нагля́днасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць нагляднага. Мастацкая дэталь у творах Я. Брыля надае нагляднасць апісанням. Бугаёў.
2. Метад навучання, заснаваны на паказе таго, што вывучаецца. Супастаўленне і параўнанне — гэта своеасаблівы прыём нагляднасці [на ўроках]. Самцэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папераджа́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць папераджальнага (у 2 знач.). [Масквічы] павінны ўсіх вучыць, усім быць прыкладам. Таму.. [Вольгу] зусім не здзівіла выключная ветлівасць і папераджальнасць, з якой спаткалі яе, звычайную сялянку, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няво́пытнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нявопытнага; адсутнасць, недахоп вопыту. [Надзя] па гарачцы, па сваёй дзіцячай нявопытнасці можа нарабіць глупства, палезе ў самае пекла, і пасля .. [Слесарэнка] не даруе сабе, што не здолеў спыніць, уберагчы яе. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нерашу́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан нерашучага; адсутнасць рашучасці. Мішурын пастаяў у нерашучасці і пасля пачаў паволі збірацца ў дарогу. Чорны. [Мучаідзе] праявіў нерашучасць толькі таму, што не быў у дастатковай меры смелым. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пука́тасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць пукатага. Пукатасць паверхні.
2. Пукатае месца. Нарэшце [Іван Кузьміч] адчуў,.. што пукатасць гары, здаецца, скончылася і далей унізе — абрыў. М. Ткачоў. На зямліста-шэрых шчоках многа выемак і пукатасцей. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіня́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць сінявага; сінявы колер чаго‑н. Бледны твар.. [Веры] нібы асунуўся, схуднеў, пад вачыма праступіла сінявасць. Карпаў. Вецер расчысціў ад хмар неба, і цёмная сінявасць яго згушчаецца ў вяч[эрні] змрок. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слабахара́ктарнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць слабахарактарнага; адсутнасць цвёрдага характару, моцнай волі. І вось Макар ідзе па вуліцы, скардзіцца некаму нябачнаму на непагадзь, лае на чым свет стаіць жонку і праклінае сябе за слабахарактарнасць. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смалі́стасць, ‑і, ж.
Уласцівасць смалістага (у 1, 2 знач.). Смалістасць дроў. // Ступень наяўнасці смалы ў чым‑н. Руская сасна не толькі не горшая, яна нават лепшая па смалістасці і больш дае жывіцы. Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяро́тнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць смяротнага (у 2 знач.).
2. Колькасць выпадкаў смерці за які‑н. перыяд часу сярод пэўнай сукупнасці людзей (насельніцтва краіны, горада і пад.). Дзіцячая смяротнасць. Смяротнасць ад няшчасных выпадкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уні́клівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць уніклівага. А дзяўчаты, калі ён [малады чалавек] праходзіў, глядзелі наўздагон ва ўсе вочы, забыўшыся на сарамяжлівасць і стрыманасць, забыўшыся нават на спрадвечную жаночую ўніклівасць, якая бліжэй за ўсё да какецтва. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)