Галаве́шка (БРС, Касп., Сцяшк. МГ, Нас., Шат.). Па паходжанню гэта спачатку памяншальная форма ад прасл.*golvьńa ’галавешка’, утвораная суфіксам *‑eš‑ьka (параўн. суф. *‑exa). Суфіксы з элементам x звычайна злучаюцца са словамі ў іх усечанай форме (звычайна выпадае склад або толькі зычны). Калі асноўнае слова (*галаўня) знікла з ужытку, у яго функцыі распаўсюдзілася вытворнае галавешка (таксама галавешка, гл.; але гэта апошняе толькі ў частцы дыялектаў).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зае́сціся, ‑емся, ‑ясіся, ‑есца; ‑ядзімся, ‑ясцеся, ‑ядуцца; пр. заеўся, ‑лася; зак., зкім і без дап.
Разм. Счапіцца ў злоснай сварцы, спрэчцы; паспрачацца. Справа была такая, што ў першы год вайны.. [Вялічка] нешта заеўся з Гальвасавым аканомам і вылаяў яго апошнімі словамі.Чорны.// Быць у непрымірымых адносінах з кім‑н. Бацька так заеўся, што гатоў быў хутчэй на надзел згадзіцца, як перапусціць Юзіку.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Бавіць час так, каб ён праходзіў незаўважна. І жыў ён [Сымон] птушкай пералётнай. Хоць, праўда, ў вырай не лятаў, А больш на печы бестурботна Зімою ночы каратаў.Колас.Прыйшоў працаваць — няма чаго часу каратаць.З нар.// Перажываць час, падзеі і пад. Сумесна гады караталі, Ішлі па дарогах вайны.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
функцыяні́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Выконваць свае функцыі, быць у дзеянні, працаваць. Рэшткі падлогі і абліцоўкі сцен сведчаць аб тым, што царква.. была дабудавана і функцыяніравала на працягу невялікага часу, пасля чаго была разбурана.«Беларусь».//(сасловамі: «як» і «у якасці» каго-чаго). Выконваць пэўныя функцыі. Так адкрываецца Віцебскі гарадскі музей, які з кастрычніка 1919 г. пачынае функцыяніраваць як музей гісторыка-археалагічны.«Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
paint
[peɪnt]1.
n.
1) фа́рба f.
2) румя́ны pl. only. (касмэ́тыка для тва́ру)
2.
v.
1) фарбава́ць (дом, ткані́ну, ву́сны)
2) малява́ць, піса́ць (карці́ну)
3) апі́сваць, во́бразна прадстаўля́ць сло́вамі
•
- paint black
- paint bright
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Бы́стры (БРС, Бяльк., Сцяшк. МГ). Рус.бы́стрый, укр.би́стрий, польск.bystry, чэш.bystrý, ст.-слав.быстръ і г. д. Прасл.*bystrъ ’хуткі, быстры, ясны, бадзёры і да т. п.’ Этымалогія слова няясная, ёсць шмат версій. Хутчэй за ўсё слав.*bystrъ звязана з герм.словамі: ст.-ісл.bysia ’імкліва выцякаць’, швед.busa ’кідацца ўперад’, фрыз.bûsen ’бушаваць, шумець’, būsterig ’бурны і г. д.’ Агляд гл. у Фасмера, 1, 259–260.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Птрусь, птусь ’водгук, які выкарыстоўваюць пры выгане кароў’ (Мік., Нас.), птрусь‑птрусь ’падзыўныя словы для каровы’ (Нас.). Укр.птруту! ’вокліч на ягнят у гуцульскіх пастухоў’, рус.цвяр.птрусь ’падзыўное слова для цялят’, з перастаноўкай гукаў тпрусень ’тс’. Словы ўтвораны на аснове анаматапеічнай дэрывацыі. Магчыма, звязаны з “дзіцячымі” словаміптру́ці, птру́грнкі, тру́цькі ’гуляць’ ці птру ’вокліч пры спыненні каня’ (Нас.), што з’яўляюцца т. зв. першаснымі інтэр’екцыямі. Параўн. ЕСУМ, 4, 624.