Пабраці́м ’той, хто звязаны з кім-н. пабрацімствам, названы брат’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., КЭС, лаг.). Рус., укр.побрати́м, польск.pobracim, чэш., славац.pobratim (з паўдн.-слав. моў — Махэк, 64), балг.побра́тим, серб.-харв.по̀братим, славен.pobrȃtim. Паводле Далабко (ZfSlPh, 3, 111), дэрыват ад pobratiti; параўн. серб.-харв.по̀братити ’зрабіць пабрацімам, братам’, славен.brátiti se, brȃtim se (гл. брат). У рус.усх.дыял.побрати́м яшчэ ’стрыечны брат’, пск.побрати́м, побрати́шка ’палюбоўнік, палюбоўніца’. Гл. таксама Фасмер, 3, 293.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Замёт ’агароджа з тонкага бярвення, зададзенага ў шулы’ (ТСБМ). Рус.дыял.за́мёт ’тс’, укр. кіеўск., падольск. заме́т ’тс’, польск.zamiot ’тс’, балг.замет ’тс’. Ст.-рус.заме́ть (XVI ст.) ’замёт’. Гом.зямёт ’агароджа з бярвенняў’ (Янк. Мат.), відаць, у выніку асіміляцыі з > зʼ пад уздзеяннем мʼ. Ст.-рус.заметати і ст.-польск.zamiotać мелі знач. ’закідаць’ (XIV ст.), а пазней і ’зрабіць агароджу’ (XVI ст.), што можна лічыць развіццём ранейшага (агароджа > вал). Таму замёт — бязафіксны назоўнік ад дзеяслова заметати.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пашы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
1.Зрабіць больш шырокім; расшырыць. Пашырыць вокны. Пашырыць вуліцу. □ Пад скалой была даволі прыкметная западзіна. Яе вось хлопчыкі і вырашылі паглыбіць і пашырыць.Бяганская.
2. Павялічыць у колькасці, у аб’ёме. Пашырыць завод. □ [Лундзін:] — На той год яшчэ пашырым кармавую базу і адпаведна — павялічым колькасць кароў.Палтаран.//Зрабіць больш поўным, рознабаковым; паглыбіць. Пашырыць кола інтарэсаў. □ Выступленні хору перад салдатамі, перад жыхарамі горада, выезды з канцэртамі ў мястэчкі пашырылі мой дзіцячы кругагляд.А. Александровіч.
3.Зрабіць што‑н. шырока вядомым, даступным многім, пазнаёміць з чым‑н. многіх. Пашырыць перадавы вопыт. □ [Сымон:] Перш за ўсё трэба пашырыць ідэі камунізма сярод шырокіх пластоў народа.Колас.Голас Зыгмунта гучаў суха: — Згода. Значыць, мы павінны пашырыць погляд, прыняты цяпер большасцю рады, сярод памяркоўных.Караткевіч.
4. Расшырыць кола дзеяння чаго‑н. Пашырыць наватарскі пачын па ўсёй рэспубліцы. □ Тым часам падполле Віленшчыны адрадзілася і нават пашырыла свой уплыў.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
fierce
[fɪrs]
adj.
1) дзі́кі (пра зьвяра́)
2) гвалто́ўны; шалёны (ве́цер); бязьлі́тасны
a fierce attack — гвалто́ўны напа́д
3) стара́нны, насто́йлівы
fierce efforts to get ahead — стара́нныя, насто́йлівыя намага́ньні зрабі́ць кар’е́ру
4) Sl. ве́льмі благі́, непрые́мны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
quit[kwɪt]v.infml
1. пакіда́ць, кіда́ць;
quit one’s family кі́нуць сям’ю́;
quit the place перасялі́цца ў і́ншае ме́сца
2. кіда́ць, канча́ць, спыня́ць;
quit smoking кі́нуць куры́ць;
quit school кі́нуць шко́лу
3. спыня́ць спро́бы; адмаўля́цца ад спро́бы зрабі́ць (што-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)