1. Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае. [Палкоўнік:] — Тут сёння цяжка, а ўвогуле справы нашы ідуць вельмі добра.Новікаў.Федзя думаў аб тым, што Алесь і Валодзя ўвогуле добрыя хлопцы.Ваданосаў.
2. Заўсёды, ва ўсіх выпадках; зусім. [Стэфе] хацелася, каб свята ўвогуле не было.Савіцкі.Ніхто пабочны сюды не заглядваў — грамадзянскаму насельніцтву ўвогуле было забаронена хадзіць у лес.Няхай.
3. Ужываецца ў значэнні абагульняючага слова перад заключэннем, вывадам, падагульненнем. — Не, я больш не буду, — прыгубіўшы шклянку, адсунуў яе ад сябе Ваўчок. — Ды і ўвогуле ўжо хопіць, пара, мне здаецца, і па спачын.Хадкевіч.
4.узнач.пабочн. У цэлым, у выніку. [Люба:] — Не дрэнны, увогуле, хлопец, і далікатны і ўважлівы.Лынькоў.Увогуле — вячэра адняла цэлую гадзіну.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
удзя́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчувае, выказвае ўдзячнасць. Удзячны чытач. □ Мажэйка быў удзячны Івану за тое, што ён падтрымліваў Святлану ў цяжкія дні.Шахавец.[Лабановіч:] — Я вельмі і вельмі ўдзячны за дапамогу, якую вы абяцаеце мне.Колас.[Ваня:] — Век буду ўдзячны, толькі памажыце.Новікаў.// Які прасякнуты ўдзячнасцю, выяўляе ўдзячнасць. Удзячны позірк. Удзячная ўсмешка. □ Многа яшчэ чуецца прыемных і ўдзячных слоў у адрас старога пастуха Ферапонта.Ракітны.— Жэнечка... родны мой... — шапнула [Ліда] і адразу .. заплакала ўдзячнымі слязамі маткі.Брыль.Ва ўдзячнай памяці мінчан навечна астануцца імёны герояў.«Полымя».
2.перан. Які абяцае добрыя вынікі, плён; можа апраўдаць затрачаныя сілы, сродкі. Удзячная тэма. □ Алёша .. лічыў, што больш паэтычнай, больш радаснай і ўдзячнай працы, як праца камбайнера, на свеце няма.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
kind
I[kaɪnd]
adj.
1) до́бры; ве́тлы, прыве́тны; спрыя́льны
kind words — до́брыя, добразычлі́выя сло́вы
a kind and gentle heart — спага́длівае й чу́лае сэ́рца
2) ласка́вы
be so kind — бу́дзь ласка́вы, калі́ ла́ска
3) ува́жлівы, ува́жны, чу́лы, клапатлі́вы
a kind master — клапатлі́вы гаспада́р
II[kaɪnd]
n.
1) гату́нак -ку m., род -у m.
2) паро́да f.
•
- in kind
- kind of
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
обстоя́тьнесов., безл. ісці́, знахо́дзіцца ў ста́не (чаще всего эти слова совсем опускаются);
дела́ у меня́ обстоя́т хорошо́ спра́вы мае́ іду́ць до́бра, спра́вы мае́ знахо́дзяцца ў до́брым ста́не, спра́вы мае́до́брыя;
всё обстои́т благополу́чно усё до́бра;
со здоро́вьем у меня́ обстои́т кра́йне пло́хо здаро́ўе маё ў ве́льмі дрэ́нным ста́не, са здаро́ўем у мяне́ ве́льмі дрэ́нна.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́явіцца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Наглядна праявіцца; паказацца (пра што‑н. скрытае). У хлопца выявіліся добрыя арганізатарскія здольнасці, старанне, настойлівасць і акуратнасць у рабоце.Кулакоўскі.//Разм. Паказаць сябе. Макар Лагун ужо не раз казаў Сцёпку, чаму ён не ў ячэйцы, .. і чаму не выявіўся нічым, як бязбожнік.Колас.// Выкрыцца, стаць відавочным. Выявіліся недахопы. Выявілася нястача грошай.
2.безас.(звычайнаўспалучэннісазлучнікам «што»). Аказацца на самай справе, у выніку чаго‑н. Ужо з першых крокаў выявілася, што такое заданне даць лягчэй, чым яго выканаць.Якімовіч.Калі праверылі людзей, то выявілася, што ўсе былі ў зборы.Мележ.Як выявілася, рыбакі паехалі ў сяло.Краўчанка.
3.Разм. Выпісацца адкуль‑н. Выявіцца з дамавой кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1.атаксамапракаго-што,абкім-чым і здадан.сказам. Распытваючы, назіраючы, дазнацца пра што‑н. — Я адзін пайду, — ціхім голасам сказаў Грышка, — я як бачыш аб усім разведаю...Чарот.Гаспадару кватэры даручылі разведаць, калі будзе аперацыя.Чорны.// Здабыць звесткі аб праціўніку і занятай ім мясцовасці. Чарговым заданнем, якое даў Далідовічу камандзір атрада, было разведаць гарнізон у вёсцы Гаць.Шахавец.Між тым праціўнік дакладна разведаў абаронныя лініі падраздзяленняў і ўвёў у бой мінамёты.Кулакоўскі.
2. Зрабіць абследаванне чаго‑н. са спецыяльнай мэтай. Разведаць дарогу. □ [Вадзім:] — Слухай, Мікола, паехалі сёння ноччу рыбу паловім. Я вазьму маторку, заеду да цябе. Я тут разведаў добрыя мясціны.Гаўрылкін.// Знайсці, адшукаць (залежы, радовішча чаго‑н.) у выніку спецыяльнага даследавання. Разведаць запасы калійнай солі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
энергі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Поўны энергіі (у 2 знач.); дзейны, актыўны. Прафесар глядзеў на студэнтаў і радаваўся, што гэтыя маладыя, шчаслівыя, энергічныя людзі панясуць яго веды ва ўсе канцы Радзімы.Дуброўскі.Сцяпан Фёдаравіч выявіў сябе спрытным камандзірам і энергічным чалавекам.Мележ.// Які выражае актыўнасць, дзейную сілу. Барады ў старшыні няма і вусы выйшлі слаба, але твар энергічны і досыць прыгожы.Колас.// Прасякнуты сілай, энергіяй. Валатовіч энергічным рухам адсунуў ад сябе попельніцу, паперы.Шамякін.Яшчэ да таго, як паступіў у спартыўную школу, не раз, сустрэўшы на вуліцы, я захапляўся .. фігурай [Левандоўскага], даведзенай да дасканалай сіметрыі і прапорцыі. Таксама кідаліся ў вочы яго энергічная хада і добрыя манеры.Карпюк.
2. Рашучы, настойлівы. У адзін міг, відаць, па трапнаму загаду Адамчука, энергічным кідком рушыла наперад першае аддзяленне.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
afford
[əˈfɔrd]
v.t.
1) магчы́, мець магчы́масьць, дазваля́ць сабе́
We can’t afford a new car — У нас няма́ гро́шай на но́вае а́ўта
A busy man can’t afford a delay — Заня́ты чалаве́к ня мо́жа чака́ць
2) дава́ць, забясьпе́чваць, прыно́сіць, радзі́ць
Our garden affords a good supply of fresh vegetables — Наш гаро́д дае́до́брыя збо́ры сьве́жае гаро́дніны