ЦЗІНЬЧЖО́Ў, Цзіньсянь,

горад на ПнУ Кітая, паблізу вусця р. Сяалінхэ, прав. Ляанін. 625 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Прам-сць: хім. (нафтахім. з-ды), фарфоравая, металаапр., тэкст., папяровая, харчовая.

т. 17, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)