ударя́ться

1. удара́цца, бі́цца; (стукаться) сту́кацца;

2. (попадать во что) сту́кацца (у што, аб што);

3. перен. (начинать усиленно заниматься чем-л.), разг. бра́цца (за што-небудзь); пуска́цца; пачына́ць (рабіць што-небудзь);

4. перен., разг. кі́дацца; пуска́цца; см. уда́риться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

tangle

[ˈtæŋgəl]

1.

v.t.

1) блы́таць, зблы́тваць і́ткі)

2) заблы́тваць; зьбіва́ць з панталы́ку

2.

v.i.

1) заблы́твацца

2) бі́цца, свары́цца

3.

n.

1) не́шта заблы́танае

2) блытані́на f.

a tangle of contradictory statements — блытані́на супярэ́члівых выка́званьняў

3) ку́длы pl., скудла́чаныя валасы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Viser

[vi-]

n -s, -e

1) забра́ла

das ~ lüften — падня́ць забра́ла; паказа́ць свой твар

mit ffenem ~ kämpfen — бі́цца з падня́тым забра́лам; перан. выступа́ць з адкры́тым забра́лам, змага́цца ў адкры́тую

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

rufen

1. vt (і)рва́ць, вырва́ць, цяга́ць, ту́заць;

sich (D) die Hare ~ рваць на сабе́ валасы́;

j-n ~ цяга́ць [ту́заць] каго́-н. за валасы́

2. ~, sich бі́цца, ту́зацца; свары́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск. dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел. ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл. *dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавя́ць, смал. перевя́ть ’парваць, перацерці (пра вяроўку, ліну)’ (Этимология–1981, 72). Да пера- (гл.) і вять ’рваць, церці’, якое да прасл. *vęti < і.-е. u̯en‑ ’біць, раніць’, гоц. wunds ’раніць’, англ. wen (< прагерм. *wanja), кімр. ym‑wanбіцца, змагацца’, карнуэлск. gwane ’праколванне’, англ.-сакс. Wenn ’пухліна’, ’гуз ад удару’ і інш. < і.-е. *u̯a‑/*u̯o‑/*u̯ə‑, параўн. лат. vâts ’рана’, літ. votìs ’адкрытая скула, нарыў’. З гэтым дзеясловам са значэннем ’рваць, церці’, рус. валаг. вя́ха ’куча, бярэмя, ноша’, а таксама ’ўдар, аплявуха, грымак, кухталь’ (семантыка ’біць’) звязваецца бел. полац. вяхотка2 (гл.) ’чарада, куча’, якое ў ЭСБМ (2, 336) падаецца з паметай “няясна” (Гарачава, Этимология–1981, 72–74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pchen

vi

1) (an A) сту́каць (аб што-н.)

an die Tür ~ — сту́каць у дзве́ры

es [man] pocht — сту́каюць

2) бі́цца (пра сэрца)

3) перан. (auf A) выхваля́цца (чым-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

kilen

1.

vt

1) заганя́ць клін; расшчапля́ць; разм. (ад)лупцава́ць

2) (für A) разм. вербава́ць (куды-н.)

2.

(sich)

1) (durch A) прабіва́цца, праціска́цца (праз што-н.)

2) бі́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

ры́ба, -ы, мн. -ы, рыб, ж.

1. Вадзяная пазваночная жывёліна з канечнасцямі ў выглядзе плаўнікоў, якая дыхае жабрамі.

Касцявыя рыбы.

Драпежная р.

Рачная, марская р.

Біцца як р. аб лёд (пакутліва шукаць выйсце з цяжкага становішча; разм.). Адчуваць сябе дзе-н. як р. ў вадзе (натуральна, проста, добра; разм.). У каламутнай вадзе рыбу лавіць (перан.: мець выгаду, карыстаючыся няяснасцю абставін; разм., неадабр.).

2. Частка тушы (тушкі) такой жывёліны, якая ўжыв. ў ежу.

Смажаная, вэнджаная, салёная р.

Р. пад марынадам.

|| памянш. ры́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (ласкавы зварот да жанчыны, дзіцяці; разм.).

|| прым. ры́бны, -ая, -ае і ры́бін, -а (да 1 знач.).

Рыбная лоўля.

Рыбная прамысловасць.

Рыбныя катлеты.

Рыбны дзень (у які гатуюцца рыбныя, а не мясныя стравы). Рыбіна луска.

Рыбін тлушч (вадкі тлушч з печані трасковых рыб).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прычы́на, ‑ы, ж.

1. З’ява, акалічнасць, якая служыць падставай чаго‑н., выклікае або абумоўлівае другую з’яву. Прычына хваробы. Прычына звальнення з работы. □ Ці наверадзіў яе, .. ці якая другая прычына, але нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас.

2. Падстава, зачэпка для якіх‑н. дзеянняў, учынкаў. [Сімон] любіў смяяцца, і для гэтага яму не трэба было шукаць асаблівай прычыны. Самуйлёнак. Сымоніха з Лявоніхай маюць вялікі спрыт прыдумваць на кожны раз новыя прычыны, за што цалавацца і за што біцца. Бядуля.

•••

Без дай прычыны гл. даць.

З прычыны чаго — у выніку чаго‑н., з-за чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)