гу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Рытмічна калыхацца, гайдацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз. Пан курыў, седзячы ў круглым крэсле, і .. гушкаўся назад, наперад, назад, наперад. Галавач. На хвалях гушкаецца мяч. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абву́глены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абвугліць.
2. у знач. прым. Абпалены зверху. Абвугленыя сцены. □ Печы стаялі пасярод абвугленых недагарэўшых галавешак. Галавач. Чорныя пальцы абвугленых дрэў у твар мне крычалі: «Нашто пакідаеш?» Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрашэ́ціць, ‑шэчу, ‑шэціш, ‑шэціць; зак., каго-што.
Пакрыць скрозь дзіркамі, прабіць у многіх месцах. Зрашэціць кулямі сцяну. □ — І не шкадую, што вось так мяне зрашэцілі, — вёў рукой па сваім твары [Тарэнта], паказваючы сляды даўніх ран. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́жачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Памянш. да дзежка; невялікая дзежка. Лазарыха наліла на патэльню з дзежачкі цеста і ўслухоўваецца ў сварку. Галавач. Зеленаватыя рыжыкі складаліся ў дзежачкі, гліняныя слоікі, саліліся. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́лкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць палкага. Малады, энергічны,.. [Алесь] палкасцю сваіх слоў умеў пераканаць сялян у праўдзівасці таго, пра што казаў, і яны паважалі яго за гэта. Галавач. Чуеш сэрца ўстрывожаны стук, Бачыш палкасць гарачых вачэй... Таўбін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасалаве́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Невыразны, мутны ад стомленасці, ап’янення і пад. (пра вочы). Старшыня зірнуў на Дыбуна пасалавелымі вачыма і ўзняўся з прызбы. Галавач. [Штрайх] дробнымі глыткамі пасмоктваў каньяк і пасалавелымі вачыма пазіраў на двор. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перагарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які перагарэў. Сярод шуму і гуду пажару, трэску і грукату падаўшых перагарэлых бэлек і сцен чуліся распачлівыя, надрыўныя крыкі людзей. Колас. Засланка ўпала на памост, пад ногі .. [маці], забра[здж]эла ржавай перагарэлай бляхай. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сельсаве́тчык, ‑а, м.
Разм. Работнік сельскага Савета. З-за стала сельсаветчык гаворыць сходу: — Збіраецеся вы ўжо колькі раз. Трэба вырашыць, як зрабіць, ці ў калектыў пойдзеце, ці ўсе за хутары свае крычаць будзеце яшчэ. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блёкат, ‑у, М ‑каце, м.
Ядавітая расліна сямейства паслёнавых з шырокімі лістамі і жоўтымі кветкамі; выкарыстоўваецца ў медыцыне. Пад платамі вырасла густая і высокая крапіва, а за імі шыракалісты зялёны блёкат. Галавач.
•••
Блёкату аб’есціся гл. аб’есціся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́чысціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.
1. Зрабіць чыстым. Вычысціць зубы. Вычысціць двор.
2. Уст. Выключыць са складу чаго‑н.; выгнаць. [Смачны:] — Піша [студэнт], што ў іх выкрылі і вычысцілі ў тэхнікуме сына былога буйнога памешчыка. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)