пія́ла

(перс. peyale)

неглыбокая круглая пасудзіна без ручкі, з якой п’юць чай у Сярэд. Азіі і прылеглых абласцях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ранда́д

(фр. rondade)

пераварот наперад з паваротам пры разбегу без страты хуткасці руху ў гімнастычных і акрабатычных скачках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сві́тэр

(англ. sweater, ад sweat = пацець)

цёплая вязаная кофта без засцежак з высокім каўняром, які шчыльна аблягае шыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэлекіне́з

(ад тэле- + -кінез)

разнавіднасць парапсіхалогіі, перамяшчэнне прадмета без дакранання да яго, толькі напружаннем волі і выпрамяненнем энергіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хі́лер

(англ. healer = лекар)

урач, які лечыць біятокамі, малітвамі, замовамі, а таксама аперацыямі без хірургічных інструментаў (параўн. экстрасэнс).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хіро́т

(ад гр. cheir, -ros = рука)

паўночнаамерыканская яшчарка з чэрвепадобным целам, без задніх канечнасцей, якая жыве ў зямлі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

электрааўтама́тыка

(ад электра- + аўтаматыка)

сукупнасць электрычных устройстваў або сістэм кіравання тэхнічнымі працэсамі, што дзейнічае без непасрэднага ўдзелу чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

няўва́жлівы, -ая, -ае.

1. Рассеяны, без дастатковай увагі.

Н. слухач.

2. Які не праяўляе ўвагі да каго-, чаго-н.; няветлівы.

Н. да сям’і.

3. Такі, што не можа быць прыняты да ўвагі.

Няўважлівыя прычыны.

|| наз. няўва́жлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зала́дзіць², -джу, -дзіш, -дзіць; зак., з інф., што і без дап. (разм.).

1. Паўтараючыся, гаварыць адно і тое ж.

Заладзіў і вярзе адно і тое ж.

2. Пачаць зацяжна ісці (пра дождж), дзьмуць (пра вецер).

Заладзіў дождж надоўга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вымага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Дамагацца чаго-н. шантажом, прымусам, сілай.

В. грошы.

2. чаго, са злуч. «каб» і без дап. Патрабаваць.

В. да сябе ўвагі.

В., каб усё было дакладна выканана.

|| наз. вымага́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)