тэрмін стараж.-грэч. філасофіі, субстанцыя, сутнасць. Уведзены Пасідоніем у 1 ст. да н.э. У хрысціянстве, пачынаючы з патрыстыкі, тэрмін І. вызначае кожную з трох асоб Тройцы (Бога-айца, Бога-сына, Бога-Духа святога) і іх адзінства (лічыцца недасягальным чалавечаму розуму і не паддаецца рацыянальнаму тлумачэнню, з’яўляецца аб’ектам веры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЙТА,
агульная назва трох азёр (Верхняе К., Сярэдняе К. і Ніжняе К.) на ПнЗ Карэліі, у Рас. Федэрацыі. Агульная пл. каля 600 км². Злучаны пратокамі. Глыб. да 44 м (Верхняе К.). Замярзаюць у ліст., ускрываюцца ў маі. Сцёк праз р. Кем; з пабудовай на ёй лесасплаўнай плаціны (1956) ператвораны ў вадасховішча. Сплаў лесу, рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тры́пціх
(гр. triptychos = трайны)
1) твор мастацтва з трох карцін, барэльефаў, малюнкаў, аб’яднаных адзінай задумай і выкананых у адным стылі;
2) паэтычны твор з трох адносна самастойных вершаў, аб’яднаных агульнай задумай;
3) трохстворкавы складзень (складны абраз).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
трыёдзь
(ад гр. tri = трох + ode = песня)
хрысціянская богаслужэбная кніга, у якой змешчаны трохпесенныя каноны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
threefold
[ˈӨri:foʊld]1.
adj.
1) патро́йны, з трох ча́стак; у тры сто́лкі; трайны́
2) патро́ены, у тры разы́ бо́льшы
2.
adv.
патро́йна; патро́ена
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Трывія́льны ‘звычайны, неарыгінальны’ (ТСБМ). Запазычана праз рус.тривиа́льный ці польск.trywialny ‘тс’ з заходнееўрапейскіх моў, паходзіць з лац.triviālis ‘тое, што валяецца на вялікай дарозе’ (Фасмер, 4, 102), што, у сваю чаргу, ад triwium ‘скрыжаванне трох дарог’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мілаві́дны, ‑ая, ‑ае.
З прыемным на выгляд тварам, прывабны. Хударлявая, сярэдняга росту, з мілавідным тварам, чыста адзетая маладзіца ўвайшла ў пакоік з невялікім чайнікам у руцэ.Гартны.З трох дзяўчат .. [Надзея Адамаўна] была самая мілавідная.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліцыя́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Разм. Асоба, якая служыць у паліцыі; паліцэйскі. На вобыск да Тамаша выправілі аж трох паліцыянтаў.Бядуля.Па гэтым гасцінцы панскія паліцыянты ганялі скаваную моладзь — барацьбітоў за свабоду народа.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбіра́льшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца прыбіраннем, навядзеннем чыстаты, парадку дзе‑н. У трох пакоіках сельсавета не было нікога. Толькі на ганку з двара сядзеў стары аднаногі Мікодым, нязменны вартаўнік і прыбіральшчык сельсавета.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раўназна́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае такое ж значэнне, такую ж значнасць, як і іншы. Раўназначныя велічыні. Раўназначныя ўраўненні. □ Андрэй арганізаваў дзве баявыя групы, амаль раўназначныя, а трэцюю, зусім маленькую — усяго з трох байцоў.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)