стан прыўзнятага настрою, бестурботнасці, здаволення, які не адпавядае аб’ектыўным умовам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
уда́чны, ‑ая, ‑ае.
1.Якіадпавядае неабходным патрабаванням; добры, удалы. Удачны партрэт. □ Кожнай гаспадыні хочацца, каб хлеб, асабліва калі ён са свежага каласка, быў вельмі ўдачны.Арочка.
2.Які паспяхова завяршаецца, які суправаджаецца ўдачай. Удачная паездка. □ Пад кіраўніцтвам [Канстанцінава] патрыёты правялі шмат удачных засад, і слава пра канстанцінаўцаў пракацілася па раёну.Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узуа́льны
(лац. usualis)
1) які вынікае са звычаю, агульнапрыняты;
2) лінгв.якіадпавядае агульнапрынятаму ўжыванню моўнай адзінкі (слова, фразеалагізма і інш.), параўн.аказіянальны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сезо́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пэўнага сезона, звязаны з ім. Халуста трымаў круглы год парабка і служанку, а ў час жніва і сенакосу паймаў сезонных работнікаў.Чарнышэвіч.З пагаршэннем надвор’я, як правіла, адразу паяўляюцца сезонныя сельскагаспадарчыя работы.Кулакоўскі.//Якіадпавядае пэўнаму сезону, які дзейнічае ў гэты сезон. Сезоннае адзенне. Сезонны білет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАНАПО́ЛЬ МАГНІ́ТНЫ,
гіпатэтычны фіз. аб’ект, які некат. сваімі ўласцівасцямі нагадвае ізаляваны магн. полюс. Існаванне М.м. парушае інварыянтнасць адносна адлюстравання прасторы і абарачэння часу, дазваляе растлумачыць дыскрэтнасць эл. зараду, пабудаваць мадэль канфайнменту кваркаў (існаванне іх толькі ў звязаным стане), прадказаць імавернасць распаду пратона, і шэраг інш., у т. л. касмалагічных, эфектаў.
Адпавядаеаднайм. тапалагічна-нетрывіяльнаму рашэнню ўраўненняў калібровачнай тэорыі поля. У лінейнай тэорыі манапольныя рашэнні пабудаваны П.Дзіракам (1931, 1948), у нелінейнай — незалежна рас. вучоным А.М.Паляковым і галандскім вучоным Г.Хоафтам (1974). Эфектыўныя манапольныя канфігурацыі адыгрываюць істотную ролю ў параметрычнай дынаміцы класічных і квантавых сістэм. Пошук М.м. вядзецца ва ўсіх тэхн. дасягальных інтэрвалах адлегласцей і энергій.
Літ.:
Стражев В.И., Томильчик Л.М. Электродинамика с магнитным зарядом. Мн., 1975;
Shnir Ya.M., Tolkachev E.A., Tomil’chik L.M. P-violating magnetic monopole influence on the behaviour of the atom-like System in external fields // International Journal of Modem Physics A. 1992. Vol. 7, № 16.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРАГРА́ФІЯ,
электрахімічны метад колькаснага аналізу, якаснага аналізу, а таксама кінетыкі хім. працэсаў. Распрацаваны Я.Гейраўскім (1922), развіты А.Н.Фрумкіным і інш.
Грунтуецца на даследаванні эл.-хім. сістэм з дапамогай іх вольтамперных характарыстык (паляраграм), якія рэгіструюцца палярографамі. Найб. пашырана атрыманне паляраграм з дапамогай спец. ячэйкі, якая мае палярызавальны мікраэлектрод (катод; капіляр, з якога кроплямі выцякае ртуць) і непалярызавальны электрод (анод; слой ртуці на дне ячэйкі). У ячэйку змяшчаюць даследавальны раствор; калі ў растворы ёсць сумесь розных кампанентаў (катыёнаў), паляраграма мае характэрны хвалепадобны выгляд, кожная хваля якога адпавядае пэўнаму катыёну. Вышыня хвалі залежыць ад канцэнтрацыі катыёнаў, што ўзнаўляюцца на катодзе, каэфіцыента дыфузіі, інтэнсіўнасці перамешвання і інш. Метады П. выкарыстоўваюцца для аналізу рэчываў у водных і няводных растворах, вызначэння дамешкаў у сплавах, металах, рудах, хім. рэактывах, а таксама для выяўлення арган. і неарган. іонаў, якія могуць узнаўляцца на катодзе ці акісляцца на анодзе.
Л.М.Скрыпнічэнка.
Да арт.Паляраграфія: паляраграма раствору, які мае сумесь катыёнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДПРЫЕ́МСТВА,
самастойны гаспадарчы суб’ект з правамі юрыд. асобы, які на аснове выкарыстання працоўным калектывам маёмасці вырабляе і рэалізуе прадукцыю, выконвае работы, аказвае паслугі. Мае права займацца любой гасп. дзейнасцю, якая не забаронена заканадаўствам і адпавядае мэтам, прадугледжаным у статуце П. Мае самаст. баланс, разліковы і інш. рахункі ў банках, пячатку са сваім найменнем. Адрозніваюць П. дзяржаўныя, камунальныя, калектыўныя, індывідуальныя (сямейныя, прыватныя). Дзярж. П. ствараюцца за кошт бюджэтных асігнаванняў або ўкладаў інш.дзярж. устаноў, атрыманых даходаў і інш. крыніц. Маёмасць камунальных П. ствараецца за кошт асігнаванняў са сродкаў адпаведнага мясц. бюджэту або з укладаў інш. камунальных П. і інш. законных крыніц, што знаходзяцца ва ўласнасці раёна, інш.адм.-тэр. утварэнняў, органаў мясц. самакіравання. Калект. і індывід. П. фарміруюцца з маёмасці калектываў, сем’яў, грамадзян або ў выніку набыцця імі дзярж. або камунальнага П. Ва ўмовах пераходу да рынку адначасова з пашырэннем самастойнасці дзеючых П. узнікла мэтазгоднасць стварэння новых форм эканам. інтэграцыі — асацыяцыі, біржы, кансорцыумы, канцэрны, таварыствы, прадпрыемствы сумесныя і малыя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тып, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Мадэль, узор, форма з прыкметамі, якім адпавядае пэўная група прадметаў, з’яў.
Трактар новага тыпу.
Т. гаспадаркі.
2. -у. Вышэйшы падраздзел у сістэматызацыі раслін і жывёл, які аб’ядноўвае роднасныя класы (спец.).
Т. членістаногіх.
3. -у. Характэрны фізічны склад, знешні выгляд чалавека, звязаны з яго этнічнай прыналежнасцю.
Славянскі т. твару.
4. -у. Катэгорыя людзей, аб’яднаных супольнасцю якіх-н. характэрных унутраных або знешніх рыс.
Т. літаратурнага героя.
5. -а. Асобны чалавек, індывідуум, які вылучаецца сярод іншых характэрнымі рысамі (звычайна адмоўнымі).
Гэты т. выдаваў сябе за журналіста.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ро́тмістр ’афіцэрскі чын у кавалерыі, якіадпавядае капітану ў пяхоце’, ’асоба ў гэтым чыне’ (ТСБМ), ст.-бел.ротмистръ ’камандзір роты’ (1507 г.) < ст.-польск.rotmistrz < ст.-в.-ням.rotemeisier (Булыка, Лекс. запаз., 62) альбо з с.-н.-ням.rotmester ’правадыр, верхавод, завадатар’ (Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 507).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жыццёвы, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да жыцця, звязаны з жыццём (у 2, 4 і 6 знач.). Жыццёвыя працэсы. Жыццёвы шлях. Жыццёвы ўзровень.
2. Важны, істотны для жыцця, неабходны для грамадства. Жыццёвыя цэнтры краіны. Жыццёвыя інтарэсы.
3.Якіадпавядае рэчаіснасці, узяты з жыцця; праўдападобны. Жыццёвы вобраз. Жыццёвая сітуацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)