Нашыўка з галуну ў выглядзе вугла на левым рукаве адзення салдат і малодшых афіцэраў (колькасць гэтых нашывак абазначае колькасць гадоў звыштэрміновай службы). Валока.. агледзеў.. пакамечаную, абсыпаную пылам постаць [ворага] з яфрэйтарскім шаўронам на разадраным да локця рукаве.Быкаў.
[Фр. chevron.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСІПЕ́НКА (Алесь) (Аляксандр Харытонавіч; 7.9.1919, в. Пушкары Віцебскага р-на — 6.8.1994),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культуры БССР (1979). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1955). У Айч. вайну партызан. З 1966 гал. рэдактар час. «Маладосць», з 1972 гал. рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», у 1976—80 гал. рэдактар газ. «Літаратура і мастацтва». Першы зб. апавяданняў «Лёд растае» (1958). Асн. тэмы твораў — гераізм народа ў барацьбе з фашызмам, партыз. рух, пасляваен. аднаўленне (раман «Вогненны азімут», 1965; аповесці «Жыта», 1966; «Два дні і дзве ночы», 1976; апавяданні), жыццё вёскі і горада, сац. і маральна-этычныя праблемы (раманы «Непрыкаяны маладзік», 1971—80, Літ. прэмія імя І.Мележа 1981; «Лабірынты страху», 1992; аповесці «Дысертацыя», «Няроўнай дарогай», абедзве 1957; «Паплавы», 1958; «Абжыты кут», 1963; апавяданні). Па сцэнарыях Асіпенкі пастаўлены маст. фільмы «Пяцёра адважных» (1971), «Надзейны чалавек» (1975), «Кожны трэці» (1980, з Н.Сафаравым), тэлефільм «Ясь і Яніна» (1974, з С.Паляковым), дакумент. фільм «Трывогі першых птушак» (1986) і інш.
Тв.:
Выбр. творы. Т. 1—2. Мн., 1979;
Зб. твораў. Т. 1—3. Мн., 1989—90.
Літ.:
Быкаў В. Таленавітая аповесць // Полымя. 1964. №7;
Кухараў С. Акрыленасць душы // Полымя. 1979. № 9;
Савік Л. Падзеі, час, людзі // Полымя. 1981. № 1;
Грамадчанка Т. З увагай да звычайнага // Полымя. 1983. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абме́рці, абамру, абамрэш, абамрэ; абамром, абамраце; пр. абмёр, ‑мерла; зак.
Разм.
1. Самлець, страціць прытомнасць.
2. Знямець ад нечаканага і моцнага ўзрушэння. Абмерці ад страху. □ І ён [Сотнікаў] на секунду абмёр, разгубіўшыся: па вуліцы хутка ішлі двое з вінтоўкамі.Быкаў.// Спыніцца, замерці (пра сэрца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абліпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пакрыць з усіх бакоў чым‑н. ліпкім. Боты абліпаюць граззю.// Шчыльна прылягаць. Мокрая сукенка абліпала стан Сцёпы, яе ўсю калаціла ад холаду.Барашка.Толькі пад дажджом ісці было не дужа зручна: ушчэнт мокрая куртка агідна абліпала цела.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразважа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разважаць некаторы час. [Іван] падумаў, паразважаў, а пасля.. паверыў, што і ён можа стаць чалавекам.Быкаў.Хлопцы на хвіліну затрымаліся на раздарожжы, паразважалі, па якой [дарозе] пайсці, а потым рашылі: вось гэта вядзе прама на поўдзень, трэба сюды.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑валіць; зак., што або чым.
Прывесці ў рух, злёгку парухаць; паварушыць. Ляснік прычыніў дзверцы ў печцы, пашавяліў галавешкі.Ігнаценка.Возчык пашавяліў лейцамі, конь рушыў барзджэй — дарога кіравала ўніз.Быкаў.Кірыла Фаміч падышоў да хлопчыка і гулліва пашавяліў вусамі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Працягнуць волакам. [Іван] правалок нагу па траве, стараючыся ступіць як мага натуральней, але гэта яму не дужа ўдалося.Быкаў.
2. Зацягнуць (нітку ў вушка іголкі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяцярня́, ‑і, ж.
Разм. Далонь з пальцамі; кісць. Вышэй ад Галадая ўзяўся рукою Жук, над ёю сашчапіліся вузлаватыя Янушкавы пальцы, потым — далонь Срэбнікава, за ёй шырокая Цярэшкава пяцярня.Быкаў.Бацька нязграбна, неяк усёй пяцярнёй, браў ручку і выводзіў: «Михаилъ Мыцкевичъ».С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрадве́ку, прысл.
З незапамятных часоў, здаўна; заўсёды. [Жанчына:] — Пётру? Ай, дык яго ж тут ведаюць, мы ж тут спрадвеку жывём, нашай жа тут радні паўсяла.Быкаў.Зямля сыноў! Зямля бацькоў! Што даражэй для чалавека!.. З усіх вышынь, З усіх бакоў Яна мілейшая спрадвеку.Тармола.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
струхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм.
1.каго-што. Скінуць, стрэсці каго‑, што‑н. Праклятая мурашка разгульвала ўжо між лапатак, толькі хлопец не паварушыўся, каб струхнуць яе.Быкаў.
2. Спужацца, спалохацца. [Даміра:] — Смерці я ніколі не баяўся, а тады струхнуў.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)