НУНЬЦЗЯ́Н, Нэньцзян,

рака на ПнУ Кітая, левы, самы вял. прыток р. Сунгары (бас. р. Амур). Даўж. 1089 км, пл. басейна 244 тыс. км2. Пачынаецца на схілах хр. Ільхуры-Алінь, цячэ па раўніне Сунляо; рэчышча звілістае, часта падзяляе на рукавы і пратокі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 700 м³/с. Летнія паводкі. Суднаходная ад г. Цыцыкар.

т. 11, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)