КУЗНЯЦО́Ў (Анатоль Васілевіч) (н. 29.4.1947, г.п. Усць-Камчацк Камчацкай вобл., Расія),
бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). У 1976—81 выкладаў у БПІ. Працуе Ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. У творчасці імкнецца да перадачы ўнутр. свету чалавека і адлюстравання рэчаіснасці праз фармальна-каларыстычныя пошукі. Сярод твораў: карціны «Памяці А.Такарэўскага» (1984), «На Купалле» (1985), «Сляпы дождж», «Белы вальс», «Прысвячэнне мастаку А.Малішэўскаму» (усе 1986), «Чорнае Вурада» (1988), «Памяці душы» (1989), цыкл «Язычніцкія дывертысменты» (1995), цыкл нацюрмортаў «Белая сюіта» (1984), «Нацюрморт з чашамі» (1985), «Святочны нацюрморт» (1987), пейзажы «Стары горад» (1983), «Старая лазня» (1986), «Бабіна лета» (1987), «Начное возера» (1988), партрэты «Alter Ego» (1979), аўтапартрэт (1986) і інш.
М.М.Паграноўскі.
т. 8, с. 561
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)