стрэць, стрэ́ну, стрэ́неш, стрэ́не; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і сустрэць. Нас жа стрэнуць у вёсцы, У палескай, у новай, Пасланцоў маладосці Самым ветлівым словам. Нядзведскі. Цяпер жа, пасля гэтага разладу з-за дзічкі, [Платон] стрэў [Марыну] са злосцю: — Га! Прыйшла коза да воза!.. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. угрыз, ‑ла; зак., каго-што (пераважна з адмоўем «не»).

Разм. З цяжкасцю адкусіць, разгрызці. Сухар такі цвёрды, што не ўгрызеш яго. □ Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і упхнуць. Неяк пад вечар у камеру ўпіхнулі пухлую жанчыну. Мележ. Не цярпелася, кожным днём даражылі: млын ужо гатовенькі, качагарка — з недабудаванай сцяной, каб гэты паравік у сярэдзіну праз яе ўпіхнуць. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шылава́ты, ‑ая, ‑ае.

Які мае востры, завостраны канец, верх. — Го! Падмога прыйшла! — схаваў у шылаватых вусах усмешку дзядзька Тодар. — Гэта добра, што вы самі, без брыгадзіравага нараду, з’явіліся. Даніленка. І вось ужо вёска. Шылаватыя чарапічныя дахі; вішні белыя і яблыні ў пеністай ружовай квецені. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяля́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Не зусім белы, белаваты. Бялявае месячнае святло лягло на зямлю. Чорны. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч.

2. З светла-русымі валасамі; светлагаловы. У Захаркі было шэсць дачок. І ўсе розныя: бялявыя, чарнявыя, рыжыя. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гла́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; незак.

1. Паддавацца гладжанню (у 2 знач.). Палатно добра гладзіцца.

2. Гладзіць, прасаваць сабе вопратку. У хаце Марты — беспарадак і чад: сыны яе кавалеры — Віктар і Стась — чысцяцца, гладзяцца, каб пабегчы ў гарадскі парк. Ракітны.

3. Зал. да гладзіць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закану́рак, ‑рка, м.

Разм. Цеснае памяшканне, цёмны куток. «Ах, вось яно што! — здагадваюся я. — Прадалі дом, а купілі заканурак, каб з яго ў дармавую кватэру ўлезці?» Ракітны. // перан. Глухое, патайное або аддаленае месца. Абышлі ўсе закануркі паблізу вёскі — можа дзе да часу зладзеі кінулі коп[ей]. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адчу́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Не звязаны з іншымі, адасоблены.

2. Які вырашае халоднасць, адчужэнне, абыякавасць да каго‑н. [Дзяўчынка] павольна падыходзіла да нас і глядзела на цесляра ўсё тым жа адчужаным позіркам. Ракітны.

3. Спец. Адабраны ў каго‑н. на падставе закону ў карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параскрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Раскрыць усё, многае або ўсіх, многіх. [Антон:] — Не тое што стопкі ці пуні, а хаты ўсе параскрываюць. Ермаловіч. Пад вішнямі, млеючы ад гарачыні, капашыліся куры — грабліся, пылілі, закопваліся глыбей у пясок і на момант заміралі, параскрываўшы ад смагі ружовыя раты. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нявы́крутка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Разм. Цяжкае або бязвыхаднае становішча. Пэўны час пасля вайны ў людзей была нявыкрутка з сенам для сваіх кароў. Ракітны. [Ваўчок:] — Ці мала выпадкаў, калі я даю транспарт раённым арганізацыям. Нявыкрутка якая, папросяць, што ж зробіш — калі ласка, чаму не даць... Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)