Вярнуць патрачаныя на што‑н. сродкі; пакрыць выдаткі даходам. Цаліна дала дзяржаве самы ганны хлеб, а новыя саўгасы ўжо здолелі акупіць затраты, зробленыя на іх заснаванне.Барсток.//перан.Разм. Выкупіць, скупіць, загладзіць. Паправіць памылку і акупіць віну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кручкатво́р, ‑а, м.
Неадабр. Той, хто мае схільнасць да кручкатворства. Не дае Аксён задрамаць сялянам у іх заціснутым жыцці. Катурхае, будзіць іх грамадскую думку, кідае новыя мыслі, падымае на змаганне з няпраўдай, бо сялян ашукалі, абышлі ўсякія кручкатворы-чыноўнікі, панскія прыслужнікі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
першаадкрыва́льнік, ‑а, м.
Той, хто першым адкрыў якія‑н. новыя землі, краіны, воды, рэкі, залежы карысных выкапняў. //увобразнымужыв.З сваіх уласных назіранняў я прыйшоў да такога вываду, што першаадкрывальнікамі вясны ўсё ж такі з’яўляюцца не гракі, а шэрыя вароны.Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралетарыя́т, ‑у, М ‑рыяце, м.
У капіталістычным грамадстве — клас наёмных рабочых, які эксплуатуецца капіталістамі і пазбаўлены сродкаў вытворчасці. [Сцёпка:] — Я цяпер ведаю ролю пралетарыяту ў рэвалюцыі і яе ролю ў тым, каб завесці новыя парадкі і новае жыццё.Колас.
•••
Дыктатура пралетарыятугл. дыктатура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пчала́, ‑ы, ж.
Насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд. А сады гэтаю вясною стаялі, нібы замеценыя завірухай, белыя-белыя. Над імі гулі раі пчол, выгінаючы аксамітныя спінкі ў венчыках, і неслі ўзятак на новыя пасекі ў свае даўно абжытыя вуллі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сезо́ннасць, ‑і, ж.
Магчымасць ажыццяўлення чаго‑н. у пэўны сезон года; дастасаванасць да пэўнага сезона. Сезоннасць сельскагаспадарчых работ.//перан. Дастасаванасць да пэўнага моманту. Аднак разуменне сучаснага тады-сяды падмяняецца сезоннасцю, працай па прывычных схемах, у якія ўкладаюцца якасна новыя праявы жыцця.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цалі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цаліны. Цалінная зямля. Цалінны край. □ А на Алтай цалінныя пласты Уздымаць і засяваць паехала ўжо моладзь.Панчанка.
2.перан. Некрануты даследаваннем, нявывучаны. Цётка адкрывала новыя тэмы, асвойвала цалінны жыццёвы матэрыял, абжывала нязведаныя сферы эстэтычнага.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
angażować
angażowa|ć
незак.
1. прымаць на працу; падпісваць кантракт; ангажаваць, запрашаць;
~ć nowego pracownika — браць новага супрацоўніка;
2.кніжн. уцягваць;
wojna ~ła coraz nowe państwa — вайна ахоплівала ўсё новыя і новыя дзяржавы;
ta sprawa angażuje nas uczuciowo — гэтая справа не пакідае нас абыякавымі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАБА́ЧНІК (Марцін Ізрайлевіч) (н. 9 9.1908, г. Екацярынбург, Расія),
расійскі хімік-арганік. Акад.Рас.АН (1958, чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў 2-і Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1931). З 1939 у Ін-це арган. хіміі АНСССР, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў Рас.АН. Навук. працы па тэорыі арган. хіміі і хіміі фосфарарган. злучэнняў. Развіў новыя ўяўленні пра дваістасць рэакцыйнай здольнасці арган. злучэнняў нетаўтамернага характару (1955, разам з А.М.Несмяянавым). Распрацаваў колькасную тэорыю таўтамернай раўнавагі (1952), новыя метады сінтэзу многіх практычна важных фосфарарган. злучэнняў. Пад яго кіраўніцтвам сінтэзавана больш за 200 новых інсектыцыдаў. Атрымаў фосфарарган. камплексоны з вельмі высокай комплексаўтваральнай здольнасцю. Ленінская прэмія 1974. Дзярж. прэмія СССР 1946. 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ДЫ,
вёска ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Чэрвень—в. Якшыцы. Цэнтр сельсавета. За 24 км на ПдУ ад г. Чэрвень, 86 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Градзянка. 444 ж., 166 двароў (1999).
З канца 18 ст. ў Ігуменскім пав. Мінскай губ. У 1897 было 377 ж., 65 гаспадарак, царква, крама, кузня. У 1917 існавалі Старыя і НовыяЛ. З 1924 Старыя Л. — цэнтр сельсавета. У Вял.Айч. вайну ў студз. 1943 партызаны разграмілі фаш. гарнізон у Старых Л., за што гітлераўцы расстралялі 45 жыхароў вёскі. У 1966 Старыя і НовыяЛ. аб’ядналіся ў адну вёску Л.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання. Магіла ахвяр фашызму.