütz m -en, -n;

во́льны перакла́д éine fréie Übersétzung;

◊

во́льны каза́к разм. ein fréier [durch nichts gebúndener] Mensch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пае́здка ж. Fahrt f -, -en; Réise f -, -n (вандроўка); Áusflug m -(e)s, -flüge (экскурсія);

вы́правіцца ў пае́здку auf Fahrt géhen*;

шчаслі́вай пае́здкі! gúte Fahrt!;

дзелава́я пае́здка Geschäftsreise f;

вясёлая пае́здка Vergnügungsfahrt f;

інспекцы́йная пае́здка Besíchtigungsreise f;

пае́здка па го́радзе Stádtrundfahrt f;

пае́здка за го́рад Áusflug ins Grüne

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

comb

[koʊm]

1.

n.

1) грэ́бень -я m. (і ў пе́ўня)

2) скрэ́бла n.; шчо́тка для часа́ньня, часа́лка f.

3) со́ты pl., вашчы́на f.

4) грэ́бні хва́ляў

2.

v.t.

1) часа́ць

to comb one’s hair — прычэ́свацца

2) чы́сьціць скрэ́блам (каня́)

3) абшу́кваць (усю́ды), ператраса́ць, прачэ́сваць

We had to comb the whole city to find our dog — Мы абшука́лі ўвесь го́рад, паку́ль знайшлі́ свайго́ саба́ку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

place

[pleɪs]

1.

n.

1) ме́сца n.; мясьці́на f.

2) ме́ста n., го́рад -у m.; вёска f., раён -у m.

3) дом -у m.

4) ранг -у m., ме́сца n., стано́вішча n.

place in life — ме́сца ў жыцьці́

2.

v.t.

ста́віць; кла́сьці

•

- make place

- give place

- in place

- in place of

- out of place

- take place

- take someone’s place

- go places

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

plant

[plænt]

1.

n.

1) расьлі́на, расьці́на f.

2) расса́да f. (гаро́дніны, кве́так); флянс -а, са́джанец-ца́ m. (дрэ́ваў, кусто́ў)

3) заво́д -у m.

chemical plant — хімі́чны заво́д

2.

v.

1) садзі́ць

2) заса́джваць (напр. кве́ткамі, бу́льбай); наса́джваць (напр. сад)

3) пуска́ць для разво́ду (ры́бу)

4) мо́цна ўстаўля́ць, утыка́ць; ста́віць (ва́рту)

5) засно́ўваць pf. (калёнію, го́рад)

planting of a forest — паса́дка ле́су

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

падзяля́ць несов., в разн. знач. разделя́ть; дели́ть;

рака́ ~ля́ла го́рад на дзве ча́сткі — река́ разделя́ла (дели́ла) го́род на две ча́сти;

ён ~ля́ў людзе́й на сябро́ў і во́рагаў — он разделя́л (дели́л) люде́й на друзе́й и враго́в;

стары́ не падзяля́ў яе́ бу́рнай ра́дасці — стари́к не разделя́л её бу́рной ра́дости;

п. чые́-не́будзь по́гляды — разделя́ть чьи́-л. взгля́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)