горад на З Індыі, на п-ве Катхіявар, у штаце Гуджарат. Каля 400 тыс.ж. (1994). Порт у зал. Кач. Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Прам-сць: тэкст., харч., гарбарна-абутковая, хім., цэментная. Рамесніцкае фарбаванне тканін. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАША́ЛІН (Koszalin),
горад на ПнЗ Польшчы. Вядомы з 1214. 111 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л.вытв-сць аўтацыстэрнаў, буд. машын, радыёэлектронных вырабаў), харч., мэблевая. Арх. помнікі 14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕНДЖА́Н,
горад на ПнЗ Ірана. Адм. ц. астана Зенджан. Каля 200 тыс.ж. (1995). Чыг. станцыя на чыг. Тэгеран—Тэбрыз, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць; запалкавая, эл.-тэхн. (з-д электратрансфарматараў), харчовая. Саматужная вытв-сць дываноў, выраб скур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ПСУІЧ (Ipswich),
горад на ПдУ Вялікабрытаніі. Адм. ц. графства Суфалк. 119 тыс.ж. (1994). Порт у эстуарыі р. Оруэл (Паўночнае м.). Прам-сць: маш.-буд. (пераважна с.-г.), хім., паліграф., мэблевая, швейная, харчовая. Арх. помнікі 15—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАКА́Й (Maracay),
горад на Пн Венесуэлы. Адм. ц. штата Арагуа. Засн. ў 1697. Каля 900 тыс.ж. з прыгарадамі (1997). Вузел аўтадарог, у т. л. адгалінаванне Панамерыканскай шашы. Прам-сць: тэкст., гарбарна-абутковая, дрэваапр., харч., хім., папяровая, шкляная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТЭРО́Й (Niterói),
горад на ПдУ Бразіліі, на беразе бухты Гуанабара, паблізу г. Рыо-дэ-Жанейра, з якім злучаны мостам. Засн. ў 1573. Каля 450 тыс.ж. (1997). Марскі порт. Чыг. станцыя. Прам-сць: суднабуд., харч., фармацэўтычная, тэкстыльная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́КІР (Palikir),
горад, сталіца дзяржавы Федэратыўныя Штаты Мікранезіі, на в-ве Понапе ў групе Каралінскіх а-воў у Ціхім ак. 33,4 тыс.ж. (1994). Порт. Аэрапорт. Прадпрыемствы харч.прам-сці, у т. л. па перапрацоўцы рыбы. Цэнтр рыбалоўства. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬМІ́РА (Palmira),
горад на З Калумбіі, у бас.р. Каўка. Засн. ў 1794. Каля 200 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак, праходзіць Панамерыканская шаша. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, кава, тытунь). Прам-сць: цукр., тытунёвая, гарбарная. Курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЕЁ (Maceió),
горад на ПнУ Бразіліі. Адм. ц. штата Алагоас. Засн. ў канцы 16 ст. Каля 548 тыс.ж. (1990). Порт на Атлантычным ак. (вываз цукру). Міжнар. аэрапорт. Чыг. станцыя. Прам-сць: харч., баваўняная, тэкст., цукр., хімічная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАТРО́ІЦК,
горад (з 1945) у Арэнбургскай вобл. Расіі, на р. Урал. 110,5 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Буйны цэнтр чорнай металургіі Паўд. Урала. Прам-сць: хім. (з-д хромавых злучэнняў), харч., вытв-сцьбуд. матэрыялаў; металургічны камбінат. Музей.