няда́ўні, ‑яя, ‑яе.

1. Які адбыўся ў недалёкім мінулым, незадоўга да сучаснага моманту. Хай змываюць хмары чыстымі дажджамі След вайны нядаўняй, што прайшла лясамі. Куляшоў. // Які існуе мала часу, узнік, з’явіўся нядаўна. Нядаўняе знаёмства. □ Старэюць многія нядаўнія песні. Караткевіч.

2. Які быў кім‑н. незадоўга да сучаснага моманту. [Ніна] ішла.. па вуліцы Мінска і раптам сустрэла свайго нядаўняга педагога. Шчарбатаў. [Каця] чакала Аўдоццю, але тая доўга не выходзіла з хаты. — Каго пільнуеце? — Да яе падышоў хлопец, нядаўні сусед. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папсава́ць, ‑псую, ‑псуеш, ‑псуе; ‑псуём, ‑псуяце; зак., што.

1. Сапсаваць усё, многае. Уначы Жаўна з групай партызан свайго атрада прабраўся ў тыл ворага, перабіў батарэйцаў і папсаваў гарматы. Шамякін.

2. Прывесці ў няспраўны стан, зрабіць непрыгодным; пашкодзіць. У лесе Сагайдаку давялося ісці пеша: дарогу, нядаўна размытую дажджамі, папсаваў гусеніцамі трактар. Парахневіч. // Разм. Зрабіць дрэнным, непрыемным; пагоршыць у якой‑н. ступені. Таня таксама старалася рабіць усё так, каб гэтая размова не папсавала яе адносін з Верай і гаспадыняй. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

све́жы, -ая, -ае.

1. Толькі што падрыхтаваны або атрыманы, не сапсаваны, а таксама такі, якога не кранула апрацоўка (вэнджанне, саленне, кансерваванне і пад.).

Свежыя кветкі.

Свежыя ягады.

С. чай.

Свежае мяса.

2. Які не быў у карыстанні, ва ўжыванні.

Свежыя фіранкі.

3. Пра ваду, паветра: чысты, нічым не забруджаны, які часта абнаўляецца.

У хаце свежае паветра.

Свежая вада.

4. Халаднаваты, не вельмі цёплы.

Вечар досыць с.

С. вецер.

5. Які не страціў сваёй яркасці, натуральнай афарбоўкі.

Фарба на сценах не пажухла, была як свежая.

Свежае сена (ярка-зялёнае).

6. Выразны, новы або арыгінальны.

Свежыя ўражанні.

Свежая думка.

С. погляд на праблему.

7. Поўны сіл, энергіі, здаровы (пра чалавека).

Са свежымі сіламі працаваць (адпачыўшы, паспаўшы).

8. Які нядаўна ці толькі што з’явіўся; новы.

С. нумар штотыднёвіка.

Свежыя чуткі (пакуль нікому невядомыя).

|| наз. све́жасць, -і, ж.

Не першай свежасці (не свежы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Надоечынядаўна, днямі’ (ТСБМ, Мат. Гом., Янк. 2, Ян.), надоячы ’тс’ (Бяльк., Пятк.), надойчы ’тс’ (Сцяшк.), надовечы, надовячы ’тс’ і ’сягоння раніцай’ (Нас., Янк. 2, Мат. Гом., Сцяшк. Сл., Ян.), надоіч ’днямі’ (Сл. ПЗБ), надое ’тс’ (Жд. 2), рус. бран., смал. надоичи, надойчи, надовичи. Найбольш блізкімі да названых зыходнымі словамі маглі быць формы тыпу бел. нагда, рус. онады, оноды ’тс’ (< onogъda/‑dy, гл. ESSJ SG, 2, 525), расшыраныя партыкуламі, што ўзыходзяць да указальных займеннікаў і овъ. Карскі (2–3, 71) і Шуба (Прыслоўе, 63) лічаць ‑чы суфіксам, больш правільным было б разглядаць яго ў якасці ўзмацняльнай партыкулы (параўн. ESSJ SG, 1, 305). Магчыма, збліжэнне канца слоў з прыслоўямі тыпу рус. давеча ’недавно’, параўн. надавяча (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сека, пасе́ка, па́сіэка, па́сіка, па́сяка ’поле на месцы расчышчанага лесу’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Бес.), ’поле ў лесе’ (Выг.), ’невялікая купа дрэў або гай у полі (дубняк, алешнік)’ (ТС), ’месца, дзе нядаўна быў высечаны лес’ (Некр., Серб.), ’папялішча’ (Маш.), ’месца, дзе стаяць вуллі’ (ТСБМ, Грыг., Маш., Сл. ПЗБ). Укр. па́сіка, рус. па́сека, польск. pasieka, чэш. paseka. Прасл. po‑sěka, якое з po‑sěkti ’пасячы’ — першапачаткова ’высечаныя кусты, якія спальваліся, і на іх месцы рабілася поле’ (Махэк₂, 436), пазней і ’расчышчанае месца для вулляў’ (Праабражэнскі, 2, 26; Брукнер, 398; Фасмер, 3, 211). Сюды ж бяроз. па́сек ’пчаляр’ (Сл. ПЗБ). Больш падрабязна гл. таксама Мюллер (ZSl., 17, 1972 (1), 27), Каткоў (УЗ МОПИ, 341 (1969), 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

long2 [lɒŋ] adv. : long ago даўно́;

not long ago няда́ўна;

it won’t take long гэ́та не зо́йме шмат ча́су;

My holiday is 2 weeks long. У мяне двухтыднёвы адпачынак;

all day/week/year long уве́сь дзень/ты́дзень/год;

before long ху́тка, у ху́ткім ча́се, у бліжэ́йшы час

for (so) long до́ўгі час, даўно́;

Long live..! Няха́й жыве́ …!;

so long infml да пабачэ́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

quite [kwaɪt] adv.

1. ца́лкам; зусі́м;

I’ve got a letter from Sylvia quite recently. Зусім нядаўна я атрымаў ліст ад Сільвіі;

I quite agree with you. Я цалкам згодзен з вамі.

2. ама́ль; у некато́рай ступе́ні; больш-менш; даво́лі, до́сыць;

quite a good fellow зусі́м нядрэ́нны хло́пец

quite a/the smth. сапраўды́, на са́май спра́ве;

She is quite a beauty. Яна сапраўдная прыгажуня.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ламані́на,

Разм.

1. Тупыя працяглыя болі ў касцях, суставах, мышцах. Хоць і адчувалася яшчэ ламаніна ў касцях і кружылася галава, але Рыгор узяўся за справу. Барашка.

2. перан. Знішчэнне, разбурэнне чаго‑н. старога, традыцыйнага; ломка. [Ячны:] — Я гэта, брат, чытаў нядаўна «Цаліну» і думаў, — няўжо і ў нас, калі калгас будзем рабіць, такая самая ламаніна пачнецца, як там?.. Брыль. // Неспакой, беспарадак, мітусня, выкліканыя нечаканай пераменай. Брат раптам ажывіўся і гаварыў далей: — Ламаніна там нейкая ідзе... І што цікава,.. што ламаніну.. распачалі жанчыны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нацкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго на каго-што, з дадан. сказам і без дап.

1. Падахвоціць сабак да нападу на каго‑н. Нацкаваць зграю сабак на воўка. □ — Ты чаго? — прыўстаў Юрка. — На мяне Сцёпа Палкана нацкаваў... — усхліпваючы, прашаптаў Рыгорка. — Ледзь не парваў мяне... Курто.

2. перан. Разм. Падбухторыць да якіх‑н. варожых дзеянняў супроць каго‑н. Пан староста Наўроцкі, вядома, не ўспомніў, што нядаўна ксяндзы нацкавалі асаднікаў і мясцовую шляхту, каб адабраць царкву пад касцёл у адной вёсцы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партыза́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які праводзіцца, вядзецца партызанамі (пра ўзброеную барацьбу). Партызанская вайна. Партызанскі рух.

2. Які мае адносіны да партызана, да партызан, уласцівы ім. Партызанская слава. Партызанская дружба. □ — А мы папросім Надзежду Астапаўну.. прачытаць новы верш Купалы, партызанскі, які прынеслі нядаўна да нас з-за лініі фронту. Лынькоў. // Які належыць партызану, партызанам. Партызанская зямлянка. □ Смешна зацёхкала бадзерыстая партызанская «Кацюша». Брыль. // Які складаецца з партызан. Партызанскі атрад. Партызанская брыгада. Партызанскі абоз.

3. перан. Разм. Дрэнна арганізаваны, бессістэмны, уласцівы партызаншчыне (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)