ры́за, ‑ы, ж.
1. Адзенне, якое надзявае свяшчэннік пры набажэнстве. Святая служба канчаецца. Цішкевіч бубніць апошнія малітвы, а. Мадэст скідае рызы. Колас. Айцец Ануфрый быў у пазалочанай рызе. П. Ткачоў. // Параднае, упрыгожанае золатам і серабром адзенне маскоўскіх цароў.
2. Металічная накладка на іконах, якая пакідае адкрытым толькі здымак твару і рук. Тады ён [Юхім] кінуў чарку і ў святліцу, Дзе спала Наста некалі, пайшоў, Там запаліў васковую грамніцу Пад рызамі закураных багоў. З. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпінгале́т, ‑а, М ‑леце, м.
1. Металічная засаўка для запірання створак вокнаў, дзвярэй. Ускочыць на падаконнік, адвярнуць шпінгалеты — секунда часу. Вось толькі не была б рама прыбіта цвікамі. Хомчанка.
2. Разм. Пра падлетка, які мае малы рост. Каля іх круціўся Косцік. Падысці і сесці з імі не адважваўся, разумеў, што ён для іх не кампанія, яны дарослыя, а ён — шпінгалет, але Косціка, мусіць, цягнула да іх, усё выскаляўся каля іх, крыўляўся. Арабей.
[Ад фр. espagnolette.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэ́ла
(лац. stela, ад гр. stele = слуп)
1) вертыкальна пастаўленая каменная або металічная пліта (мемарыяльная, надмагільная) з надпісам або рэльефнымі выявамі;
2) цэнтральная частка сцябла і кораня ў вышэйшых раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цо́каль
(іт. zoccolo)
1) ніжняя частка вонкавай сцяны будынка, слупа, помніка, якая размешчана непасрэдна на фундаменце і крыху выступае;
2) металічная частка электрычнай лямпачкі, якая служыць для замацавання яе ў патроне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кно́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
1. Тонкі кароткі цвічок з шырокай плоскай плешкай, якім прымацоўваюць паперу, тканіну і пад. да чаго-н. цвёрдага.
2. Невялікі акруглы выступ, які служыць для замыкання электрычнага ланцуга і прывядзення ў дзеянне розных механізмаў націсканнем на яго.
К. ліфта.
3. Металічная або пластмасавая засцежка, якая складаецца з дзвюх частак, што ўваходзяць адна ў адну.
Пальчаткі на кнопках.
4. Пра чалавека маленькага росту (разм., жарт.).
◊
Націснуць на ўсе кнопкі — выкарыстаць усе магчымасці для дасягнення чаго-н.
|| памянш.-ласк. кно́пачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым. кно́пачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
значо́к, ‑чка, м.
1. Металічная пласцінка прамавугольнай, круглай або іншай формы з пэўным адбіткам, якую носяць на грудзях як знак прыналежнасці да той ці іншай арганізацыі, катэгорыі людзей, у памяць аб якой‑н. падзеі і інш. Камсамольскі значок. Універсітэце значок.
2. Фігура, чарцёж, малюнак з умоўным значэннем. Друкарскі значок. // Умоўная паметка. — Чакай, — затрымаў .. [Сяргея] Юрка. — Калі з хутара хто-небудзь пойдзе, я таксама пайду ўслед. Па дарозе буду чарціць палкай рымскія пяцёркі. Па гэтых значках і шукайце мяне. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпо́на, ‑ы, ж.
Спец.
1. Аднаслаёвая, няклееная фанера, якая ідзе на выраб клеенай фанеры, на фанераванне і пад. Рабочыя пры дапамозе вялізных нажніц разразаюць драўлянае палатно на кавалкі пэўнай велічыні. Гэтыя асобныя лісты тонкай драўніны называюцца шпонамі. «Беларусь».
2. У друкарскай справе — металічная пласцінка, якая служыць для павелічэння інтэрвалу паміж радкамі ў наборы. Дзяжурны павінен сядзець каля друкарскай машыны і сачыць, каб не палезлі шпоны, не з’ехала клішэ, бо друкар адзін не ўгледзіць за ўсім. Гаўрылкін.
[Ад ням. Span — трэска.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́йба
(ням. Scheibe)
1) круглая металічная пласцінка з адтулінай пасярэдзіне, якая падкладваецца пад гайку ці пад галоўку вінта;
2) спартыўная прылада для гульні ў хакей у выглядзе гумавага ці пластмасавага плоскага дыска.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Кацёл ’металічная пасудзіна акруглай формы і розных намераў для награвання вады. гатавання ежы і пад.’ (ТСБМ, БРС, Касп. і інш). Слова праславянскага паходжання, пра форма якога *kotьlъ. Параўн. ст.-рус. котьлъ, котелъ, рус. котёл, ст.-бел. котелъ, ст.-укр. котелъ, укр. коте́л, польск. kocioł, kocieł, чэш. kotel, славац. kotol, kotel, ст.-слав. котьлъ, балг. котел, серб.-харв. ко̀тао, славен. kótel. Прасл. *kotьlъ ’тс’. Старое запазычанне, у часы, блізкія да прасл., з герм. (гоц.) *katils, *katilus ’кацёл’ (< лац.). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 217–219; Фасмер, 2, 351; Слаўскі, 2, 317–318; Махэк₂, 283. Параўн. катля́р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка́пар
(ст.-польск. kapar, kafar, ад ням. Keffer)
1) металічная або драўляная канструкцыя для забівання паляў;
2) тое, што і капёр;
3) прыстасаванне для драбнення металічнага лому і адходаў вытворчасці на металургічных заводах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)