РУД (Rude) Франсуа (4.7.1784, г. Дыжон, Францыя — 3.11.1855),
французскі скульптар, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў жывапісца Ф.Дэвожа ў Дыжоне (з 1798), у скульпт. Э.Голя і П.Картэлье ў Парыжы (з 1807). Зазнаў уплыў Ж.Л.Давіда. У 1815—27 працаваў у Бельгіі, у 1842 у Італіі. Аўтар манум. рэльефу «Марсельеза» («Выступленне добраахвотнікаў у 1792 годзе», 1833—36), трыумфальнай аркі на плошчы дэ Голя ў Парыжы, якія вызначаюцца абагульненасцю і адначасова глыбокай жыццёвасцю вобразаў, рытмічнай цэласнасцю і дынамікай кампазіцыі, багатай пластыкай фігур. Сярод. інш. твораў: «Меркурый завязвае сандалю», партрэтны бюст Давіда (абодва 1827), «Неапалітанскі рыбак з чарапахай» (1833), надмагіллі Г.Кавеньяка на могілках Манмартр (1845—47), Напалеона (1846), помнік маршалу Нею на плошчы Абсерваторыі (1852—53) у Парыжы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАРЭ́ТЭ [Filarete; уласнае Аверліна
(Averlino)] Антоніо (каля 1400, г. Фларэнцыя, Італія — каля 1469),
італьянскі архітэктар, скульптар, тэарэтык архітэктуры эпохі Ранняга Адраджэння. Вучыўся ў Фларэнцыі. Стварыў бронз. браму сабора св. Пятра ў Рыме (1433—45). З 1447 ці 1448 працаваў у Мілане: гал. вежа замка Кастэла Сфарцэска (1451—54), гіганцкі бальнічны комплекс Аспедале Маджорэ (з 1456). Яго гуманістычныя прынцыпы мастацтва (у буд. і скульпт. практыцы спалучаліся з прыёмамі позняй готыкі) найб. ярка выявіліся ў «Трактаце пра архітэктуру» (1460—64), прысвечаным пераважна апісанню «Сфарцынды» — «ідэальнага горада», упісанага ў круг, з рэгулярнымі кварталамі, абкружанымі шматвугольнымі ўмацаваннямі, і гал. плошчай у цэнтры. У трактаце прыведзены таксама звесткі па геаметрыі, перспектыве, оптыцы, механіцы, нататкі пра рэканструкцыю ант. будынкаў.
А.Філарэтэ. План «ідэальнага горада» («Сфарцынды»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАДРЫ́Н Феадосій Фёдаравіч (1751, С.-Пецярбург — 31.1.1825),
рускі скульптар; адзін з вядучых майстроў рус. класіцызму. Брат С.Ф.Шчадрына. Скончыў Пецярбургскую АМ (1773). Пенсіянер АМ у Фларэнцыі і Рыме (з 1773), Парыжы (1775—85). З 1794 выкладчык, з 1818 рэктар Пецярб.АМ. Яго станковым творам уласцівы класічная яснасць вобразаў, вытанчанасць мадэліроўкі: «Эндыміён спіць» (1779), «Венера» (1794). Майстар манум.-дэкар. пластыкі: статуі і групы фантанаў Петрадварца «Персей» (1800), «Нява» (1804), «Сірэны» (1805); барэльеф «Нясенне крыжа» для Казанскага сабора (1807—11); скульпт. ўпрыгожанне Адміралцейства ў С.-Пецярбургу (фігуры на каланадзе цэнтр. вежы, 3 фігуры на атыку, 2 групы «Марскія німфы», 1812—13). Выканаў шэраг партрэтаў, у т. л. М.Паніна (1794), А.Нартава (1811).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маста́км.
1. (жывапісец, графік, скульптар) Máler m -s, -; Gráphiker [Gráfiker] m -s, -, Bíldhauer m -s, -;
2. (угаліне літаратуры) Künstler m -s, -;
маста́к сло́ва [Méister] Künstler des Wórtes;
3. (хто дасягнуў высокай дасканаласці) разм. Méister m -s, -, Könner m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГАРБУНО́ВА Святлана Рыгораўна (н. 9.7.1954, Мінск),
бел.скульптар. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). Працуе ў галіне станковай і манум. скульптуры. Творы Гарбуновай вызначаюцца лаканічным вобразным строем, узнёсласцю і паэтычнасцю. Сярод манум. работ: помнік С.Буднаму ў Нясвіжы (1982, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984), мемар. комплекс на месцы спаленай в. Літавец Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. (рэльеф 1987), мемар. дошка Ф.Скарыны для Гомельскага ун-та (1990), надмагільны помнік К.Крапіве (1994); станковыя — «Мелодыя» (1975), «Рабфак» (1978); партрэты С.Цітовіч (1985), І.Чыгрынава (1995); памятныя медалі да 100-годдзя Цёткі (А.Пашкевіч, 1976), П.Броўкі (1982), У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча (1983), Ф.Скарыны (1985), Ефрасінні Полацкай (1994) і інш.
Г.Б.Сачанка.
С.Гарбунова. Мемарыяльны комплекс на месцы спаленай вёскі Літавец Дзяржынскага раёна Мінскай вобл. 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЖО́Н (Goujon) Жан (каля 1510, каля г. Руан, Францыя — паміж 1564—68),
французскі скульптар эпохі Адраджэння. У 1540—42 працаваў у Руане, каля 1543—44 жыў у Парыжы (дзе супрацоўнічаў з П.Леско), з пач. 1560-х г. — у Балонні. Яго творы (рэльефы для царквы Сен-Жэрмен л’Аксеруа, 1544, і «Фантан нявінных», 1547—49, усе ў Парыжы) прасякнутыя духам свецкага рэнесансавага светаадчування, адметныя паэтычнай натхнёнасцю, вытанчанасцю мадэліроўкі і прапорцый, ускладненасцю лінейнага рытму. Зрабіў скульпт. дэкор атэля Ліньеры ў Парыжы (цяпер Музей Карнавале, каля 1545) і ўсх. палацавага фасада Луўра (канец 1540-х — 1550-я г.), а таксама 4 фігуры карыятыд, што падтрымліваюць кафедру для музыкантаў (1550, Зала карыятыд, Луўр). У 1547 праілюстраваў гравюрамі на дрэве арх. трактат Вітрувія.
Ж.Гужон. «Фантан нявінных» у Парыжы (з арх. П.Леско). 1547—49.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПО́ (Carpeaux) Жан Батыст (11.5.1827, г. Валансьен, Францыя — 11.10.1875),
французскі скульптар і жывапісец; прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў Ф.Руда (з 1844), у Школе прыгожых мастацтваў (з 1848) у Парыжы, у Італіі (1854—61), дзе зазнаў уплывы творчасці Данатэла і Мікеланджэла. Аўтар манум. рэльефаў і статуй, якія вызначаюцца дынамікай, блізкай да пластыкі 18 ст., экспрэсіяй, пачуццёвай грацыяй фігур, гульнёй святлацені. Сярод твораў; скульпт. групы «Угаліна і яго дзеці» (1857—60), «Чатыры часткі свету» для фантана ў Люксембургскім садзе (1867—72), гарэльефы «Трыумф Флоры» для павільёна ў садзе Цюільры (1863—66), «Танец» на фасадзе «Гранд-Апера» (1865—69) — усе ў Парыжы, і інш. У жывапісе капіраваў творы старых італьян. і флам. майстроў, Э.Дэлакруа і Т.Жэрыко.
Ж.Б.Карпо. Танец. Скульптурная група на фасадзе «Гранд-Апера» ў Парыжы. 1865—69.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РБЕЛЬ Леў Яфімавіч (н. 7.11.1917, с. Сямёнаўка Сумскай вобл., Украіна),
расійскі скульптар. Нар.маст. Расіі (1967). Нар.маст.СССР (1977). Правадз.чл. (1975) і віцэ-прэзідэнт (1988—92) АМСССР. Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1948), выкладае ў ім з 1962 (з 1963 праф.). Працуе ў манум. і партрэтнай скульптуры: рэльефы «Парад Перамогі», «Слухаюць Леніна» (1948—49; Дзярж. прэмія СССР 1950), партрэты К.Мухтаравай (1954), Дж.Эндыката і Джо Уолеса (абодва 1957), Ю.Гагарына (1962), помнікі «Героям штурму Берліна» (1945, з У.Цыгалём) і Э.Тэльману (1986) у Берліне, У.І.Леніну ў Горках-Ленінскіх (1959), К.Марксу ў Маскве (1961; Ленінская прэмія 1962) і Карл-Маркс-Штаце (1971), «Ахвярам фашызму» ў г. Рудня Смаленскай вобл. (1965) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА Ігар Уладзіміравіч (н. 25.11.1926, в. Барысаўшчына Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). Працуе ў станковай і манум. скульптуры. Сярод твораў: помнікі сав. воінам і партызанам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, у калгасе «Сцяг Перамогі» Сенненскага р-на Віцебскай вобл. (1968) і ў пас. Самахвалавічы Мінскага р-на (1979), «Воінская слава» (1970) у г.п. Глуск Магілёўскай вобл., «Ахвярам фашызму» (1977), у г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл., в. Хорастава Салігорскага р-на (1983) і інш.; бюсты Я.Коласа (1968) у в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., К.С.Заслонава (1971) на чыг. ст. Заслонаў Лепельскага р-на Віцебскай вобл., праф. М.М.Аляксандрава (1983) у Мінску, і інш. Аўтар шэрагу мемарыяльных дошак у Мінску, станковых кампазіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАЧКІН Акім Рыгоравіч (н. 10.9.1912, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел.скульптар. Засл. работнік культ. Беларусі (1988). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1934). Працуе ў станковай і манум. скульптуры. Асн. тэма творчасці — гераізм народа ў Вял.Айч. вайне: кампазіцыі «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1951), «У тыле ворага» (1958), «Рэйкавая вайна» (1974), партрэты Героя Сав. Саюза А.М.Кіжаватава (1967), падпольшчыцы С.С.Панковай (1968). Аўтар помнікаў воінам Сав. Арміі і партызанам у Слоніме (1956), Паставах (1965), Полацку (1967), Вілейцы (1969), в. Грозаў Капыльскага (1973) і Маслакі Горацкага (1983) р-наў і інш. Сярод інш. работ: «Поўдзень» (1965), «Юнацтва» (1973), «За волю, за долю» (1982), «На родных прасторах» (1983), бюст Ю.А.Гагарына (1969).
Літ.:
А.Р.Курачкін / Аўтар тэксту Л.Н.Дробаў. Мн., 1987.