БАРА́НАЎ (Ермалай Максімавіч) (ліп. 1892, в. Кайкава Мінскага р-на — 1942),
удзельнік камуніст. падполля ў гады грамадз. вайны, ваен. інтэрвенцыі, патрыят. падполля ў Вял.Айч.вайну. З 1914 у арміі. З вясны 1918 старшыня Кайкаўскага падп. падрайкома РКП(б), нач.партыз. атрадаў. У Айч.вайну ўдзельнічаў у стварэнні Мінскага патрыятычнага падполля, наладжваў сувязь з партызанамі. Летам 1942 нам.нач. зоны Варашылаўскага падп. РК КП(б)Б, узначальваў падп. арг-цыю ў Пушкінскім пасёлку Мінска. 7.10.1942 схоплены фашыстамі і закатаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЗЕЛ, Вісель (Wisel) Элі (н. 30.9.1928, г. Сігету-Мармацыей, Румынія), амерыканскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Праф. іудаістыкі Сіці-каледжа ў Нью-Йорку (з 1972). Скончыў Сарбону. У 2-ю сусв.вайну вязень канцлагераў Асвенцім, Бухенвальд. З 1956 у ЗША. Піша пераважна па-французску. Большая ч. яго твораў («І свет маўчаў», 1956; «Дзень», 1961; «Песня мёртвых», 1966 і інш.) звязана з тэмай катастрофы еўрап. яўрэйства. Аўтар тэрміна «халакост» (татальнае знішчэнне яўрэяў у 2-ю сусв.вайну). Нобелеўская прэмія міру 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАЎ (Аляксей Ільіч) (19.1.1923, в. Капцева Смаленскай вобл., Расія — 30.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч.вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў палкавую школу танкістаў. У Вял.Айч.вайну на фронце з 1944. Вызначыўся 30.6.1944 пры вызваленні Барысава: экіпаж танка — камандзір П.М.Рак, механік-вадзіцель АА.Пятраеў, радыст Д. — прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадзін вёў бой, вызваліў 200 чал. ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве экіпажу танка пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІКАЎ (Пімен Рыгоравіч) (25.7.1906, г. Мікалаеў, Украіна — 26.11.1996),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваенна-тэарэтычную (1933) і Арэнбургскую ваен.авіяц. школы лётчыкаў (1934). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Волхаўскім, Паўд., Зах., 1-м і 2-м Бел. франтах. Старшы штурман штурмавой авіяцыі маёр К. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Рагачова, Бабруйска, Мінска, Слоніма, ліквідацыі груповак праціўніка ў бабруйскім «катле». Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРСА́НАЎ (Аляксандр Васілевіч) (23.12.1898, г. Казань, Татарстан — 18.11.1994),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, ген.-м. (1943), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу (1926), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр. і Бел. франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра, вызваляў Брагінскі р-н, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1974 прарэктар БДУ. Ганаровы грамадзянін г.п. Брагін, г. Калінкавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗАЎКО́Ў (Іван Аляксандравіч) (6.6.1903, г. Барысаглебск Варонежскай вобл, Расія — 17.8.1989),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1967). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1939). У Чырв. Арміі з 1923. У Вял.Айч.вайну на Зах., Цэнтр., Бел., 1-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Лоева, Рэчыцы, Мазыра, Калінкавіч. У ноч на 16.10.1943 стралк. дывізія на чале з К. вызначылася пры фарсіраванні Дняпра ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл. Да 1969 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НІН (Міхаіл Сяргеевіч) (28.12.1899, в. Палуціна Антропаўскага р-на Кастрамской вобл., Расія — 24.1.1960),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1953). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931). У Вял.Айч.вайну на Зах., Бранскім, Данскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах: нач. штаба механіз. корпуса, арміі, фронту. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні аперацый па разгроме фаш. войск у час Беларускай аперацыі 1944. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАНО́СЕЦ,
клас баявых надводных караблёў, прызначаных для знішчэння суднаў мінна-тарпеднай зброяй. Меў для самаабароны дробнакаліберныя гарматы або мітральезы (карцечніцы). Папярэднікі М. — катэры з жэрдкавымі мінамі, якія выкарыстоўваліся ў грамадз.вайну 1861—65 у ЗША і рус.-тур.вайну 1877—78, і мінаноскі — невял. караблі для дзеянняў каля берагоў, узброеныя самарушнымі мінамі — тарпедамі. Удасканальванне М. прывяло да стварэння мінных крэйсераў (канец 19 ст.), эскадраных мінаносцаў (перад 1-й сусв. вайной).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́ДНІКАЎ (Міхаіл Сідаравіч) (15.4.1913, с. Новапакроўка Іжморскага р-на Кемераўскай вобл., Расія — 24.7.1995),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч.вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1970). Скончыў Ваенна-юрыд. акадэмію (1953). З 1931 у пагранвойсках, АДПУ, НКУССССР. У Вял.Айч.вайну з 1941 камандзір батальёна асобага прызначэння, камандзір спец. атрада, партыз. брыгады «Няўлоўныя», з мая 1943 у войсках НКУС, КДБ. Аўтар кніг «Няўлоўныя» (1961), «Няўлоўныя» дзейнічаюць» (1965), «Асобае заданне» (1969), шэрагу п’ес, кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГО́ЗНЫ (Зіновій Захаравіч) (10.5.1901, г. Орша Віцебскай вобл. — 12.1.1990),
генерал-маёр (1940). Скончыў камандныя курсы (1920), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1931, 1935). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20 на Паўд., Зах. франтах. У сав.-фінл.вайну 1939—40 нач. штаба корпуса. У Вял.Айч.вайну з 1941 на Бранскім, Паўд.-Зах., Варонежскім, 1-м і 2-м Укр. франтах: камандзір корпуса, нач. штаба арміі. Да 1954 у Сав. Арміі і на выкладчыцкай рабоце.