Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
зго́рбіцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.
1.Зак.да горбіцца.
2. Стаць гарбатым, сутулаватым (ад старасці, хваробы і пад.). Выплакала Аксіння ў падушку свае прыгожыя вочы, згорбілася дачасна, без пары набіў валасы сярэбраны іней.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жані́цьба, ‑ы, ж.
Уступленне мужчыны ў шлюб, шлюбны саюз мужчыны з жанчынай. З той пары, як грукнула мне трыццаць Я спакою не знайду ніяк: Спаць прылягу — пра жаніцьбу сніцца, Страшным стала слова халасцяк.Непачаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завя́ць, ‑вяну, ‑вянеш, ‑вяне; зак.
Тое, што і завянуць. У садку, на самай сярэдзіне, уцалела адна яблыня. Лісце яе, праўда, прыхапіла агнём, яно завяла..Якімовіч.Сваты пачалі абмінаць [Марылю], і маладосць завяла без пары.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пары́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм. Тое, што і парыльня. Лазня была гарачая, душная, і многа пары было, і Барашкін двойчы пабыў у парылцы і хвастаўся венікам да змогі.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэфлегма́цыя
(ад дэ- + флегма)
частковая кандэнсацыя сумесей пары і газаў з утварэннем флегмы, што дае магчымасць узбагачаць іх нізкакіпячымі кампанентамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сціска́ннен.
1. Zusámmenpressen n -s; Zusámmenballen n -s, Bállung f - (укулак, камяк);
2. (газаў, парыі г. д.) Kompressión f -; Verdíchtung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
А́НДЭРСАН ((Anderson) Карл Дэвід) (3.9.1905, Нью-Йорк — 1991),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН (1938). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1927), дзе і працаваў (у 1939—78 — праф.). Навук. працы па фізіцы рэнтгенаўскіх і касм. прамянёў, элементарных часціц. Адкрыў пазітрон (1932), з’яву нараджэння электронна-пазітроннай пары з гама-кванта (1933), мюон (1936) і вызначыў яго масу. Нобелеўская прэмія 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОН (ад галанд. boom бервяно; перашкода, шлагбаум),
1) плывучы прычал для малых суднаў. Абсталёўваецца грузападымальнымі механізмамі, прыстасаваннямі для падачы на судны паліва, вады, сціснутага паветра, пары.
2) Плывучая загарода са звязаных пантонаў, паплаўкоў ці бярвёнаў. Бонам перагароджваюць фарватэры, уваходы ў порт, што ахоўвае стаянкі суднаў ад варожых надводных і падводных караблёў, тарпедаў, плывучых мін. Разводная частка бона — бонавыя вароты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫЯНШО́НА ТЭАРЭ́МА,
тэарэма праектыўнай геаметрыі, якая сцвярджае, што ў кожным шасцівугольніку, акрэсленым вакол канічнага сячэння — эліпса (у прыватнасці, акружнасці), гіпербалы, парабалы, прамыя, якія злучаюць 3 пары процілеглых вяршыняў, праходзяць цераз адзін пункт. Даказана франц. матэматыкам Ш.Брыяншонам (1806). Цесна звязана з Паскаля тэарэмай, разам з якой устанаўлівае асн. праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.