ТРЫ́ФАНАЎ Аляксандр Георгіевіч (н. 12.9.1950, г. Верхняя Салда Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне цеплафізікі і энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1994). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1973). З 1977 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі, адначасова з 2000 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па цеплафізіцы і матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масаабмену для мнагафазных сістэм. Распрацаваў мадэлі, алгарытмы і выліч. праграмы для разліку працэсаў цепла- і масапераносу ў мнагафазных сістэмах дастасоўна да энергетыкі і экалогіі. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982.
Тв.:
Влияние кинетики химических реакций на теплообмен от капли к потоку // Экспериментальные и теоретические исследования тепломассопереноса при течении диссоциирующих газов в каналах. Мн., 1983;
Моделирование подвижных границ и поверхностей раздела в реальных водных системах (разам з А.А.Андрыжыеўскім, А.А.Міхалевічам) // Инженерно-физ. журн. 1996. Т. 69, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ЕР Вальфрыд Мікалаевіч (5.12.1901, г. Турку, Фінляндыя — 3.12.1984),
бел.вучоны ў галіне машыназнаўства. Чл.-кар.АН Беларусі (1959), д-ртэхн.н., праф. (1950). Скончыў Маскоўскі аўтатрактарны ін-т (1929). З 1929 у Навук. аўтаматорным ін-це, у 1939—51 у маскоўскіх Ін-це каляровых металаў і золата і Ін-це сталі. З 1955 прарэктар БПІ, з 1960 дырэктар Ін-та машыназнаўства і аўтаматызацыі АН Беларусі, з 1966 праф. Мінскага радыётэхн. ін-та. Навук. працы па праблемах надзейнасці і даўгавечнасці машын і прылад. Прапанаваў тэорыю і метад разліку падшыпнікаў качэння і інш. дэталей машын па параметры, які характарызуе іх даўгавечнасць.
Тв.:
Расчеты деталей машин на долговечность. М., 1956;
Расчет деталей машин по предельным состояниям. Мн., 1960;
Теория долговечности и надежности машин. Мн., 1964;
Методологические основы науки о надежности и долговечности технических средств. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ПАЛЕЎ Аляксей Андрэевіч (20.5.1925, Масква — 12.5.2001),
расійскі вучоны і авіяканструктар. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. з 1979). Герой Сац. Працы (1972). Сын А.М.Тупалева. Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1949). З 1942 у доследным КБ А.М.Тупалева (з 1973 ген. канструктар), адначасова ў 1978—86 заг. кафедры ў Маскоўскім авіяц.-тэхнал. ін-це, з 1992 ген. канструктар авіяц. карпарацыі. Навук. працы па самалётабудаванні, прынцыпах праектавання самалётаў, аптымізацыі аэрадынамічных форм і кампаноўкі высокаскарасных лятальных апаратаў, праблемах бяспечнасці палётаў. Адзін з распрацоўшчыкаў рэактыўных пасажырскіх самалётаў (Ту-144, Ту-154 і інш.). Пад яго кіраўніцтвам створаны звышгукавы шматмэтавы стратэгічны бамбардзіроўшчык-ракетаносец Ту-160 (1981), эксперым. Ту-155 з рухавікамі на крыягенным паліве (1988), сярэднемагістральны пасажырскі лайнер Ту-204 (1989) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1967. Ленінская прэмія 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЖЭ́ВІЧ Іван Пятровіч, бел. і ўкраінскі вучоны-асветнік сярэдзіны 17 ст. Вучыўся ў Кракаўскім ун-це (з 28.10.1637), на тэалагічным ф-це Парыжскага (Сарбона) ун-та. У 1641 у Кракаве напісаў паэму «Вобраз цноты...». Аўтар «Граматыкі славенскай...» (на лац. мове, ілюстрацыйныя прыклады і табліцы словазмянення — кірыліцай). Вядома ў 2 рукапісных варыянтах 1643 і 1645 (1-ы зберагаецца ў аддзеле рукапісаў Нац. б-кі ў Парыжы, 2-і — у франц.г. Арас). Унікальная праца У. апісвае моўную сітуацыю на Беларусі і Украіне ў сярэдзіне 17 ст., функцыянаванне нар.-літ. мовы, заснаванай на т.зв. простай мове. З’яўляецца першай удалай спробай граматычнай сістэматызацыі агульнанар. мовы і супастаўляльнага аналізу з інш.слав. і неслав. мовамі.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Яскевіч А.А. Старабеларускія граматыкі. Мн., 1996.
Літ.:
Мечковская Н.Б. Ранние восточнославянские грамматики. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМРЭ́ЙКА Сцяпан Андрэевіч (19.12.1908 в. Пясочнае Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 19.6.1978),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Чл.-кар.АПНСССР (1968), праф. (1972). Засл. настаўнік Беларусі (1971). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). У 1939—41 нач. упраўлення сярэдніх школ Наркамата асветы Беларусі. У 1943—48 і ў 1952—64 нам. міністра асветы Беларусі, у 1948—52 дырэктар НДІ педагогікі. У 1964—78 у БДУ (заг. кафедры, у 1967—74 прарэктар). Навук. працы па гісторыі нар. асветы і пед. думкі на Беларусі, праблемах станаўлення і развіцця агульнаадук. школы.
Тв.:
Народное образование в Белорусской ССР. 2 изд. Мн., 1961 (разам з І.М.Ільюшыным);
Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968 (у сааўт.);
Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских захватчиков. Мн., 1980 (разам з А.І.Залескім, П.М.Кобрынцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЛА́МАЎ Іван Фёдаравіч (30.6.1920, в. Шарпілаўка Гомельскага р-на),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Акад.Нац.АН Беларусі (1995), чл.-кар. (1974—90), правадз.чл. (1990) АПНСССР (з 1990 замежны чл. Расійскай акадэміі адукацыі). Д-рпед.н. (1973), праф. (1974). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Рагачоўскі настаўніцкі ін-т (1940), Гомельскі пед.ін-т (1952). У 1939—40, 1945—55 настаўнік, дырэктар школы, заг. Лоеўскага райана. З 1955 у Гомельскім ун-це (з 1969 заг. кафедры). Асн. кірунак навук. дзейнасці — распрацоўка тэарэт. і метадычных праблем навучання і выхавання, падрыхтоўка метадычных дапаможнікаў і падручнікаў па педагогіцы для ВНУ. Дзярж. прэмія Рэспублікі Беларусь 2001.
Тв.:
Основные вопросы организации воспитательной работы в школе. Мн., 1967;
Активизация учения школьников. Мн., 1970;
Теория нравственного воспитания. Мн., 1972: Нравственное воспитание школьников. М., 1983: Педагогика. 5 изд. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛАД Мікалай Ігнатавіч (н. 5.2.1937, в. Садовічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1983), праф. (1986). Скончыў БДУ (1961). З 1964 у Бел.эканам. ун-це (у 1994—2002 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах матэм. мадэліравання, выкарыстання эканоміка-матэм. метадаў і мадэлей у кіраванні вытв-сцю, планавання і прагназіравання сац.-эканам. развіцця Беларусі.
Тв.:
Модели показателей роста экономической эффективности сельскохозяйственного производства. Мн., 1980;
Прогнозирование эффективности сельскохозяйственного производства. Мн., 1980;
Резервы роста эффективности сельскохозяйственного производства. Мн., 1984;
Математические методы анализа и планирования. Мн., 1989;
Экономико-математические методы и модели. Мн., 1999 (у сааўт.);
Высшая математика: Математическое программирование. 2 изд. Мн., 2001 (разам з А.В.Кузняцовым, В.А.Саковічам);
Моделирование долгосрочного развития национальной экономики (разам з Ю.Г.Імамутдзінавым, В.Я.Асановічам) // Весн. Бел.дзярж. экан. ун-та. 2002. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛАДАВА Алена Аляксееўна (н. 6.7.1930, г. Екацярынбург, Расія),
бел. і рас.вучоны ў галіне эндакрыналогіі; заснавальнік бел. навукова-практычнай школы эндакрынолагаў. Д-рмед.н. (1981), праф. (1982). Засл. дз. нав. Беларусі (1999). Скончыла Екацярынбургскі мед.ін-т (1955). З 1965 у Чэлябінскім мед. ін-це. З 1984 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (у 1985—98 заг. кафедры). Навук. працы па клінічнай эндакрыналогіі, сучасных метадах лячэння цукр. дыябету і інш. Распрацавала новы навук. кірунак па медыка-сац. рэабілітацыі насельніцтва на аснове дыягностыкі эндакрынных расстройстваў на ранніх стадыях (ухвалена Еўрап. бюро Сусв. арг-цыі аховы здароўя).
Тв.:
Экспертная система диагностики диабетических ангиопатий методами вычислительной ИК-термографии: концепция и критерии. Мн., 1990 (у сааўт.);
Болезни щитовидной железы: ранние признаки, дифференциальный диагноз. Мн., 1991 (разам з Л.І.Данілавай);
Справочник по клинической эндокринологии. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ШЧАНКА Віктар Елісеевіч (н. 15.3.1927, в. Бярозкі Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1968), праф. (1971). Засл. дз. нав. Башкірыі (1970). Засл. дз. нав. Расіі (1971). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1951) і Маскоўскі нафтавы ін-т (1956). З 1951 на гасп.-эканам. рабоце ў Сібіры. З 1960 заг. кафедры Уфімскага нафтавага ін-та. У 1983—95 заг. кафедры Гомельскага ун-та. Навук. працы па праблемах арганізацыі, планавання і павышэння эфектыўнасці вытв-сці ў нафтавай, газавай і нафтаперапр. прам-сці.
Тв.:
Повышение производительности труда в добыче нефти. М., 1976 (разам з Э.А.Зайнетдзінавым);
НОТ и техническое нормирование на нефтяных предприятиях. 2 изд. М., 1986 (у сааўт.);
Программно-целевое планирование линейного строительства. Мн., 1987 (разам з В.Р.Карпавым);
Организация и планирование нефтегазоразведочных работ с основами АСУ. 4 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫГА́НАЎ Аляксандр Рымавіч (н. 15.11.1953, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне аграхіміі і аграэкалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2003). Д-рс.-г.н. (1996), праф. (1997). Скончыў БДУ (1975). З 1981 у БСГА (з 1984 заг. кафедры, з 1993 прарэктар, з 1995 рэктар). Навук. працы па распрацоўцы прыёмаў і метадаў атрымання экалагічна чыстай прадукцыі раслінаводства, экспрэсных методык аналізу якасці аб’ектаў навакольнага асяроддзя і с.-г. прадукцыі.
Тв.:
Экологические проблемы агрохимии. Мн., 1997 (разам з І.Р.Вільдфлушам, Т.П.Персікавай);
Микроэлементы и микроудобрения. Мн., 1998 (разам з Т.П.Персікавай, С.П.Рэўцкай);
Фосфор в почвах и земледелии Беларуси Мн., 1999 (разам з І.Р.Вільдфлушам, В.В.Лапам);
Биохимические и физиологические аспекты взаимодействия витаминов и биоэлементов. Сергиев Посад, 2002 (у сааўт.).