гіблы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які пагражае гібеллю (у 1 знач.), прыводзяць да гібелі. Гіблае становішча. ▪ Павадыр, пан Кярсноўскі, адразу ж знайшоў на гэтым гіблым балоце жардзяныя кладкі-масткі. Якімовіч. // Дрэнны, непрыгодны. Увачавідкі раслі новыя вёскі, людзі вылазілі з гіблых зямлянак, спраўлялі наваселлі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)