рака ў Брэсцкім р-не і Валынскай вобл. Украіны, правы прыток р.Зах. Буг. Даўж. 39 км (у межах Беларусі 19,5 км). Пл. вадазбору 264 км². Пачынаецца з воз. Лукі (на тэр. Украіны). Рэчышча на тэр. Украіны цалкам і Брэсцкім р-не на 2 участках каналізаванае. Берагі вельмі нізкія, зліваюцца з поймай, у сярэднім і ніжнім цячэнні больш абрывістыя, выш. да 0,5 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАДУ́НЬ, Жадунька,
рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўж. 47 км. Пл. вадазбору 488 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Жадунька Клімавіцкага р-на.
Цячэ па зах.ч. Аршанска-Магілёўскай раўніны. Асн. прытокі — Крупня і Крупнянка (злева). Даліна невыразная, пойма месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу каля 25 км. На рацэ г. Касцюковічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКО́ВАНКА, Гулевіцкі канал,
рака ў Калінкавіцкім і Мазырскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 306 км². Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Лозкі Калінкавіцкага р-на, цячэ па раўніне Гомельскае Палессе. Асн. прыток — р. Дымарка (злева). Даліна невыразная, пойма асушаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 38,5 км каналізаванае, шыр. яго ад 3 да 10 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА, Нач,
рака ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім р-нах Брэсцкай вобл. і Клецкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Лань (бас.р. Прыпяць). Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 360 км². Пачынаецца на З ад в. Канюхі Ляхавіцкага р-на, вусце за 2 км на У ад в. Нач Ганцавіцкага р-на. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 20,8 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛО́ВЕЦ,
рака ў Віцебскім і Лёзненскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Вымнянка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца за 1 км на З ад в. Куракі Лёзненскага р-на, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Вусце за 500 м ад г.п. Янавічы Віцебскага р-на. У верхнім цячэнні называецца Гарна. Рэчышча на працягу 7,5 км уверх ад вусця каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ШНА,
рака ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Чарніца (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 33 км. Пл. вадазбору 335 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Шэркіна. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Асн. прытокі: Брыжоўка, Рубяжніца (злева), Скулянка (справа). Даліна скрынкападобная, звілістая. Пойма двухбаковая. Рэчышчашыр. 4—6 м, у вусцевай ч. 10—12 м. На рацэ г.п. Лёзна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́ШЧА,
ручай у Мастоўскім і Ваўкавыскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Рось (бас.р. Нёман). Даўж. 22 км. Вадазбор нізінны, пл. 62 км². Пачынаецца на Пд ад в. Калядзічы Ваўкавыскага р-на, у нізоўі цячэ па лясістай мясцовасці, праз воз. Немнішча, упадае ў р. Рось за 1,9 км на ПдУ ад в. Дубна Мастоўскага р-на. Пойма ў вярхоўі забалочаная. Рэчышча часткова каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́РВА,
рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дрысвята (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 12 км. Вадазбор (пл. 716 км²) на зах. ускраіне Браслаўскай грады. Выцякае з воз.Дрысвяты каля в. Дрысвяты, цячэ праз азёры Ставок і Аболе, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Абалікшты. Рэчышча слабазвілістае. Паміж азёрамі Ставок і Аболе на рацэ ў 1953 пабудавана міжкалгасная ГЭС «Дружба народаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛЬВА,
рака ў Польшчы і Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р.Зах. Буг. Даўж. 54 км, у т. л. на Беларусі 42 км. Пл. вадазбору 535 км², у т. л. на Беларусі 457 км². Пачынаецца ў Польшчы, вусце за 2 км на Пд ад в. Ставы Камянецкага р-на. Цячэ па Прыбугскай раўніне, праз г. Высокае. 18 кмрэчышча каналізавана. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ТРА,
рака ў Літве і Гродзенскім і Шчучынскім р-нах Гродзенскай вобл. Беларусі, правы прыток р. Нёман.
Даўж. 140 км. Пл. вадазбору 2060 км². Пачынаецца на тэр. Літвы (Варэнскі р-н), каля 20 км цячэ па мяжы Беларусі і Літвы. Асн. прытокі: Скарбянка, Нявіша, Жэчка, Астрынка, Рыча, Скідзелька (злева), Пыранка (справа). Даліна да воз. Корава выразная, шыр. 300—500 м. Пойма двухбаковая, шыр. 300—500 м, да вусця р. Рыча нізкая, роўная, забалочаная, ніжэй — звілістая, сухая. Рэчышча моцназвілістае, ніжэй в. Агароднікі Шчучынскага р-на на працягу 3 км камяністы перакат. Шыр.рэчышча ў межань 10—20 м. Берагі да р. Скарбянка спадзістыя, слабазабалочаныя, ніжэй — стромкія, выш. 1—5 м, у ніжнім цячэнні да 15 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сак. — пач. красавіка. Замярзае ў канцы снеж., крыгалом у пач. сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,8 м³/с. На левабярэжжы — Катранская пушча. Зоны адпачынку Котра (уздоўж ракі) і Скідзель (на левабярэжжы). Ад вусця ўверх па цячэнні (35 км) рыбапрамысл. ўчастак. У пойме меліярац. каналы.