Ара́ты. Тыпова беларускае пераўтварэнне ст.-бел. ратай, оратай, адлюстроўваючых праслав. *ortajь (< *or(ti) + (t)‑ajь) па ўзору памагаты, прыганяты. Ратай, аратай — архаізмы (Шадурскі, дыс., 261), якія адзначаюцца і ў дыялектах (Смул., 160–161). Форма ратай, як і літ. artójas, адносіцца да агульнага балта-славянскага фонду (Траўтман, 13; Фрэнкель, 17; Смулкова, Лекс. балтызмы, 37). Меркаванні Мартынава (Лекс. балгызмы, 24) аб магчымасці запазычанага характару гэтага слова з балт. выклікаюць пярэчанні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ма́цер, ма́цяр ’матка’ (Нас., Яруш., Касп., Пан. дыс.; докш., Янк. Мат.; пух., З нар. сл.; ДАБМ, к. 89). Укр. ма́тір, рус. ма́терь, польск. macierz, н.-луж. maśeŕ, в.-луж. maćer, славац. mater, серб.-харв. дыял. матер, макед., балг. матер, матър. Прасл. materь — форма з ускоснага (вінавальнага) склону лексемы mati > ма́ці (гл.); гэты пераход адбыўся пад уплывам асноў назоўнікаў на ‑i. Сюды ж ма́цер‑божое слёзкі ’дрыжнік сярэдні, Briza media L.’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зірну́ць ’паглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус. кур., арл., калуж. зырнуть ’кінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял. зы́ркнуть, укр. зирну́ти, зи́ркнути, польск. zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв. зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед. ѕирне ’зірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус. подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёння ‘сягоння (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Гарэц., Сцяшк.; смарг., ашм., чэрв., Сл. ПЗБ; ЛА, 2), сёння, сёнё, сённі ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сёні ‘тс’ (Янк. 1, Жд. 1), сёнійка (Гарэц.), сёнечы ‘тс’ (Бір. дыс., Сл. ПЗБ), сёніка, сённіка ‘тс’ (Сцяшк.), сёнячы ‘тс’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Нар. лекс.). Слова ўтварылася ў выніку сцягнення сягоння (гл.); гл. Карскі 2–3, 74; 1, 270: ваўк. siōni (Федар. 1) < śehóńi.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляга́вы 1 ’пародзісты (аб сабаку)’ (Сцяшк.), ст.-бел. лекгавый. Запазычана са ст.-польск. legawy pies ’выжал — сабака, які навучаны класціся на месца і віляць хвастом тады, калі ён пабачыць птушку, на якую палююць’ (Слаўскі, 4, 113–114; Фасмер, 2, 473; Булыка, Лекс. запазыч., 143; Кохман, 81).
Ляга́вы 2, люга́вы, люга́ўка ’той, хто ўхіляецца ад цяжкай працы’ (Пан. дыс.; дзятл., Сцяшк. Сл.). Відаць, паланізм, параўн. польск. legawy ’той, хто любіць вылёжвацца, гультай, соня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бары́ш ’магарыч; прыбытак’ (Касп., Шат., Нас., Выг. дыс., Бір. Дзярж., Федар., 4, Інстр. III, барышы́ — Гарэц.). Ст.-бел. барыш (з XVI ст., Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.). Рус. бары́ш, укр. бари́ш. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., крым.-тат. baryš ’мір, прымірэнне’. Бернекер, 45; Праабражэнскі, 1, 18; Фасмер, 1, 129). Ёсць і іншая версія: запазычанне іменна з тат. мовы, гл. Шанскі, 1, Б, 50, там і літ-ра). Няяснае ўтварэнне бары́шнае ’агародніна’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Браск ’досвітак’ (Мар. дыс.). Марозаў, там жа, лічыць, што гэта паланізм. Параўн. польск. brzask ’тс’. Хоць тэарэтычна браск можа быць і бел. словам (параўн. рус. брезг ’тс’, бре́зжит ’світае’, чэш. břesk, ст.-слав. пробрѣзгъ і г. д. — слав. *brězg‑; аб слав. словах гл. Фасмер, 1, 211), усё ж на бел. глебе яно ізаляванае (акрамя таго, у бел. мове было б брэск). Укр. дыял. бряск ’бляск’ таксама з польск. (гл. Рыхардт, Poln., 37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мы́дзель, мыдэль ’укладка ў полі з 10 снапоў’ (пруж., ДАБМ, к. 286; Бес.), мыдлі ’ўкладка снапоў з 10–12 штук’ (пруж., Выг. дыс.; лях., Бел. хр. дыял.), мыдзеляк ’мэндлік’ (Федар. 6), мыдля ’тс’ (ц.-зах.-бел., ДАБМ, к. 286; Сл. ПЗБ, Сцяц.), лях. мыдлячка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Усе з польск. mędel, mędl, mendel(ek) ’пятнаццаць штук снапоў, пастаўленых разам’, якія з паўн.-ням. Mandel ’мэндлік’, ’пятнаццаць штук’ < с.-лац. mandala ’кошык, каробка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абла́м 1 ’футра’ (Нас., Гарэц.), аблям ’тс’ (Бір. дыс.) < польск. błam ’адно футра’, якое ў сваю чаргу з ням. Flamme, Flamm ’тс’ (Брукнер, 30). Форма аблям сведчыць аб кантамінацыі з аблямаваць, аблямоўка (гл.).
Абла́м 2 ’бруствер’ (Гарэц.), ’аблава’ (Касп.). Магчыма, да аблам 1 з семантычным пераходам: аблямоўка (на вопратцы) > аблямоўка ’паласа’ > аблямоўка ’акружэнне, аблава’. Аднак больш верагодна, што гэта калька або запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. lamataĩ ’пастка, сіло’, лат. lamatas ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўкрыне́ц ’неўрадлівая глеба’ (лун., Шатал.), жоўкрэнец ’пясчаны грунт, пясок’ (пін., Яшкін, 65), жо́вэнец ’жоўтая зямля’ (пін., Нар. лекс., 101), жоўклінец, жоўцінец, жоўрэне́ц (палес., Выг. дыс.). Сувязь з жоўты можа быць другаснай. Варыянтнасць форм на невялікім (зах.-палес.) арэале сведчыць, магчыма, аб пошуку народна-этымалагічнага тлумачэння няяснага слова. Параўн. жаўква, жаўклець з некалькі шырэйшым распаўсюджаннем. Ці не звязана з жоўклы ’сапсаваны, кепскі’; гл. жоўкнуць. Далейшая кантамінацыя вяла да змен у значэнні, звязаных з ’жоўты’ > ’пясок’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)