1. Кінуўшыся, напасці на каго‑н. Сабака накінуўся на чалавека. □ Паліцыя пакінула падворкі, з нагайкамі накінулася на людзей.Пестрак.Аднекуль зверху на буслоў накінуліся два буйныя драпежнікі.Самусенка.
2. Пачаць раптам папракаць, лаяць каго‑н. — Вечна ты не верыш! — накінулася на.. [Ахметку] Люся. — І не сорамна табе?Даніленка.— А вы што стаіце. .. Годзе абіваць бокі, — накінулася раптам на ўсіх разгневана Малання.Мележ.
3. Пачаць з азартам, прагнасцю што‑н. рабіць. Накінуцца на кнігі. Накінуцца на ежу. □ Андрэй з нейкай лютасцю накінуўся на работу.Шахавец.Вёска хадзіла цяпер па ягады, а на грыбы яна накінецца пазней, калі баравікі пойдуць.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Тручы, зрабіць дзірку. Працерці паперу гумкай. Працерці падэшвы ботаў.
2. Выціраючы, зрабіць чыстым. Макар працёр спацелую шыбу далон[ню] і прыпаў да рамы.Дуброўскі.Сямён Львовіч зняў акуляры, працёр шкельцы крысом белага халата.Кавалёў.
3. Расціраючы, прапусціць праз рэшата, сіта і пад. Працерці ягады праз сіта.
4.Разм. Пракласці (дарогу, сцежку). Яшчэ не працерлі саньмі дарогі — замецена была вуліца ў Вязавічах.Калюга.Яны працерлі нагамі вузенькія доўгія сцежкі на лёдзе і коўзаліся.Колас.
5. Церці некаторы час. Працерці лён цэлы дзень.
•••
Працерці вочы — а) прачнуцца; б) апамятацца (ад чаго‑н. нечаканага).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мальга́ ’дробная рыбка’ (брасл., бярэз., докш., Сл. ПЗБ), мальгва́, мыльгва́, мальгве́ча ’рыбныя маляўкі’, ’маладняк увогуле’, ’дробная неўрадлівая бульба, плады, ягады’, ’малеча, дзеці’ (Нас., Бяльк.; Яшк., З жыцця; слаўг., Яшк., Мат. Маг.), мальгоўка ’маляўка’ (Нас.), мальва́ ’тс’ (Ян., Растарг.), ма́льгва ’дробязь, глупства’ (Бяльк.). Укр.мільга́, паўн.-жытомірск. мо̂лʼга́ ’верхаводка, Alburnus alburnus L.’, ’малькі’. Рус.мальва́, мальга́ ’дробная рыба’, ’дзеці, малеча’, ’малодшы сын’, ’дробныя грошы’, мальга́вка, мальгва́ ’дробная рыба’. Усходнеславянскі балтызм. Параўн. літ.malė ’дробныя рыбкі’, лат.male ’рыба Blicca argyroleuca’ (Мюленбах-Эндзелін, 2, 557). Утвораны пры дапамозе суфікса ‑ʼга (напр., сіньга́ ’від рыбы’) і суфікса ‑ва (напр., дзятва́, братва́) або ў выніку кантамінацыі лексем мальга́ і мальва́. Параўн. таксама бел.моль3, молька, рус.моль, мольва, мольга́, молява ’малькі’, ’дробная рыбка’, моль ’моль’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЛОДААГАРО́ДНІННАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці, якая перапрацоўвае агародніну, садавіну, ягады. Вырабляе плодаагароднінныя кансервы (у т. л. для дзіцячага і дыетычнага харчавання), сушаную гародніну і садавіну, замарожаныя прадукты, сокі, пладова-ягадныя экстракты, мочаную і засоленую гародніну, пладова-ягаднае віно; перапрацоўвае дзікарослую сыравіну (чарніцы, журавіны, грыбы). На Беларусі П.п. сфарміравалася ў сав.час. У 1940 дзейнічалі асобныя цэхі, выраблена 3 млн. ўмоўных слоікаў плодаагароднінных кансерваў і 700 т сушанай гародніны і бульбы. У 2000 працуюць 262 прадпрыемствы і вытворчасці, большасць з якіх аб’ядноўваюцца ў канцэрны «Белгасхарчпрам» і «Белкаапсаюз». Найб. з прадпрыемстваў: Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод, Клецкі кансервавы завод, Кобрынскі кансервавы завод, Мінскі харчовы камбінат, Пінскі кансервавы завод, Слуцкі кансервавы завод, а таксама кансервавыя з-ды ў Глыбокім, Хойніках, Ляхавічах, Гродне, Гарыні (Столінскі р-н), Красным (Маладзечанскі р-н), гароднінасушыльны з-д у Солах (Смаргонскі р-н) і інш., вырабляюць прадукцыю больш за 300 найменняў. У многіх саўгасах і калгасах працуюць з-ды ці цэхі (больш за 40) невял. магутнасці. Выкарыстоўваецца сыравіна мясц. і прывазная (памідоры, вострыя прыправы), вытворчасць мае сезонны характар. На долю П.п. прыпадае 3,8% агульнай прадукцыі харч. прам-сці, ч. прадукцыі экспартуецца (асабліва з дзікарослай сыравіны). Перспектыўная для Беларусі галіна, але развіта недастаткова з-за нізкай тэхн. аснашчанасці прадпрыемстваў, адсутнасці сфарміраваных сыравінных зон, недахопу сховішчаў (страты сыравіны дасягаюць 30—40%).
Найб. развіта П.п. у ЗША, Канадзе, краінах Зах. і Цэнтр. Еўропы (асабліва ў Італіі), сярод краін Усх. Еўропы — у Польшчы (буйнейшы ў свеце пастаўшчык канцэнтраванага яблычнага соку, замарожанай клубніцы).
Т.Л.Казакова.
Вытворчасць плодаагародніннай прадукцыі на Беларусі
Віды прадукцыі
1985
1990
1995
1999
I. Кансервы плодаагароднінныя, млн. умоўных слоікаў, з іх
432,6
482,5
163,0
272,7
1. Агароднінныя
164,8
143,9
67,6
86,1
2. Памідорныя
36,6
37,4
23,0
36,5
3. Пладовыя, у т.л.
231,2
301,2
72,4
101,9
а. Павідла, варэнне, джэмы
34,7
44,4
7,4
22,2
б. Сокі
98,7
180,2
43,0
63,5
II. Сушаная садавіна, т
117
7
19
112
III. Пладова-ягаднае віно, млн. дэкалітраў
9,9
0,1
5,1
22,2
Да арт.Плодаагароднінная прамысловасць. Харчовы камбінат Белкаапсаюза: 1 — цэх канцэнтраваных сокаў; 2 — прадукцыя камбіната.
Мне сказалі падрыхтаваць ілюстрацыйны матэрыял да тэмы.
Мама сказала сыну хутчэй бегчы дадому.
3. (звычайна з адмоўем). Зрабіць вывад, падумаць.
Па тваім адзенні не скажаш, што бедна жывеш.
4.у форме 1 ас.мн.буд.ска́жамужыв. таксама як пабочн. сл. Напрыклад (разм.).
Скажам, заўтра я не змагу пайсці ў бібліятэку.
5.заг.скажы́(це). Вокліч, які служыць для выражэння здзіўлення, абурэння і пад. з прычыны чаго-н.
Скажыце, які ты спрытны!
6.у форме 2 і 3 ас.буд.ска́жаш (ска́жаце), ска́жа (ска́жуць). Вокліч з асобай інтанацыяй, ужыв. для выражэння нязгоды, недавер’я.
Схадзі ў лес па ягады! — Скажаш жа! — Куды ёй у лес!
◊
Скажы(це), калі ласка — ветлівы зварот пры запытанні аб чым-н.
Скажыце, калі ласка, куды вядзе гэта дарога?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Сербалі́на, сурбалі́на, сырбалі́на, сірбалі́на ‘ажыны’ (віц., ЛА, 1; Нік. Очерки), сербалі́н ‘тс’, сірбалі́ніна ‘лазіна ажыны’ (Касп.). сурмалі́на ‘тс’ (віц., ЛА, 1), рус.сорбали́на ‘ажыны’, сербали́на, сирьбяри́на ‘шыпшына’, рус.смал.цербали́н ‘ажыны’, укр.сербери́на ‘шыпшына, Rosa canina L.’. Традыцыйна звязваюць з літ.serbentà ‘смародзіна’ < літ.sir̃pti ‘спець (пра ягады)’ (Фасмер, 3, 721), збліжэнне з свярбець (гл.), на думку Бязлая (Eseji, 135), народнаэтымалагічнае. Насуперак гэтаму Якабсон (IJSLP, 1959, 1–2, 272) узводзіць адпаведныя рускія словы да *s(v)orb‑, *s(v)rьb‑ ‘свярбець, часаць’, а Варбат (Этим. исслед., 7, 7) рэканструюе *svьrborina, што асабліва адпавядае раздражняльным уласцівасцям насення шыпшыны. Формы ўтвараюць адзіны беларуска-рускі арэал з выхадам на ўкраінскую моўную тэрыторыю. На некаторым формы паўплывала слова маліна (гл.). Да фанетыкі параўн. сербе́ть ‘свярбець’ (Растарг). Гл. таксама Баброва, ЭИРЯ, 4, 9; ЕСУМ, 5, 216.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bird[bɜ:d]n. пту́шка, птах
♦
an old bird стрэ́ляная пту́шка;
be (strictly) for the birdsinfml ≅ кура́м на смех; не мець ва́ртасці;
the bird has flown пту́шка зні́кла (пра асобу, якая ў вышуку);
a bird in the hand is worth two in the bush ≅ лепш верабе́й у руцэ́, чым го́луб на страсе́;
birds of a feather (flock together) ≅саро́ка саро́ку ба́чыць здалёку; аднаго́ по́ля я́гады;
kill two birds with one stone ≅ адны́м стрэ́лам забі́ць двух зайцо́ў;
the early bird catches the worm ≅ xто ра́на ўстае́, таму́ Бог дае́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пасвяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Стаць халаднейшым (пра вецер, паветра). Ноч ціхая, ледзь-ледзь павявае вецер. Цёплы з вечара, ён цяпер крыху пасвяжэў.С. Александровіч.//безас. Пахаладнець (пра надвор’е). Нарэшце прайшоў невялікі дожджык і вось толькі цяпер, пад вечар, крыху пасвяжэла.В. Вольскі.
2. Стаць больш яркім, свежым. На схілах дарогі раслі рамонкі, чырвоныя пеўнікі, львіны зеў. Здаецца, і яны пачалі ажываць, пасвяжэлі ад прахалоды.Арабей.Бач, нават ягады на рабіне, што расла ў двары, зрабіліся больш чырвоныя, пасвяжэлі.Ермаловіч.// Стаць больш бадзёрым, здаравейшым, прыгажэйшым. Байцы пасвяжэлі, павесялелі пасля сну, дарма што адпачынак іх быў вельмі кароткі.Кулакоўскі.[Сынклета] пасвяжэла, паяснела — не толькі стала маладзей за сваіх пяцьдзесят гадоў, а хоць карціну пішы з яе.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)