1.‑у, м. Найменшая колькасць. [Зыбін:] — Шлях наш правільны, я ўпэўнен. Трэба прастоі станкоў скараціць да мінімуму.Мележ.
2.‑у, м. Сукупнасць ведаў або мерапрыемстваў, неабходных у якой‑н. галіне. Кандыдацкі мінімум. Тэхнічны мінімум.
3.узнач.прысл. Сама менш; мінімальна. Як мінімум, трэба было разведаць, ці сапраўды фон Крубер спыніўся ў Сінілаве.Шахавец.
4.узнач.нязм.прым. (ужываецца пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны. Праграма-мінімум.
•••
Пражытачны мінімум — мінімальныя сродкі, неабходныя для існавання.
[Лац. minimum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.
1. Качаючы, зрабіць, прыгатаваць нейкую колькасць. Накачаць галушак. □ [Тхорык:] — Пайду, мне трэба яшчэ шроту накачаць.Кулакоўскі.
2. Выгладзіць пры дапамозе качалак у нейкай колькасці (пра бялізну і інш.).
3.перан.Разм. Напаіць зусім п’яным. От я аднаго разу набраў гарэлкі.., накачаў свайго механіка да таго, што не разбярэш, што ён мармыча і чаго галавой матляе.Шынклер.
4. Тое, што і напампаваць. — Хлопцы, — прашу я іх, — памажыце гору, накачайце вады са студні.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазайма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Запоўніць сабою, заняць усё, многае. Усе двары пазаймалі прыезджыя людзі.Колас.// Узяць у сваё карыстанне, скарыстаць для сваіх мэт усё, многае.
2. Захапіць нейкую колькасць чаго‑н., нейкую прастору. Бацька праз людзей даведаўся, што ехаць нам цяпер можна толькі на станцыю Парафіянава, бо папярэднія нашы станцыі пазаймалі немцы.Дубоўка.
3. Ахапіўшы, пагнаць куды‑н. усіх, многіх. Пазаймаць кароў у статак.
4. Заняць каго‑н. чым‑н. некаторы час. Пазаймаць гасцей паўгадзінкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спецыфіка́цыя, ‑і, ж.
1. Вызначэнне і пералік спецыфічных асаблівасцей чаго‑н.; размеркаванне на разрады, групы ў адпаведнасці са спецыфічнымі асаблівасцямі; класіфікацыя. Спецыфікацыя машын.
2. Тэхнічны дакумент, у якім ёсць пералік часцей і дэталей якога‑н. вырабу, а таксама ўказанні на іх колькасць, вагу, сорт і пад.; дакумент з пералікам умоў, якім павінен адпавядаць заказаны прадмет. Скласці спецыфікацыю на абсталяванне. □ [Барыс:] — Братка ты мой, колькі ж там клопату! Адгрузка, пагрузка, прыемна, разнарадкі, накладныя, спецыфікацыі — што, куды, як? — чорт яго разбярэ.Скрыган.
[Ад лац. species — від, разнавіднасць і facio — раблю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тыра́ж1, ‑у, м.
1. Розыгрыш выйгрышаў у пазыцы або латарэі. Трэці тыраж дзяржаўнай пазыкі.
2. Пагашэнне аблігацый пазыкі або іншых папер установай, якая іх выпусціла. Аблігацыя выйшла ў тыраж.
•••
Выйсці ў тыражгл. выйсці.
[Фр. tirage.]
тыра́ж2, ‑у, м.
Колькасць экземпляраў якога‑н. друкаванага выдання аднаго выпуску. Тыраж газеты. Выданне мастацкіх твораў вялікім тыражом. □ Тыраж кнігі даволі вялікі, і тое, што праз некалькі тыдняў яна ўжо знікла з прылаўкаў кнігарняў, сведчыць пра цікавасць да яе шырокага кола чытачоў.«Полымя».
[Фр. tirage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эскадры́лля, ‑і, ж.
1. Падраздзяленне ваеннай авіяцыі, якое складаецца з некалькіх звенняў самалётаў. Партызанам нічога не заставалася, як рушыць у паход без батарэй, бо адпомсціць за збіты самалёт сюды, як пасля выявілася, ляцела цэлая эскадрылля цяжкіх бамбардзіроўшчыкаў.Ваданосаў.
2. Група лётчыкаў, якія ўваходзяць у склад такога падраздзялення. [Камандзір] загадаў першай эскадрыллі адразу пасля пастраення ісці ў баракамеру.Алешка.
3.перан.Разм. Пра вялікую колькасць птушак, рыб і пад. Ля берага ў праменні сонца грэюцца эскадрыллі маленькіх рыбак.Карпюк.
[Фр. escadrille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
rise1[raɪz]n.
1. (in) павелічэ́нне, павышэ́нне;
There has been a rise in the number of the unemployed lately. Апошнім часам колькасць беспрацоўных павялічылася.
2.BrE прыба́ўка (да заробку)
3. невялі́кае ўзвы́шша, узго́рак
4. пад’ём (у розных знач.)
5. усхо́д, узыхо́д (сонца, месяца)
6. узнікне́нне, пача́так, пахо́джанне
♦
get a rise out of smb. раздражні́ць каго́-н.; вы́весці каго́-н. з сябе́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АГРАКЛІМАТЫ́ЧНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторыі па ступені спрыяльнасці кліматычных умоў для земляробства. Асн. задача агракліматычнага раянавання — вылучэнне тэрыторый (паясоў, зон, абласцей, раёнаў і г.д.), што адрозніваюцца паміж сабой асаблівасцямі клімату і ўмовамі с.-г. вытв-сці. Падзяляецца на агульнае, якое дае магчымасць вызначыць у цэлым агракліматычныя рэсурсы для сельскай гаспадаркі, і спецыяльнае, што служыць для вырашэння канкрэтных вытв. задач. Ацэнка агракліматычных рэсурсаў праводзіцца пераважна праз паказчыкі колькасці цяпла і вільгаці, умоў перазімоўкі культур. У аснову агракліматычнага раянавання ва ўмераных шыротах пакладзена сума т-р вышэй за 10 °C і працягласць залягання ўстойлівага снегавога покрыва. У найб. пашыранай схеме агракліматычнае раянаванне Беларусі (паводле А.Х.Шкляра) тэр. рэспублікі падзяляецца на 3 агракліматычныя вобласці з 6 падвобласцямі і 19 агракліматычнымі раёнамі (гл. схему). Раянаванне грунтуецца на аснове фіз.-геагр. правінцый, улічваюцца сумы т-р паветра за цёплы перыяд года (з т-рамі паветра вышэй за 10 °C), каэфіцыент увільгатнення, кантынентальнасць клімату, колькасць дзён з т-рамі паветра ад 5 да 15 °C і інш. паказчыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РМАН Барыс Давыдавіч (1901, Забайкалле — 1939),
адзін з вышэйшых кіраўнікоў НКУС і гал. арганізатараў паліт. рэпрэсій у СССР, у т. л. на Беларусі. З 1918 у Чырв. Арміі, з 1920 у органах дзярж. бяспекі. З 1923 чл. РКП(б). У 1934—37 нам.нач. замежнага аддзела Гал. ўпраўлення дзярж. бяспекі НКУССССР, быў у складзе следчай групы па падрыхтоўцы працэсу «аб’яднанага трацкісцка-зіноўеўскага блока» і «паралельнага антысавецкага трацкісцкага цэнтра». У сак. 1937 — маі 1938 нарком унутр. спраў БССР, камісар дзярж. бяспекі 3-га рангу. Пры Бермане на Беларусі знішчана не менш як 100 тыс. чалавек, у т. л. старшыні ЦВКБССР А.Р.Чарвякоў, М.В.Стакун, старшыні СНКБССР М.М.Галадзед, Д.І.Валковіч, 1-ы сакратар ЦККП(б)Б В.Ф.Шаранговіч, камандуючы войскамі Бел.ваен. акругі Е.П.Убарэвіч, вял.колькасцьбел. творчай інтэлігенцыі. Заахвочваліся даносы, паўсядзённымі сталі незаконныя арышты, катаванні, фальсіфікацыя крымінальных спраў, адпрацоўвалася тэхніка масавых расстрэлаў і пахаванняў (гл.Курапаты). Быў дэп. Вярх. СаветаСССР, чл.ЦККП(б)Б і ЦК ЛКСМБ. З аслабленнем уплыву наркома ўнутр. спраў М.І.Яжова Берман заменены А.А.Наседкіным. 22.2.1939 прыгавораны да пакарання смерцю, расстраляны ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЕРЫ́ЧНЫЯ ХВАРО́БЫ,
група інфекц. хвароб чалавека, аб’яднаных пераважна паводле спосабу перадачы ўзбуджальніка палавым шляхам. Бываюць выпадкі і кантактна-быт. заражэння. Вядома каля 20 венерычных хвароб: СНІД, сіфіліс, ганарэя, герпес, трыхаманоз, шанкер мяккі, лімфагранулема венерычная, данаваноз, хламідыёз, мікаплазмоз і інш. Шляхі пашырэння, метады дыягностыкі і лячэння вывучае венералогія. Адна з асаблівасцей венерычнай паталогіі — хвалепадобны характар з перыядычнасцю 10—15 гадоў. За апошнія 50 гадоў зарэгістраваны 3 хвалі венерычнай захваральнасці (1946, 1979, 1989). У распаўсюджванні венерычных хвароб вялікая роля належыць сац.-гігіенічным фактарам: дэмаграфічны рух, сац.-эканам. прагрэс, фактары паводзін, правільнае палавое выхаванне, вял.колькасць выпадковых палавых сувязей, сац.-культ. змены, алкаголь і наркотыкі, самалячэнне, рост разводаў, наяўнасць груп павышанай рызыкі, прастытуцыя, палавая ненармальнасць, дыягнастычныя памылкі і інш. Прафілактыка венерычных хвароб падзяляецца на грамадскую і асабістую. Грамадская: актыўнае выяўленне, лячэнне і ўлік хворых, бясплатнае лячэнне хворых на сіфіліс, СНІД, абследаванне на сіфіліс цяжарных жанчын, работнікаў харч. прам-сці і дзіцячых устаноў і інш. З мэтай змяншэння небяспекі ад пашырэння венерычных хвароб заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць за ўхіленне ад лячэння гэтых хвароб і заражэнне імі інш. асоб (арт. 113 КК). Асабістая: недапушчальнасць выпадковых палавых сувязей, выкарыстанне індывід. партатыўных прафілакт. сродкаў.