асадкавая горная парода з зерняў пяску, сцэментаваных гліністым, карбанатным, крамяністым, жалезістым і інш. матэрыялам. Паводле памераў зерняў і мінер. саставу вылучаюць тыя ж разнавіднасці, што і сярод пяскоў. Вылучаюць таксама аркозы, граўвакі (П. з мінералаў і абломкаў асн. вывергнутых парод, пераважна эфузіўных) і туфагенныя П. (утрымліваюць піракластычны матэрыял да 50%). Паводле ступені звязанасці вылучаюць П. слаба-, сярэдне- і моцнасцэментаваныя. Шчыльнасць 2,25—2,67 г/см³, порыстасць 0,69—6,7%, мяжа трываласці на сцісканне 30—266 МПа. Пры метамарфізме П. пераўтвараецца ў кварцыт. Шырока выкарыстоўваецца ў буд-ве (вытв-сць друзу, жвіру; як бутавы камень, сценавы і абліцовачны матэрыял), як абразіў. Кварцавы П. ідзе на выраб вогнетрывалай дынасавай цэглы, шкла, кіслотатрывалых матэрыялаў. Гл. таксама Абломкавыя горныя пароды, Псаміты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎКО́ (Баўтрук) Зарына Уладзіміраўна
(6.9.1956, Мінск — 25.2.1997),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1979). Працавала ў галіне маст. керамікі. Сярод твораў: дэкар. пластыка для Палаца культуры ў г. Барысаў (1981), афармленне вестыбюля загса Цэнтр. р-на Мінска (1985—87), Дома творчасці Саюза тэатр. дзеячаў Беларусі ў в. Астрашыцкі Гарадок (1986—88), рэстарана «Заслаўе» (1995; абодва ў Мінскім р-не); дэкар. набор (1977); кампазіцыі «Змярканне» (1985), «Зімовы дзень» (1986), «Блакітны дзень» (1987), «Паводка» (1990), «Зебры» (1993), «Дом» (1995); серыя дэкар. чайнікаў (1994), вазы «Пейзаж» (1988), «Адвечнае» (1993), «Падарожжа ў Кітай» (1995). Творы вылучаюцца пластычнасцю, актыўным узаемадзеяннем колеру з аб’ёмам, кампазіцыйнай завершанасцю, багатым выкарыстаннем тэхн. прыёмаў.
расійскі арганіст, піяніст, музыказнавец, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1966). Д-р мастацтвазнаўства (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1938, па кл.фп.; 1941, па кл. аргана), з 1942 выкладаў у ёй (з 1963 праф.). Яго выканальніцтва спалучала віртуознае валоданне арганам, маштабнасць і вобразнасць ігры, высакародную строгасць інтэрпрэтацыі. У рэпертуары творы розных стыляў і эпох: Я.Свелінка, Ф.Куперэна, І.С.Баха, С.Франка, П.Хіндэміта, А.Гедыке, Дз.Шастаковіча і інш. Аўтар рэдакцый клавірных твораў Баха, Г.Ф.Гендэля, фп. санат і канцэртаў І.Гайдна, В.А.Моцарта, К.М.Вебера, Ф.Мендэльсона, М.Рымскага-Корсакава і інш.; даследаванняў па гісторыі аргана і арганнай музыкі («Арган у гісторыі рускай музычнай культуры», 1979). Сярод вучняў А.Янчанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУД ((Rude) Франсуа) (4.7.1784, г. Дыжон, Францыя — 3.11.1855),
французскі скульптар, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў жывапісца Ф.Дэвожа ў Дыжоне (з 1798), у скульпт. Э.Голя і П.Картэлье ў Парыжы (з 1807). Зазнаў уплыў Ж.Л.Давіда. У 1815—27 працаваў у Бельгіі, у 1842 у Італіі. Аўтар манум. рэльефу «Марсельеза» («Выступленне добраахвотнікаў у 1792 годзе», 1833—36), трыумфальнай аркі на плошчы дэ Голя ў Парыжы, якія вызначаюцца абагульненасцю і адначасова глыбокай жыццёвасцю вобразаў, рытмічнай цэласнасцю і дынамікай кампазіцыі, багатай пластыкай фігур. Сярод. інш. твораў: «Меркурый завязвае сандалю», партрэтны бюст Давіда (абодва 1827), «Неапалітанскі рыбак з чарапахай» (1833), надмагіллі Г.Кавеньяка на могілках Манмартр (1845—47), Напалеона (1846), помнік маршалу Нею на плошчы Абсерваторыі (1852—53) у Парыжы.
польскі кампазітар, педагог. Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі, Берлінскай акадэміі музыкі. З 1907 дырыжор оперы і выкладчык кансерваторыі ў Львове. З 1912 за мяжой. З 1918 у Варшаве. У 1930—39 праф. Варшаўскай кансерваторыі, з 1945 — Дзярж. Вышэйшай муз. школы ў г. Катавіцы. Прадстаўнік «Маладой Польшчы». Для творчасці характэрны ўплывы позняга рамантызму і імпрэсіянізму. Яго стыль вылучаўся яркім нац каларытам, апорай на муз. фальклор імкненнем да павышанай экспрэсіі пышнасцю і сакавітасцю аркестроўкі Сярод твораў: оперы, у т. л. «Эрот і Псіхея» (1916), і балеты, у т. л. «Пан Твардоўскі» (1920), сімф. паэмы для арк., канцэрты для інстр. з арк., камерна-інстр. ансамблі, вак. цыклы, рамансы, песні, музыка да спектакляў і інш.Дзярж. прэміі Польшчы 1930, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СІН (Марк Аляксандравіч) (18.6.1921, г. Кінешма Іванаўскай вобл., Расія — 17.10.1977),
бел. кампазітар, педагог.
Скончыў Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1951, кл. кампазіцыі М.Гнесіна і А.Хачатурана). З 1951 выкладаў у Брэсцкім муз. вучылішчы, адначасова заг.муз. часткі Брэсцкага абл.драм.т-ра. Для музыкі Р. характэрны меладызм, яркая гарманічная мова, тэатральнасць, выразнасць формы. Сярод твораў: кантата «Агні на Волзе» для салістаў, хору і сімф.арк. (1951), «Святочная уверцюра» для сімф.арк. (1957), сюіты для стр.арк. (1951, 1959), Канцэрт для балалайкі з арк. (1949), Саната для скрыпкі з фп. (1954), варыяцыі на бел.нар. тэму (1956), Паэма (1960), хары а капэла, апрацоўкі нар., у т. л.бел., песень, музыка да драм. спектакляў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАКО́Ў (Мікалай Хрысанфавіч) (19.5.1811, г. Курск, Расія — 27.11.1876),
рускі акцёр. На сцэне з 1826. У 1833—41 у трупах Харкава, потым у т-рах пераважна Пд Расіі. Адзін з рэфарматараў правінцыяльнай сцэны. З 1872 у Маскве. Шмат выступаў у меладрамах, імкнуўся ўнесці ў іх праўду і дух бунтарства: Бідэрман, Ніна («Смерць і гонар», «Угаліна» М.Палявога), Кін («Кін, або Шалапуцтва і геній» А.Дзюма-бацькі) і інш. Прапагандыст рус. класічнага рэпертуару і драматургіі А.Астроўскага. Сярод роляў: Чацкі, Скалазуб («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Брускоў, Кураслепаў, Нешчасліўцаў («З чужога шалу галава круціцца», «Гарачае сэрца», «Лес» Астроўскага), Прастакоў, Скацінін («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля), Вырын, Млынар («Станцыйны даглядчык», «Русалка» А.Пушкіна) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКАЯ О́ПЕРА, Тэатр оперы (Teatro dell Opera),
адзін з лепшых оперных т-раў Італіі. Адкрыты ў 1880 у Рыме пад назвай т-р «Кастанцы» (ад прозвішча імпрэсарыо) у будынку, пастаўленым паводле праекта арх. А.Сфандрыні. З 1928 пасля рэканструкцыі — Каралеўскі оперны т-р, з 1946 сучасная назва. На сцэне т-ра ўпершыню былі пастаўлены некат. оперы П.Масканьі, Дж.Пучыні і інш., а таксама творы Дж.Расіні, Дж.Вердзі, Ж.Маснэ, В.А.Моцарта, Г.Даніцэці, К.Дэбюсі і інш. У рэпертуары т-ра таксама творы М.Мусаргскага, М.Рымскага-Корсакава, П.Чайкоўскага. На сцэне Р.о. выступалі вядомыя спевакі Х.Даркле, Б.Джыльі, Р.Страчары, М.Калас, Э.Каруза, Ф.Карэлі і інш.Сярод дырыжораў т-ра: П.Маг, Л.Матачыч, К.Франчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ГА (стараж.-сканд. saga ад segia казаць, гаварыць),
старажытна-ісландскія празаічныя апавяданні. Захаваліся ў запісах 2-й пал. 12—14 ст. Адрозніваюць 3 віды С. Найб. своеасаблівыя з іх т.зв. родавыя С., ці «сагі аб ісландцах». Для іх характэрны гіст. і быт. рэалізм, эпічная прастата, глыбокі псіхалагізм. Асн. сюжэт — родавыя разлады. Аўтарства гэтых С. не выяўлена. Захаваліся С. пра каралёў Нарвегіі, сярод іх аўтараў — С.Стурлусан і С.Тордарсан. Крыніцамі для іх паслужылі легенды, паэзія скальдаў, апавяданні сведкаў падзей, дакументы. С. пра епіскапаў, правадыроў Ісландыі падобны да хронік і напісаны сведкамі тагачасных падзей. У іх заўважаюцца рэліг.-маралістычныя тэндэнцыі. Рыцарскімі С. наз. празаічныя пераклады рыцарскіх раманаў. Слова «С.» выкарыстоўваецца таксама ў бел. і рус. перакладзе ў дачыненні да ірл. эпасу.
бел. мастак манум.-дэкар. мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967), у 1968—79 выкладаў у ім. Працуе ў мазаіцы, габелене, маст. афармленні інтэр’ераў. Сярод лепшых работ: мазаікі на ўнутр. паверхні Кальца Славы Кургана Славы Сав. Арміі—вызваліцельніцы Беларусі (1969), «Беларусь партызанская» на тарцы гасцініцы «Турыст» у Мінску (1973, з А.Кішчанкам), «Мір» на будынку абутковай ф-кі (1985), маст. афармленне (1975) і габелен «Квітней, Беларусь» (1981, з З.Літвінавай) у Палацы культуры аб’яднання «Хімвалакно» (усе ў Магілёве), сграфіта «Радзіма», «Космас», «Мы за мір» на жылых будынках у Мазыры (1976—78, з В.Мігалем), дэкар. рэльеф у інтэр’еры Нац.акад.т-ра імя Я.Коласа ў Віцебску (1985, з Г.Несцеравым). Працуе таксама ў станковым жывапісе.