Ліля́к ’барсук, Meies meles’ (Дразд.). Названы імем птушкі казадоя паводле падабенства буравата-шэрым колерам. Да ляляк (гл.). Параўн. таксама чэш.lilek ’красаўка, Atropa belladonna’, кветкі якой маюць шэра-жоўты колер.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ка1, нескл., н.
Назва літары «к».
ка2, прыназ.зД.
Ужываецца замест «к 2» у спалучэнні «ка мне». Прытуліся ка мне, дзяўчына каханая!Бядуля.Ка мне йшлі дзяўчаты, Кветкі мае рвалі, Жніўныя, вясельныя Песні распявалі.Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліва́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Разм. Пасудзіна для палівання ў выглядзе вядра з упаянай у яго трубкай; лейка (у 2 знач.). Купала хадзіў у расхінутым фрэнчы з палівачкай у руках і апырскваў кветкі.Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разлапушы́цца, ‑шыцца; зак.
Разм. Распусціцца, разгарнуцца, буйна, шырока разрасціся. І пайшла.. [кукуруза] ў рост, зашугала, разлапушылася.Бялевіч.Толькі кветкі ў вазонах на падаконніках і на табурэтках падраслі і разлапушыліся, некаторыя з іх цвілі, і тонкі водар поўніў паветра.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распушы́цца, ‑пушыцца; зак.
Стаць пушыстым. Вочы.. [Зосіны] палалі, валасы распушыліся.Мехаў.// Натапырыць поўсць, пер’е — пра жывёл, птушак. // Распусціць маладое лісце, кветкі і пад. Берагі возера абраслі асакою і чаротам, на вуліцы закучаравіліся маладыя бярозкі, распушыліся клёны і ліпы.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Канапе́лька ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (ТСБМ; віл., Жыв. сл.; мсцісл., Янк. 2), кынапе́лька ’тс’ (Бяльк.). Рус.смал.конопе́ль ’тс’, да каноплі (гл.). Названы паводле падабенства кветкі (мяцёлкі) да канаплянага семя.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазініцалясная ’лясная незабудка, Myosotis silvatica Hoffm.’ (маг., Кіс.). Утворана ад лазін‑ы (< Įlozen ) і суф. ‑іц‑а. Да лаза (гл.). Матывацыя: падабенства сцяблоў кветкі (20–40 см) да галін лазы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́бачнік ‘крапінец чубаты, Polygala comosa Schkuhr’ (даўг., Сл. ПЗБ), tʼubačńik ‘палявая расліна’: sʼʼcʼʼabło і tam … jak trʼubačkʼi takʼija try cʼʼvʼatki (Брасл. сл.). Названы паводле формы кветкі, падобнай да тубы (цюбіка), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУЗУ́ЛЬНІК (Ligalaria),
род кветкавых раслін сям. астравых. Больш за 150 відаў. Пашыраны ў пазатрапічных абласцях Еўропы і Азіі (пераважна ва Усх. і Цэнтр. Азіі). На Беларусі ў Цэнтр.бат. садзе АН інтрадукаваны 4 віды: бузульнік Віча (L. veitchiana), зубчасты (L. dentata), Пржавальскага (L. przewalskii) і прыгожы (L. speciosa).
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 1 м з кароткім тоўстым карэнішчам і прамастойным сцяблом. Лісце суцэльнае, зубчастае, чаргаванае, прыкаранёвае — на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтыя, аранжавыя, у кошыках (адзіночных або сабраных у гронкі, мяцёлкі і шчыткі); краявыя кветкі язычковыя, песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя, двухполыя. Плод — сямянка з чубком. Кветкава-дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РАНАВА (Людміла Пятроўна) (н. 29.7.1944, г. Рубцоўск, Расія),
бел. графік. Скончыла маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1967). Працуе ў галіне акварэлі і пастэлі. Створаны ёю фантаст.-казачны свет вобразаў навеяны літ. творамі або ўласнымі ўяўленнямі; мнагамернасць вобразнасці набліжае творы да традыцый сімвалізму. Сярод твораў: «Над возерам» (1967), «Марс. Зямляне» (1969), «Стары Віцебск» (1981), «Сінія кветкі» (1990), «Нацюрморт са званочкамі» (1991), «Кветкі і кераміка» (1992), «Кентаўр», «Флора» (абодва 1994), «Іншыя светы» (1995); серыі «Восень» (1975), «Фантастыка» (1977), «Крылатыя» (1993), «Багі — прывіды цемры» (1996) і інш.