ГРЫБ (Кузьма Пятровіч) (1911, в. Сінск Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 29.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). З чэрв. 1943 на Зах. і Паўд.-Зах. франтах. Камандзірстралк. ўзвода мал. лейтэнант Грыб вызначыўся ў 1943 у баі каля в. Куцавалаўка Кіраваградскай вобл. (Украіна): адзін з першых фарсіраваў Дняпро, уварваўся ў сяло, на захопленым плацдарме паранены адбіваў контратакі ворага, пакуль не загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАЎ (Васіль Пятровіч) (1922, в. Бярозаўка Бялёўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 12.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір кулямётнага разліку ст. сяржант Ж. у ліп. 1944 у баі за г. Масты Гродзенскай вобл. агнём са станковага кулямёта адбіў 3 контратакі праціўніка, адрэзаў яго пяхоту ад танкаў, гранатамі падбіў танк, пад другім загінуў сам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РБУТ (Пётр Юльянавіч) (29.9.1908, г. Пінск Брэсцкай вобл. — 4.2.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1941). З 1931 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўд., 4-м Укр. франтах. Камандзіртанк. брыгады палкоўнік К. вызначыўся ў лютым 1944 у прарыве варожай абароны на Нікапальскім плацдарме (Украіна). Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЗЮКО́Ў (Пётр Ільіч) (2.1.1909, г Гомель — 30.1.1945),
Герой Сав. Саюза (1945), палкоўнік (1943). Брат А.І.Лізюкова. Скончыў Ленінградскую артыл. школу (1941). У Чырв. Арміі з 1927. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Ленінградскім, 3-м Бел. франтах: камандзірартыл. дывізіёна, знішчальна-процітанк. артыл. палка, брыгады. Брыгада на чале з Л. вызначылася ў баі ва Усх. Прусіі. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ЦІН (Фёдар Пракопавіч) (13.4.1913, в. Шпылёўшчына Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.11.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1943 у партызанах, з 1944 на фронце. Камандзірстралк. аддзялення сяржант Н. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Чавускага р-на Магілёўскай вобл. У 1945—63 старшыня калгасаў, да 1973 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЖНО́Ў (Валянцін Сцяпанавіч) (31.1.1915, г. Санкт-Пецярбург — 24.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. вучылішча сувязі (1942). На фронце з 1942. Камандзір узвода сувязі ст. лейтэнант Н. вызначыўся 28.9.1943 у Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., дзе наладзіў тэлеф. сувязь з захопленым плацдармам, пераправіў туды боепрыпасы, неаднаразова ўзнімаў байцоў у атаку. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адрапартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Аддаць рапарт; далажыць пра што‑н. па правілах вайсковай службы. Дзяжурны па часці гучна адрапартаваў палкоўніку і саступіў убок, даючы дарогу.Алешка.— Таварыш камандзір узвода, — адрапартавала Рыма, — заданне выканана, варожы эшалон, які ішоў на фронт, падарваны.Васілеўская.//перан.Разм. Коратка паведаміць пра што‑н. — Ёсць маскоўская, старка, кагор, катлеты і мяса тушанае, — завучаным тонам адрапартавала.. [афіцыянтка] прыезджым.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кватарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Часова жыць у каго‑н., наймаючы кватэру, памяшканне. Нават у дзедавай хаце кватараваў начальнік чырвоных, камандзір батальёна, чым дужа ганарыўся дзед Талаш.Колас.Дзесяцігодку Веньямін канчаў у мястэчку, за дванаццаць вёрст ад роднай вёскі. Кватараваў у знаёмых настаўнікаў.Навуменка.
2. Размяшчацца, быць на пастоі (пра войска). Артылерыйскі полк, які кватараваў у нашым гарадку, застаўся верным стаўцы.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распараджа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да распарадзіцца.
2. Кіраваць, ведаць кім‑, чым‑н. [Навучэнка:] — Калі б я распараджаўся .. [Рабушкам], а то ён сабе гаспадар, што захоча, тое і робіць.Новікаў.Праўда, сам Базыль ужо не мог упраўляцца з лодкаю, ёю распараджаўся старэйшы сын Паўлюк.Колас.// Весці сябе як гаспадар, камандзір; камандаваць. [Аксіння] ніколькі не здзівілася таму, што .. [Шашура] распараджаецца, і паслухмяна пайшла дахаты.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падрыўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да падрыву, узрывання. Падрыўныя работы. □ [Віктар] вывучаў падрыўную справу, авалодваў усімі відамі зброі, пазнаваў тайны разведкі ў тылу ворага.Шчарбатаў.// Які робіць падрывы, узрывы. Іван Груздовіч, былы настаўнік і камандзір падрыўной групы партызанскага атрада, загінуў смерцю героя вясной сорак трэцяга года.Шамякін.
2.перан. Накіраваны на падрыў чаго‑н.; шкодніцкі. Падрыўная дзейнасць імперыялістычных разведак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)