possession [pəˈzeʃn] n.

1. fml вало́данне;

be in possession of smth. быць улада́льнікам чаго́-н.;

take/get possession of smth. набы́ць што-н.

2. pl. possessions маёмасць, ула́снасць

possession is nine tenths of the law маёмасць дыкту́е зако́ны; улада́льнік на дзе́вяць дзяся́тых ма́е ра́цыю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

сфармірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Набыць якую‑н. форму, выгляд у працэсе развіцця; утварыцца. Сцябло сфарміравалася ў ствол. □ Найлепшым прыкладам можа быць так званая Руская платформа .. Пасля таго як яна сфарміравалася, ніводзін з перыядаў гораўтварэння амаль не пакінуў на ёй ніякіх слядоў. Чаркасаў. // Набыць формы, склад цела або духоўнае аблічча дарослага чалавека.

2. Набыць устойлівыя, закончаныя рысы, якасці; скласціся. Беларуская мова сфарміравалася ў перыяд XIV–XV стагоддзяў у межах Літоўскага княства з абласных дыялектаў на тэрыторыі, якую раней займалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Юргелевіч. // Скласціся як тып каго‑н. ва ўсёй сукупнасці характэрных для яго якасцей, уласцівасцей. У корані змянілася само сацыяльнае аблічча, сфарміраваўся якасна новы тып рабочага чалавека. Машэраў.

3. Арганізавацца, скласціся, стварыцца (пра калектыў, установу і пад.). У студзені 1928 г. сфарміравалася новае літаратурна-творчае аб’яднанне «Полымя». Пшыркоў. // Утварыцца шляхам камплектавання людзьмі і матэрыяльнай часткай (пра воінскія падраздзяленні). [Камарова] часць толькі што сфарміравалася і спешна рыхтавалася на фронт. Марціновіч.

4. Саставіцца ў выніку счаплення вагонаў. Эшалон сфарміраваўся хутка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрасці́, -сту́, -сце́ш, -сце́; -сцём, -сцяце́, -сту́ць; -ро́с, -расла́, -ло́; зак., чым.

1. Зарасці, пакрыцца якой-н. расліннасцю, валасамі, слоем чаго-н.

А. мохам (таксама перан.: апусціцца, адзічэць; разм.). А. барадой.

А. тлушчам.

А. граззю (перан.: стаць неахайным, брудным; разм.).

2. перан. Набыць многа ўсяго, стварыць што-н. вакол сябе, каля сябе (разм.).

А. гаспадаркай.

Вуліца абрасла новымі дамамі.

|| незак. абраста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. абраста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што і чаго. Пасучыся, стаць тлустым, прыбавіць у вазе (пра жывёлу).

Н. тлушчу.

2. што. Гуляючы, набыць што-н. (разм.).

Н. апетыт.

3. каго-што. Стаць цяжарнай, нарадзіць дзіця, не будучы замужам (разм., груб.).

4. Правесці нейкі час гуляючы (разм.).

Не вельмі тут нагуляеш.

|| незак. нагу́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1—3 знач.).

|| наз. нагу́л, -у, м. (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́церціся, вытруся, вытрашся, вытрацца; пр. выцерся, ‑церлася; заг. вытрыся; зак.

1. Выцерці сябе, абцерціся. Выцерціся ручніком.

2. Вынасіцца, знасіцца. Паліто выцерлася.

3. Разм. Набыць культурныя навыкі, звычкі. Выцерціся сярод людзей. □ [Сын бацьку:] — Што я тут буду пры табе рабіць? А так я паміж людзей вытруся. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абнаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца; зак.

1. Набыць выгляд новага, зрабіцца нібы новым. Снег выпаў пасля ночы. Памаладзеў, абнавіўся свет. Адамчык. // перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца. Цела маё нібы абнавілася, такое яно стала свежае і моцнае. Карпюк.

2. Папоўніўшыся новым, змяніцца. Абнавіўся склад праўлення калгаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажыўны́, ‑ая, ‑ое.

Такі, які можна нажыць, набыць. [Аляксандра] добра ведала лес у абсягу дзесяці-дваццаці вёрст. І яшчэ ў яе было чуццё на грыбы.. Але і тое, і другое — дар, як кажуць, нажыўны. Навуменка. [Сцяпан:] — Да ведаў яшчэ трэба вопыт.. — А вопыт — справа нажыўная. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́снасць ж., в разн. знач. со́бственность; (об имуществе, доходе — ещё) достоя́ние ср.;

дзяржа́ўная ўла́снасць — госуда́рственная со́бственность;

набы́ць ва ўла́снасць — приобрести́ в со́бственность;

пра́ва ўла́снасці — пра́во со́бственности;

грама́дская ўла́снасць — обще́ственное достоя́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Няўлю́дны, неўлю́дны ’нелюдзімы’ (Ян.), няўлюддзе (неўлюдзьдзя, невлюддзе) ’нелюдзь, нікчэмнасць’ (Юрч. НВС, Нас., Бяльк.), неўледдзе ’нелюдзім’ (Сл. ПЗБ), мае паралелі ў іншых славянскіх мовах: чэш. nevlldny ’няветлы’, славен. nevljuden ’тс’, серб.-харв. пеў лудай ’тс’. Да улюдны ’прыстойны, варты’ (ТС), улюддзе (влюддзе) ’чалавек, чалавечына’ (Нас.) і пад., усё да люд (гл.); славянскія паралелі маюць, відаць, самастойнае паходжанне, параўн. серб.-харв. улудан ’ветлівы’, ульудити се ’стаць ветлівым, набыць прыстойнасць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спата́кацьнабыць з цяжкасцю, так-сяк’ (лаг., Стан.; Варл.), спота́каць ‘зладкаваць, зрабіць’ (ТС). Семантычна немагчыма вывесці з патака́ць ‘патураць’ (гл.). Ад займенніка так, магчыма, праз дзеяслоў а́каць з шырокай семантыкай, што замяшчае шырокі спектр канкрэтных значэнняў, параўн. балг. тако́вам ‘нешта рабіць’ і пад. Параўн. таксама рус. та́кать ‘гнаць, падганяць’, што звязана з *točiti, *tekti, гл. наступнае слова (гл. Фасмер, 4, 12). Аднак пры гэтым застаюцца значныя семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)