радовішча фармовачных і шкловых пяскоў каля в. Гарадная Столінскага р-на Брэсцкай вобл. Паклад кварцавых пяскоў алігацэнавага ўзросту. Разведаныя запасы больш за 15 млн.м³, у т. л. шкловых — больш за 8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—17,7 м, ускрышы 0,2—7,4 м. Пяскі прыдатныя на выраб высакаякаснага ліставога шкла, посуду, для ліцейнай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́К,
радовішча тугаплаўкіх глін на ўскраіне пас. Гарадок Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. Пластавы паклад, утвораны стракатымі азёрнымі глінамі алігацэну і міяцэну. Разведаныя запасы каля 33 млн.м³. Карысная тоўшча 6—15 м, ускрыша 2,5—7,8 м. Гліны дысперсныя пластычныя і высокапластычныя, вогнетрывалыя. Прыдатныя на выраб каналізацыйных і дрэнажных труб і цэглы, як фармовачны матэрыял. Сыравінная база Рэчыцкага камбіната будматэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧЫ БОР,
балота ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., у вадазборы р. Котра. Нізіннага (93%) і вярховага тыпаў. Пл. 6,3 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,5 тыс.га. Глыб. торфу да 5 м, сярэдняя 1,3 м. Амаль на ўсёй пл. ёсць падсцілачны торф і сапрапель. Балота часткова асушана. На неасушанай ч. пераважае разнатраўная асакова-сфагнавая расліннасць, на 2,3 тыс.га хваёвы лес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРО́ (Аляксей Іосіфавіч) (4.4.1935, в. Горадна Крупскага р-на Мінскай вобл. — 31.5.1993),
бел. матэматык. Скончыў БДУ (1959). З 1960 на Мінскім з-дзе ЭВМ, з 1975 гал. матэматык Мінскага ВАвыліч. тэхнікі. Навук. распрацоўкі і вынаходствы ў галіне матэм. забеспячэння ЭВМ серыі «Мінск», ЕСЭВМ і спец. вырабаў выліч. тэхнікі, аўтаматызацыі праектавання і вытв. працэсаў. Дзярж. прэмія СССР 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРО́ХАВІК (Валянцін Вікенцьевіч) (н. 29.3.1949, в. Харошае Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1988), праф. (1991). Скончыў БДУ (1970). З 1969 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Навук. працы па нелінейным аналізе, тэорыі аптымізацыі і аптымальных сістэмах кіравання. Распрацаваў новыя метады лакальнага аналізу нягладкіх і мнагазначных адлюстраванняў.
Тв.:
Выпуклые и негладкие задачи векторной оптимизации. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІКАВА (Таццяна Іванаўна) (н. 28.11.1947, в. Патапаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. празаік. Скончыла БДУ (1970). Друкуецца з 1962. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Дзе лес шуміць» (1978), «Пры святле расстанняў» (1985) і інш. Асноўнае ў яе творах — маральна-этычныя аспекты грамадства, духоўныя пошукі героя. Адметнае ў маст. манеры — аўтарская занепакоенасць людскімі лёсамі, шматграннасць чалавечай душы, клопат пра заўтрашні дзень Сусвету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫ́ЛАВА-ХМЫ́ЗНІКАВА (Тамара Ігнатаўна) (12.6.1944, в. Сіроціна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 17.7.1991),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1963), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1968). Сярод габеленаў: «Восень», «Сонца», «На жніўным полі», «Гурзуф» і інш. (усе 1970-я г.). Працавала таксама гуашшу. Творы вылучаюцца экспрэсіяй, філасафічнасцю, абвостраным пачуццём колеру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫ́ЛАЎ (Аляксандр Іванавіч) (10.9.1906, в. Сласцёны Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 19.3.1957),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1953), праф. (1955). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1929). Працаваў у ім з 1930 (з 1944 нам. дырэктара, дэкан, заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе, паталаг. Анатоміі, дыягностыцы чумы і паратыфе свіней, шаленстве жывёл, злаякаснай катаральнай гарачцы буйн. раг. жывёлы, паратыфе цялят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВОР НІ́ЗГАЛАВА,
вёска ў Бачэйкаўскім с/с Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., паблізу р. Ула, каля шашы Чашнікі—Ула. Цэнтр калгаса. За 25 км на З ад Бешанковіч, 76 км ад Віцебска, 23 км ад чыг. ст. Чашнікі. 197 ж., 64 двары (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба «Нізгалава» (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЁМІН (Іван Міхайлавіч) (н. 2.1.1915, в. Хацісіна Калужскай вобл., Расія — 13.1.1992),
гаспадарчы дзеяч, адзін з арганізатараў аўтамаб. прам-сці Беларусі. Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Маскоўскі тэкст.ін-т (1941). З 1944 на Мінскім аўтазаводзе: нам.гал. энергетыка, гал. энергетык, сакратар парткома, у 1959—74 дырэктар з-да. У 1974—82 ген. дырэктар вытв. аб’яднання «Белаўтамаз». Дзярж. прэмія СССР 1968 і 1978.