гірапо́р

(н.-лац. gyroporus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых, які расце на глебе ў лясах; адзін з відаў — сіняк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

глеяка́пса

(н.-лац. gloeocapsa)

аднаклетачная або каланіяльная сіне-зялёная водарасць сям. глеякапсавых, якая пашырана ў вадаёмах і на сушы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

глеяспо́рый

(н.-лац. gloeosporium)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці парэчак, канюшыне, семечкавых і костачкавых пладовых культурах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анху́за

(н.-лац. anchusa)

травяністая расліна сям. бурачнікавых з сінімі кветкамі ў гронкападобных суквеццях; лекавая, дэкаратыўная і фарбавальная; пакрывец.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апіякрэ́я

(н.-лац. apiocrea)

сумчаты грыб сям. гіпаміцэтавых, які развіваецца на ядомых грыбах (баравіку, падасінавіку, падбярозавіку, махавіку) і лішайніках.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апіяцы́сціс

(н.-лац. apiocystis)

каланіяльная зялёная водарасць сям. тэтраспоравых, якая трапляецца на водных раслінах, адмерлым субстраце ў непраточных вадаёмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акрэманіёла

(н.-лац. acremoniella)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца на розных раслінных субстратах, у глебе, на сельскагаспадарчых культурах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

альбатрэ́лус

(н.-лац. albatrellus)

шапкавы базідыяльны грыб сям. скутыгеравых, які расце ў хвойных лясах, пераважна старых ельніках; ядомы; бяляк.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

авака́да

(парт. abacate, з індз.)

пладовае дрэва сям. лаўровых; культывуецца ў тропіках і субтропіках; на Беларусі вырошчваецца ў аранжарэях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агро́цыбе

(н.-лац. agrocybe)

шапкавы базідыяльны грыб сям. бальбітыевых, які расце на лясным подсціле, лугах, палях, у хмызняках; ядомы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)